Ламака А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


МЫ ПАМЯТАЕМ ПРА ВАС, ВЕТЭРАНЫ

У 1939 годзе, пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, на яе тэрыторыі была ўтворана і пачала працаваць савецкая міліцыя. Праваахоўнікамі на той час было нямала зроблена для навядзення парадку, але хутка пачалася Вялікая Айчынная вайна, і Беларусь была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі ёсць асобны стэнд, прысвечаны былым супрацоўнікам дзятлаўскай міліцыі Міхаілу Васільевічу Карабанаву і Уладзіміру Паўлавічу Зайцу. Абодва яны -- прыклад сумленнага служэння Радзіме, вернасці сваёй прафесіі.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Васільевіч Карабанаў працаваў оперупаўнаважаным Зэльвенскага, Казлоўшчынскага раённых аддзелаў унутраных спраў, а з 1965 года -- старшым оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Дзятлаўскага РАУС, пазней быў назначаны начальнікам Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы. За заслугі перад Радзімай узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі "За баявыя заслугі", "За перамогу над Германіяй", медалём першай ступені "За бездакорную службу".



НА КАНТРОЛІ РАНЕЙ СУДЗІМЫЯ АСОБЫ

За чатыры месяцы 2014 года, як і за папярэднія перыяды, на тэрыторыі раёна захавалася тэндэнцыя зніжэння крымінальнай напружанасці.

Колькасць зарэгістраваных у раёне злачынстваў знізілася на 11,9% (з 67 да 59) пры сярэднеабласным павелічэнні на 8,7%.

За чатыры месяцы па скончаных справах назіраецца зніжэнне колькасці злачынстваў, учыненых асобамі з нязнятай і непагашанай судзімасцю, аднак іх удзельная вага ў агульнай злачыннасці па скончаных крымінальных справах павялічылася з 60,4% да 64,6% (сярэднеабласны паказчык -- 47,4%).



КОМПЛЕКСНАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА "НАГЛЯД"

З 27 лютага па 9 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Дзятлаўшчыны будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Нагляд".

Асноўная ўвага супрацоўнікаў унутраных спраў будзе скіравана на прафілактыку рэцыдыўнай злачыннасці, прафілактычную работу з асобамі, якія маюць нязнятую і непагашаную судзімасць за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, на прыняцце мераў прэвентыўнага характару, згодна з дзеючым заканадаўствам, да асобаў, якія парушаюць парадак і ўмовы адбывання пакарання, вызначаныя судом абмежаванні.



УШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ БЫЛОГА КАЛЕГІ ПА ПРАЦЫ

Чатыры гады таму, на 57-ым годзе абарвалася жыццё былога супрацоўніка Дзятлаўскага раённага аддзела міліцыі, палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Анатоля Леанідавіча Панкевіча.

На службу ва ўнутраныя органы ён прыйшоў у 1973 годзе. За час працы прайшоў усе прыступкі міліцэйскай прафесіі: ад міліцыянера і старшага інспектара дазвольнай сістэмы да намесніка начальніка аддзела па аператыўнай рабоце, а пазней і начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў 13 гадоў, на працягу якіх паспяхова кіраваў асабістым саставам райаддзела.

Нарадзіўся Анатоль Леанідавіч Панкевіч 23 жніўня 1956 года, а памёр 23 жніўня 2009 года. Сёлета ў дзень памяці былога калегі на Дзятлаўшчыне сабраліся ветэраны раённага аддзела міліцыі, сябры, саслужыўцы амаль з усіх раёнаў Гродзеншчыны. Яны ўсклалі кветкі на магілу Анатоля Леанідавіча.



ЗРАБІ КРОК НАСУСТРАЧ, СТАНЬ НА ШЛЯХ ВЫПРАЎЛЕННЯ

Актуальнай на Дзятлаўшчыне застаецца праблема ўчынення злачынстваў асобамі раней судзімымі, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Супрацоўнікі аддзела вядуць з гэтай катэгорыяй грамадзян прафілактычную работу, якая ўключае меры прэвентыўнай накіраванасці: ізаляцыю ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, замену пакарання на больш строгае. Ужо сёлета ў ЛПП накіраваны 5 чалавек, прызнаных хранічнымі алкаголікамі. Усе яны знаходзіліся на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

Вялікую ўвагу праваахоўнікі надаюць вяртанню раней судзімых да нармальнага жыцця. З гэтай мэтай і для прафілактыкі злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку ў сямейна-бытавой сферы, 17 -- 21 чэрвеня 2013 года ў раёне праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Быт". На яго пачатку на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі знаходзіліся 29 раней судзімых за бытавыя злачынствы (забойствы, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) грамадзян .



КАБ ДАЧУ НЕ АБАКРАЛІ

Нягледзячы на прымаемыя міліцыяй меры прафілактыкі, апошнім часам на тэрыторыі вобласці і раёна ўзрасла колькасць крадзяжоў з нежылых хатаў, якія грамадзяне выкарыстоўваюць пад дачы, і дачных участкаў. Толькі за першы квартал гэтага года зарэгістравана 141 такое злачынства.

