Кудзінаў А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДЭМАГРАФІЧНАЯ БЯСПЕКА I СТАН АХОВЫ ПРАЦЫ

На чарговым пасяджэнні райвыканкама быў разгледжаны ход выканання Праграмы дэмаграфічнай бяспекі Дзятлаўскага раёна на 2011-2015 гады. Маніторынг рэалізацыі праграмы паказвае, што стабілізацыі дэмаграфічнай сітуацыі ў Дзятлаўскім раёне дасягнуць не ўдалося. Колькасць насельніцтва з года ў год змяншаецца, агульная смяротнасць насельніцтва застаецца высокай.

Колькасць насельніцтва раёна на 1 студзеня 2014 года ў параўнанні з 2013 годам зменшылася і склала 26406 чалавек (на 1 студзеня 2013 года - 26947). 3 2009 года назіраецца змяншэнне долі насельніцтва працаздольнага ўзросту: з 15900 да 13500 чалавек. Натуральная страта насельніцтва ў 2014 годзе склала 296 чалавек (у 2013 годзе - 541 чалавек).



ГРАМАТА АД МІНІСТРА АБАРОНЫ

19 лютага, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і удзельнікау штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняу будауніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Сярод іх - дзятлаўская раённая газета “Перамога".

Грамата ў намінацыі “Асвятленне пытанняу будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь” міністрам абароны генерал-маёрам А. Раўковым была ўручана галоўнаму рэдактару А. Кудзінаву.



ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАЗІЦЫЯ “БЕЛАЙ РУСІ”

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне “Белая Русь” правяло пашыранае пасяджэнне рэспубліканскага савета. Галоўнае пытанне павесткі дня - справаздача аб рабоце за сямігадовае існаванне арганізацыі і зацвярджэнне плана падрыхтоўкі і ўдзелу арганізацыі ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі будучага года.

Цяпер у Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне “Белая Русь" уваходзяць 6 абласных, Мінская гарадская, 15 гарадскіх, раённых арганізацыі, 12 арганізацый, створаных па вытворчым прынцыпе і больш за 7,5 тысячы пярвічных арганізацый.

Грамадскае аб'яднанне хутка і дынамічна развіваецца, становіцца ўсё больш папулярным сярод розных слаёў насельніцтва.



ЖЫВАЯ ПАМЯЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ

Канферэнцыя кіраўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ “Патрыятызм: гісторыя і сучаснасць” адбылася 2 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікаў канферэнцыі пазнаёмілі з выставачнымі заламі музея, правялі дарогамі вайны.



АБ ПАДРЫХТОЎЦЫ АБ’ЕКТАЎ РУП ЖКГ ДА РАБОТЫ Ў АСЕННЕ-ЗІМОВЫ ПЕРЫЯД 2014-2015 ГОДА

3 мэтаю забеспячэння бяспечнага і бесперабойнага функцыянавання аб'ектаў і стварэння ўмоваў пражывання насельніцтва ў ацяпляльным перыядзе 2014-2015 года прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі праведзены шэраг неабходных арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў і работ.

Выканана наладка кацельнага абсталявання з удакладненнем тэмпературных графікаў работы кацельняў і гідраўлічных рэжымаў цепласетак. Праведзены прафілактычны рамонт 23 кацельняў і 5 цэнтральных цеплавых пунктаў (100%), 0,5 км каналізацыйнай сеткі (100% ад задання). Праведзена прамыўка водаправодных сетак працягласцю 7,5 км пры плане 8 км, рамонт 47 артсвідравін (100%), 19 воданапорных вежаў (100%), 90 км водаправоднай сеткі пры плане 97 км, водаправодных калонак (100%), 48 км каналізацыйных сетак.



АБ ХОДЗЕ ВЫКАНАННЯ ПРАГРАМЫ ДЭМАГРАФІЧНАЙ БЯСПЕКІ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА НА 2011-2015 ГАДЫ

Як было адзначана, пытанні выканання мерапрыемстваў праграмы разглядаліся на пасяджэннях райвыканкама, пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў, савеце па дэмаграфічнай бяспецы Дзятлаўскага раёна, рабочых нарадах у старшыні райвыканкама і яго намеснікаў.
Разам з тым, маніторынг рэалізацыі праграмы паказвае, што стабілізацыі дэмаграфічнай абстаноўкі ў Дзятлаўскім раёне дасягнуць не ўдалося.

