Ламака В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Выбіралі, кім стаць

Навўчэнцы старэйшых класаў усур'ёз задумваюцца аб выбары будучай прафесіі. Таму класныя кіраўнікі 10-х класаў сярэдняй школы №3 горада Дзятлава С. У. Урбан і А. С. Якаўчык арганізавалі для сваіх выхаванцаў чарговую прафарыентацыйную экскурсію ў Мінск.



ДЗІЦЯ ПАВІННА ВЫХОЎВАЦЦА Ў СЯM'l

“Калі мы не можам стварыць мір, дзе дзеці не будуць пакутаваць,
давайце хаця б зробім меншай колькасць дзяцей, якія пакутуюць”. (Альбер Камю)

Кожнае дзіця павінна выхоўвацца ў сям'і, адчуваць любоў і падтрымку блізкіх, разумець, што яно патрэбнае. На дапамогу дзіцяці, якое страціла сувязі са сваёй біялагічнай сям'ёй, прыходзіць замяняючая сям'я. У ёй забяспечваюцца найбольш спрыяльныя ўмовы для індывідуальнага развіцця дзіцяці і яго сацыялізацыі, набыцця вопыту сямейнага жыцця.

Прыёмная сям'я, як форма ўладкавання дзяцей, мае не толькі шэраг перавагаў, але і вялікі сацыяльны патэнцыял. У прыёмнай сям'і дзіця жыве на працягу тэрміну, які прадугледжаны дагаворам. Уладкаванне дзіцяці ў прыёмную сям'ю не цягне за сабой узнікнення аліментных і спадчынных праваадносінаў. У прыёмнай сям'і дзіця юрыдычна свабоднае і можа быць усыноўлена. На яго ўтрыманне штомесяц выплачваюцца грашовыя сродкі на харчаванне, абутак і вопратку, камунальныя паслугі. Аплачваецца і праца прыёмных бацькоў.



ПАШПАРТ НА 10 ГАДОЎ

9 жніўня 2012 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19. 04. 2012 №197. Ім унесены дапаўненні і змяненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, якія па заявах грамадзян здзяйсняюць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, у тым ліку і падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі. Так, напрыклад, цяпер кожны грамадзянін, які дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту, абавязаны атрымаць пашпарт (раней абавязкова атрымаць пашпарт было неабходна ў 16 гадоў).

Пашпарт выдаецца тэрмінам на 10 гадоў. Атрыманыя раней пашпарты мяняць не трэба: яны сапраўдныя да канца тэрміну свайго дзеяння. Аднак калі вы захочаце паехаць у Еўропу, то неабходна ведаць, што вашаму пашпарту не павінна быць больш за 10 гадоў. Ён павінен мець не менш за дзве чыстыя старонкі, прызначаныя для візаў, тэрмін дзеяння пашпарта павінен перавышаць дату мяркуемага выезду з тэрыторыі краіны-члена Еўрасаюза не менш, чым на тры месяцы. Гэта патрабаванні Візавага кодэкса Еўрапейскага саюза.



ЯК ПРЫНЯЦЬ НА ПРАЦУ ЗАМЕЖНАГА ГРАМАДЗЯНІНА?

З кожным годам у Беларусь прыязджаюць усё больш іншаземцаў. Для беларускіх наймальнікаў прыём іх на працу бывае выгадным, а, часам, і неабходным. Аднак трэба памятаць, што працэдура найму замежных работнікаў мае сваю спецыфіку.

Сёння прыцягненне замежнай рабочай сілы ў Рэспубліку Беларусь не належыць ліцэнзаванню. Беларускія наймальнікі маюць права прымаць іншаземцаў на працу пасля афармлення на кожнага з іх спецыяльнага дазволу на права заняцца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь (акрамя грамадзян Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан). Яго выдае ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі Гродзенскага аблвыканкама, з улікам прыярытэтнага права заняцця любой вакантнай пасады грамадзянамі нашай краіны, іншаземцамі, якія пастаянна жывуць у Беларусі.

Так, наймальнік павінен пісьмова паведаміць у орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі суб'екта гаспадарання аб наяўнасці свабодных рабочых месцаў на працягу двух тыдняў з дня іх утварэння з указаннем умоваў працы і памеру яе аплаты (гэта неабходна для далейшага атрымання спецыяльнага дазволу на права іншаземцу заняцца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь). Пасля атрымання ад службы занятасці адказу аб немагчымасці падабраць адпаведнага работніка на рынку працы, наймальнік можа прыняць рашэнне аб падборы работнікаў сярод іншаземцаў, якія не жывуць пастаянна ў Беларусі.



