Лабар С.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Інтарэсы непаўналетніх былі разгледжаны ў судзе

У ліку асноўных накірункаў палітыкі дзяржавы — абарона правоў, свабодаў і законных інтарэсаў непаўналетніх як найбльш уразлівых членаў нашага грамадства. Правы дзяцей абараняе і судовая сістэма. Асаблівую катэгорыю складаюць судовыя справы, якія закранаюць інтарэсы непаўналетніх.



ПАСЛЯ 23 ГАДЗІН -- ТОЛЬКІ З ДАРОСЛЫМ

З 5 верасня 2012 года ўступіў у сілу і дзейнічае закон Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2012 года №376-3 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх", згодна з якім артыкул 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 1993 года "Аб правах дзіцяці" дапоўнены часткай наступнага зместу: "Бацькі (апекуны, папячыцелі) абавязаны суправаджаць дзяцей, якія не дасягнулі ўзросту шаснаццаці гадоў, у перыяд з дваццаці трох да шасці гадзін па-за жылля або забяспечваць іх суправаджэнне паўналетнімі асобамі".

За парушэнне гэтага патрабавання тым жа Законам ад 26 мая 2012 года №376-3 у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях уведзены артыкул 17.13 (Невыкананне абавязкаў па суправаджэнні ці забеспячэнні суправаджэння непаўналетняга ў начны час па-за жылля), які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць бацькоў і асобаў, якія іх замяшчаюць.