Колькасць насельніцтва Дзятлаўскага раёна на 1 студзеня 2014 года ў параўнанні з 2013 годам паменшылася і склала 26406 чалавек (на 01.01.2013 г. - 26947), на 1 ліпеня 2014 года - 26189 чалавек, з 2009 года назіраецца змяншэнне долі насельніцтва працаздольнага ўзросту: з 15900 чалавек да 13654 (32,5%). Колькасць насельніцтва старэй за працаздольны ўзрост - 8590 чалавек, маладзей за працаздольны ўзрост - 4162.



ГАЗЕЦЕ “ПЕРАМОГА” - 70 ГАДОЎ

21 верасня 1944 года - дата выхаду першага нумара газеты пасля вайны. У той час раённая газета, як калектыўны прапагандыст і арганізатар, натхняла сваімі палымянымі словамі людзей на дапамогу Чырвонай арміі ў разгроме германскага фашызму, заклікала дзятлаўчан на ударную працу па аднаўленні разбуранай гаспадаркі, павелічэнні сель-гаспрадукцыі, продажы яе дзяржаве.

На старонках газеты таго часу друкаваліся такія заклікі: “Усё для фронту", “Усё для перамогі над ворагам”, “Чырвонай Арміі - больш хлеба, мяса і малака", “Што ты зрабіў для перамогі над германскім фашызмам”. У той час газета друкавалася ў Навагрудку, спачатку на дзвюх палосах, перыядычнасцю два, а потым тры разы на тыдзень, тыражом крыху больш за тысячу экзэмпляраў. Рэдактарам яе быў Міхаіл Пятровіч Жураўлёў.



РАДЫЁ "ДЗЯТЛАВА" - ЗНОЎ ПЕРАМОЖЦА

1 жніўня ў Мінску на базе Камандна-інжынернага інстытута Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноваў бяспекі жыццядзейнасці. Гэты конкурс штогод праводзіць Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.



РАДЫЁ “ДЗЯТЛАВА” – ПЕРАМОЖЦА АБЛАСНОГА СПАБОРНІЦТВА

Вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый газет, тэле- і радыёпраграм, журналістаў сродкаў масавай інфармацыі за 2013 год падведзены ў Гродзенскім аблвыканкаме. Узнагароды пераможцам уручаны ў рамках прэс-канферэнцыі старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова, якая адбылася 25 чэрвеня ў горадзе Слоніме.

-- Мы шануем вашу нялёгкую працу, якой даводзіцца прысвячаць не толькі працоўныя дні, але часта і выхадныя. Будзем і надалей падтрымліваць сродкі масавай інфармацыі, таленавітых журналістаў, -- адзначыў, віншуючы пераможцаў, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў.



РАЁННАЯ ПРАГРАМА РАЗВІЦЦЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ Ў ДЗЯТЛАЎСКІМ РАЁНЕ НА 2007-2016 ГАДЫ

У раёне забяспечваецца паступовае развіццё сістэмы адукацыі, рэалізуюцца дзяржаўныя і рэгіянальныя праграмы, выконваюцца ўсе мінімальныя стандарты ў сферы адукацыі. Пытанні, звязаныя з развіццём сістэмы адукацыі раёна, штогод выносяцца на разгляд раённага Савета дэпутатаў, выканаўчага камітэта.

Раённым выканаўчым камітэтам значная ўвага ўдзяляецца ўдасканаленню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі, на яе развіццё і ўзмацненне ў 2013 годзе было накіравана 12836,9 млн. рублёў, з якіх 9881,7 млн. рублёў на мадэрнізацыю, капітальны і бягучы рамонт, у тым ліку на рэалізацыю мерапрыемстваў у рамках Праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі – 600,3 млн. рублёў.