Ламака А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Увага: Зноў падманваюць пажылых людзей.

На Гродзеншчыне міліцыя працягвае рэгістраваць выпадкі махлярстваў у адносінах да пажылых людзей.
Так, 31 сакавіка 2012 года каля 18 гадзін у хату да грамадзянкі Н., жыхаркі Зэльвенскага раёна, зайшлі дзве жанчыны, якія назваліся сацыяльнымі работніцамі, і прапанавалі ёй памяняць беларускія рублі на расійскія, запэўніўшы, што Рэспубліка Беларусь пераходзіць на расійскую валюту. Жанчына передала махлярам 4.000.000 беларускіх рублёў. Па факце махлярства ўзбуджана крымінальная справа.

У гэтым злачынстве падазраюцца дзве жанчыны:
- першай — на выгляд каля 25 гадоў, рост 155-160 сантыметраў, валасы чорныя, распушчаныя да плячэй, была апранута ў чорную куртку да пояса, шэрыя джынсы, чорныя чаравікі;
- другой — на выгляд каля 25 гадоў, рост 165-170 сантыметраў, валасы пафарбаваны ў светлы колер, была апранута ў чорную доўгую балоневую куртку, шэрыя джынсы.