З 22 красавіка па 2 мая на тэрыторыі раёна праваахоўнікамі праводзіліся мерапрыемствы прафілактычнага характару, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці мераў па папярэджанні і раскрыцці крадзяжоў маёмасці з дачных участкаў, садоўніцкіх таварыстваў, нежылых хатаў, якія выкарыстоўваюцца пад дачы.

Міліцыя папярэджвае, што захаванасць маёмасці напрамую залежыць ад абачлівасці гаспадароў. Каб пазбегнуць крадзяжоў, грамадзяне павінны забяспечыць ахову садоўніцкіх таварыстваў іх членамі, паклапаціцца пра належную асветленасць тэрыторый домаўладанняў, надзейнасць дзвярэй, вокнаў у хаце і гаспадарчых пабудовах.



"ДОМ БЕЗ ГВАЛТУ"

Прафілактычная акцыя пад такой назвай праводзіцца ў Беларусі з 1 па 30 красавіка. Яе мэта -- далучыць грамадзян да аказання дапамогі і садзеяння дзяржаўным органам у вырашэнні праблем бытавога гвалту і сямейнага недабрабыту. Сярод задач мерапрыемства -- расказаць грамадзянам аб негатыўных наступствах бытавых канфліктаў і неабходнасці своечасова рэагаваць на іх, у тым ліку і без жадання канфліктуючых бакоў; давесці інфармацыю аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў у вырашэнні праблем, што ўзнікаюць у сем'ях, нарматыўных прававых актах, якія рэгулююць сямейныя адносіны; наладзіць пастаянны ўзаемаабмен інфармацыяй паміж грамадзянамі, дзяржорганамі і грамадскімі аб'яднаннямі аб фактах гвалту ў адносінах паміж блізкімі і мерах, якія прымаюцца па іх прадухіленні і папярэджанні.

Штогод на тэрыторыі Дзятлаўшчыны ў час сямейна-бытавых канфліктаў гінуць або атрымліваюць цяжкія цялесныя пашкоджанні ад 2 да 8 чалавек, а ўсё таму, што першае "рукапрыкладства" засталося непакаранае. У далейшым канфліктуючыя бакі хапаюцца за сякеры, нажы, у выніку чаго ламаюць лёс сабе, дзецям, родным. Часта гэта адбываецца з маўклівай згоды саміх ахвяраў і людзей, якія знаходзяцца побач -- родных, суседзяў.



"ІНСПЕКТАР, ЯКІ МНЕ ДАПАМОГ"

Рэспубліканскі конкурс пад такой назвай праводзіцца з 1 красавіка па 20 мая 2013 года. Паўдзельнічаць у ім можа любы жыхар нашага раёна.

Свае станоўчыя водгукі аб рабоце вашага ўчастковага інспектара міліцыі ці ўчастковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх можна пакінуць на інтэрнэт-сайце Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта або ў аддзеле ўнутраных спраў па адрасе: г. Дзятлава, вул. Слонімская, 13.

Тут іх неабходна запісаць у "Кнігу скаргаў і прапановаў". Таксама можна тэлефанаваць на нумар аператыўна-дзяжурнай службы дзятлаўскай міліцыі 2-13-34.



БУДНІ ДЗЯТЛАЎСКАЙ МІЛІЦЫІ Ў РЭТРАСПЕКТЫВЕ


Беларускай міліцыі -- 96 гадоў

Як імкліва ляціць час. Здаецца, толькі ўчора зняў форменную вопратку работніка міліцыі, а на самой справе прайшло больш за дваццаць гадоў... Напярэдадні 96-й гадавіны ўтварэння беларускай міліцыі варта ўзгадаць сваіх саслужыўцаў, з якімі давялося працаваць і набірацца вопыту, а таксама павіншаваць тых, хто сёння ў страі.

Мой першы "міліцэйскі" настаўнік -- Аляксей Рыгоравіч Ціхан, былы ўчастковы інспектар міліцыі гарпасёлка Казлоўшчына і Падвялікаўскага сельскага савета Дзятлаўскага раёна. Гэта быў добрай душы чалавек, і ў той жа час вельмі прынцыповы, разумны, справядлівы да людзей.

У 1968 годзе, калі я пачаў службу ў органах унутраных спраў , Дзятлаўскі райаддзел узначальваў Уладзімір Цімафеевіч Капціловіч. Пятнаццаць гадоў ён знаходзіўся на пасадзе кіраўніка. І ў час службы, і пасля выхаду на пенсію былы начальнік карыстаўся павагай у саслужыўцаў, і жыхароў раёна.



Не пакідайце веласіпеды без нагляду

Сёлета на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, як і ў іншых раёнах нашай вобласці, пачасціліся крадзяжы веласіпедаў. Асноўная прычына ўчынення такіх злачынстваў — незахаванне ўладальнікамі двухколага транспарту мераў перасцярогі ад пасягальніцтваў злодзеяў.

Грамадзяне неабачліва пакідаюць веласіпеды без нагляду ў пад'ездах, ля дамоў і магазінаў. Існуе некалькі правілаў для гаспадароў гэтых транспартных сродкаў, прытрымліваючыся якіх можна пазбегнуць непрыемнасцяў са злодзеямі.

Па-першае, нельга пакідаць веласіпеды без нагляду ў грамадскіх месцах. Калі ж даводзіцца гэта рабіць, выкарыстоўвайце спецыяльныя "замкі", якія забяспечаць іх захаванасць.