Куршук А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


КАЛІ БАЛІЦЬ СЭРЦА

У кожнага чалавека толькі адно сэрца, вельмі важна, каб яно заставалася здаровае як мага даўжэй. Правільны лад жыцця, высокаэфектыўныя прэпараты змяншаюць рызыку ўскладненняў такіх хваробаў як стэнакардыя, інфаркт міякарда, інсульт.

Стэнакардыя -- адна з праяваў ішэмічнай хваробы сэрца, абумоўленая парушэннем балансу між каранарным крыватокам і патрэбнасцямі міякарда. Ішэмічная хвароба можа працякаць безсімптомна або праяўляцца ў выглядзе стэнакардыі. Аб ёй нагадвае давячы боль, які нібыта апальвае сэрца, сціскае горла. Боль аддае ў левую руку, пад лапатку. Аднак нярэдка боль адчуваецца ў вобласці сэрца. Прыступы стэнакардыі доўжацца ад 2 да 5 хвілін, часцей за ўсё іх правацыруе фізічная нагрузка.

Пры прыступе стэнакардыі трэба пакласці хворага, забяспечыць пакой, даць таблетку нітрагліцэрыну пад язык. На вобласць сэрца можна паставіць гарчычнік. Калі прыступ працягваецца, праз 5 хвілінаў дайце другую таблетку нітрагліцэрына. Калі і пасля гэтага прыступ не пройдзе, трэба выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу: варта помніць, што працяглы прыступ стэнакардыі можа перарасці ў інфаркт міякарда.



ВОРАГ ЗДАРОЎЯ -- ГІПЕРТАНІЯ

Што такое гіпертанія і якая яе прафілактыка? -- увагу на гэтае пытанне акцэнтуе Сусветны дзень здароўя. Кампанія інфармуе аб артэрыяльнай гіпертаніі, узровень якой па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з кожным годам узрастае.



Артэрыяльная гіпертэнзія

Вельмі распаўсюджаная ў наш час хвароба — артэрыяльная гіпертэнзія. Асноўным яе праяўленнем з'яўляецца павышэнне артэрыяльнага ціску (у норме ціск павінен быць не вышэй за 140/90 мм.рт.сл.).

Выявіць гэтую хваробу можна шляхам вымярэння артэрыяльнага ціску з дапамогай танометра і фанендаскопа. Але пры вымярэнні неабходна ўлічваць наступныя фактары, якія ўплываюць на артэрыяльны ціск: эмацыянальнае перанапружанне (перад вымярэннем неабходны пяціхвілінны перапынак), курэнне (на працягу дзвюх гадзін перад вымярэннем ціску не кураць), за 30 хвілін да вымярэння ціску не ўжываюць ежу, моцную каву, чай, танізуючыя напоі.