ПРЫЕХАЛІ Ў БЕЛАРУСЬ - ЗАРЭГІСТРУЙЦЕСЯ

Лета -- час адпачынку, сустрэчаў, далёкіх паездак. Найчасцей менавіта ў гэты сезон беларусы прымаюць у сябе родных і сяброў з іншых краін. Што, згодна з законам нашай рэспублікі, павінны памятаць гаспадары і іх госці, каб пазбегнуць непрыемнасцяў, карэспандэнтцы расказала В. І. Ламака, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

-- Вольга Іванаўна, як доўга грамадзяне іншых краін могуць знаходзіцца ў Беларусі?
-- Замежныя грамадзяне, якія не збіраюцца доўгі час жыць у нашай рэспубліцы, а гэта звычайна турысты, госці, тыя, хто прыехаў на дзелавую сустрэчу, знаходзяцца тут часова. Тэрмін часовага знаходжання вызначаецца тэрмінам дзеяння візы і не можа перавышаць 90 сутак за каляндарны год з дня першага ўезду ў Беларусь, калі іншае не абумоўлена заканадаўствам.



Пашпарт на 10 гадоў

9 жніўня 2012 года ўступіць у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19. 04. 2012 г. №197, які ўносіць дапаўненніі змяненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, здзяйсняемых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, у ліку якіх і падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі.

Так, да прыкладу, цяпер кожны грамадзянін, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, будзе абавязаны мець пашпарт (раней пашпарт быў абавязковым з 16 гадоў). Адначасова змяняецца і тэрмін дзеяння пашпарта: пасля 9 жніўня гэтага года пашпарты будуць выдавацца тэрмінам на 10 гадоў. Выдадзеныя раней пашпарты мяняць не абавязкова — яны будуць сапраўдныя да заканчэння тэрміна свайго дзеяння.



Абараніце сябе, калі збіраецеся на працу за мяжу

Паважаныя дзятлаўчане!
Каб абараніць сябе, сваё жыццё і здароўе, захоўвайце легальнасць пры выездзе для часовага працаўладкавання за мяжу. Група па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама інфармуе, якія дакументы для гэтага вам спатрэбяцца, як правільна іх аформіць, як паводзіць сябе ў складанай сітуацыі, у якую вы можаце трапіць у чужой краіне.

Абавязкова заключыце дамову аб працаўладкаванні з замежным наймальнікам да выезду з Беларусі. У пасольстве краіны, у якую едзеце працаваць, удакладніце ўмовы выезду і патрабаванні пры працаўладкаванні. Раскажыце пра паездку сваім блізкім. Аформіце страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хваробы.



Аб рэгістрацыі часовага знаходжання замежных грамадзян ў Рэспубліцы Беларусь

Дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь усё большае значэнне надаюць кантролю за выкананнем замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства правілаў знаходжання ў рэспубліцы і правілаў транзітнага праезду праз тэрыторыю Беларусі.

Адным з інструментаў кантролю грамадзян дадзенай катэгорыі з'яўляецца рэгістрацыя іх па месцы часовага знаходжання. Як паказвае практыка, большасць правапарушэнняў, звязаных з парушэннямі правілаў знаходжання ў Беларусі, учыняюцца замежнымі грамадзянамі з-за няведання парадку, тэрмінаў, асаблівасцяў рэгістрацыі часовага знаходжання.



Выдача пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі грамадзяніну Рэспублікі Беларусь

Афармленне пашпарта серыі РР для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь магчыма двума спосабамі.

Першы. Выдача пашпарта РР грамадзяніну, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь (згодна з п.11.3 Пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 г. №200), гэтая адміністрацыйная працэдура аднесена да кампетэнцыі органаў унутраных спраў.

Другі. Афармленне пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, які выехаў з краіны для часовага знаходжання за яе межамі і выдача пашпарта серыі РР грамадзяніну, які пастаянна пражывае за межамі краіны, аднесена да кампетэнцыі дыпламатычных прадстаўніцтваў або консульскіх установаў Рэспублікі Беларусь за мяжой.



Збіраецеся на работу за мяжу?

У мэтах арганізацыі бяспекі вашага жыцця і здароўя, выканання легальнасці пры выездзе для часовай работы за мяжу неабходна выканаць наступнае:

ЭТАП ПЕРШЫ:
- заключыць дагавор аб працаўладкаванні з замежным наймальнікам да выезду за мяжу;