Лашчэўская Г.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРАВАВЫЯ ВЕДЫ – ДЛЯ ЧЫТАЧОЎ БІБЛІЯТЭКІ

Сёння над праблемай прававой адукаванасці працуюць грамадскія інстытуты. Найбольш важная роля ў гэтым адводзіцца бібліятэкам, якія валодаюць неабходнымі інфармацыйнымі рэсурсамі і магчымасцю данесці прававыя веды да карыстальнікаў.

Сацыяльная роля публічных цэнтраў прававой інфармацыі пры бібліятэках сёння вельмі вялікая. Яны прапануюць сваім карыстальнікам такія паслугі, як пошук прававой інфармацыі ў БД “Эталон-Win” з выкарыстаннем традыцыйных картатэк і нарматыўна-рэгламентуючых дакументаў органаў мясцовай улады; раздрукоўка на прынтары прававой інфармацыі з электронных базаў даных; прадастаўленне ў часовае карыстанне літаратуры прававога характару і іншыя.



КАШТОЎНАЯ КРЫНІЦА БЕЛАРУСКІХ КНІГ

Значэнне кнігі ў айчыннай культуры складана пераацаніць. Традыцыі кніжнай культуры былі моцныя ў Беларусі з даўніх часоў. Па падліках спецыялістаў, на беларускіх землях у другой палове 16 стагоддзя выйшла каля трэцяй часткі ўсіх кірылічных выданняў у свеце.

Сёння Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка стварае ўсе ўмовы для таго, каб захаваць кніжную спадчыну, якая засталася нам ад продкаў і прапануе некаторыя кнігі, якія змогуць зацікавіць прыхільнікаў беларускай літаратуры.

Л. М. Дайнека “Назаві сына Канстанцінам”. Чытач перанясецца ў 15-16 стагоддзі ў Рым, Вялікае Княства Літоўскае, Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Апісваецца і славутая Аршанская бітва 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.



КАШТОЎНАЯ КРЫНІЦА БЕЛАРУСКІХ КНІГ

Значэнне кнігі ў айчыннай культуры складана пераацаніць. Традыцыі кніжнай культуры былі моцныя ў Беларусі з даўніх часоў. Па падліках спецыялістаў, на беларускіх землях у другой палове 16 стагоддзя выйшла каля трэцяй часткі ўсіх кірылічных выданняў у свеце.

Сёння Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка стварае ўсе ўмовы для таго, каб захаваць кніжную спадчыну, якая засталася нам ад продкаў і прапануе некаторыя кнігі, якія змогуць зацікавіць прыхільнікаў беларускай літаратуры.

Л. М. Дайнека “Назаві сына Канстанцінам”. Чытач перанясецца ў 15-16 стагоддзі ў Рым, Вялікае Княства Літоўскае, Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Апісваецца і славутая Аршанская бітва 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.



Вывучаем гісторыю роднага краю

Дапамогуць зрабіць гэта кніжныя навінкі, якія паступілі ў Дзятлаўскую раенную бібліятэку.

Зборнік "Гарадзенскія чытанні" змяшчае інфармацыю аб чатырох гарадзенскіх чытаннях, якія былі прысвечаны 230-годдзю "Газэты Гродзеньскай", 880-годдзю горада Гродна, гісторыі Гародні ў асобах, 240-годдзю Гродзенскага тэатра Тызенгаўза.

Унікальным гістарычным тво-рам пачатку 18 стагоддзя з'яўляюцца "Успаміны Крыштафа Завішы, ваяводы Мінскага". Аўтар успамінаў нарадзіўся ў вёсцы Горка Слонімскага павета, быў ліцвінам па паходжанні.

Крыштаф Завіша неаднойчы выбіраўся суайчыннікамі ў вышэйшы орган краіны — сейм, судзіў на трыбуналах. Асабіста ведаў тагачасных каралёў Рэчы Паспалітай.



Шануйце родную мову

Усё часцей і часцей узнікае трывога: пераважная колькасць сучасных маладых людзей забываюць сваю родную мову — размаўляюць і пішуць па-руску. Некаторыя — па-руску і па-беларуску. Але іх вершы і проза на беларускай мове гучаць лепш. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што ведай ты хоць пятнаццаць моваў, а выказацца, выл іць душу ў поўную моц ты зможаш толькі на адной — на роднай.

Такую выснову зрабілі вучоныя-мовазнаўцы. Узгадаем, што Пушкін добра ведаў французскую мову, на ёй чытаў, гаварыў, а некаторы час нават пісаў вершы. Але яны былі пасрэднымі. Такімі ж былі рускамоўныя вершы Максіма Багдановіча. Відаць, веданне мовы закладзена на генетычным узроўні.

Некаторыя іваны бязродныя сцвярджаюць, што ў будучым беларуская мова зусім знікне. Вядома, знікне, калі яе не будуць вывучаць у школе, размаўляць на ёй. Нездарма ж Францішак Багушэвіч у сваім звароце пісаў: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..."



Кнігі аб Беларусі

3 імі чытач можа пазнаёміцца, звярнуўшыся ў Дзятлаўскую раённую бібліятэку.

Выданне "Беларускае замежжа" раславядае аб выхадцах з беларускіх земляў, якія пакінулі сваю радзіму ў розныя часы, рассяліліся на розных кантынентах і ў розных краінах. Паэты і кампазітары, асветнікі, вучоныя, дзеячы культуры, дзяржаўныя дзеячы. У розныя часы і эпохі яны неслі ў свет лепшыя традыцыі беларускай зямлі — талерантнасць і патрыятызм, духоўнасць і асветніцтва.

Для выкладчыкаў і студэнтаў, гісторыкаў і філолагаў, краязнаўцаў будзе цікавым двухтомнае выданне "Гісторыя беларускай кнігі". Яно ахоплівае перыяд ад з'яўлення першых рукапісных кнігаў да канца дваццатага стагоддзя. Першы том выдання прысвечаны кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага.

Выданне насычана ілюстрацыямі, якія паказваюць эвалюцыю мастацкага афармлення беларускай кнігі.



Прыём вядуць юрысты: кожную апошнюю пятніцу ў раённай бібліятэцы

Згодна з Пастановай Міністэрства юс-тыцыі Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2007 года № 86 са зменамі ад 14 жніўня 2008 № 47 бясплатная юрыдычная дапамога аказваецца істцам у судах першай інстанцыі пры вядзенні справаў, звязаных з працоўнымі адносінамі, аб спагнанні аліментаў, аб кампенсацыі шкоды, нанесенай калецтвам, звязаным з працай, аб кампенсацыі шкоды, прычыненай смерцю кармільца.

Таксама бясплатная юрыдычная дапамога аказваецца дзецям у іх інтарэсах, іх бацькам (апекунам, папячыцелям) у інтарэсах дзяцей пры дачы кансультацый, састаўленні прававых дакументаў аб узбуджэнні справаў у судах, а таксама ў судах першай інстанцыі пры вядзенні справаў, звязаных з працоўнымі адносінамі, аб спагнанні аліментаў, аб кампенсацыі шкоды, прычыненай пагаршэннем здароўя, звязаным з работай.