Крыўда В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРА БЯСПЕЧНУЮ ЭКСПЛУАТАЦЫЮ БЫТАВЫХ КАТЛОЎ

У наш час развіваецца дэцэнтралізаванае цеплазабеспячэнне. У Беларусі больш за 19 тысяч бытавых катлоў, устаноўленых у жылых дамах, катэджах, магазінах, аптэках, дзіцячых садках, школах. Бывае, што катлы эксплуатуюцца з парушэннем правілаў тэхнікі бяспекі. Нягледзячы на прастату эксплуатацыі і магчымасць хуткага засваення правілаў карыстання катлом, здараюцца выпадкі выбуху. Практыка паказвае, што, калі адбываецца выбух бытавога катла, ад будынка практычна нічога не застаецца. Але самае страшнае, што пры гэтым гінуць ці атрымліваюць траўмы людзі.

Найбольш частай прычынай выбухаў бытавых катлоў з'яўляецца перавышэнне ціску цепланосьбіта ў катлах па прычыне замярзання сістэмы ацяплення і спынення цыркуляцыі вады ў ацяпляльным контуры. Замярзанне сістэмы ацяплення, як правіла, адбываецца ў паддашкавых памяшканнях пры не ўцепленых ці недастаткова ўцепленых расшыральных баках, у тых выпадках, калі катлы паляцца на цвёрдым паліве не ўвесь час або пры наяўнасці скразнякоў, якія ўздзейнічаюць на сістэму ацяплення.



Аб прадухіленні надзвычайных сітуацый, звязаных з эксплуатацыяй воданагравальнага абсталявання

Характэрнымі траўмамі ў час зксплуатацыі тэхналагічных цеплаўстановак і трубаправодаў з'яўляюцца апёкі гарачай вадой, парай, гарачымі тэхналагічнымі вадкасцямі. Прычынамі апёкаў могуць быць дрэнна апаражнёныя ад гарачай вады і пары ўчасткі трубаправодаў і сасудаў, выпадковыя выкіды вады, пару, тэхналагічных вадкасцяў, адсутнасць цеплавой ізаляцыі на тэхналагічных цеплаўстаноўках, параправодах і кандэнеатаправодах, іншыя парушэнні Правілаў тэхнічнай эксплуатации і тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі цеплаўстановак і цеплавых сетак.

Паводле інфармацыі Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, з-за парушэння патрабаванняў эксплуатацыі воданагравальнага абсталявання ў арганізацыях Рэспублікі Беларусь сталі частымі няшчасныя выпадкі ў час яго эксплуатацыі, якія прывялі да цяжкіх наступстваў. Так, з 2004 года па цяперашні час у выніку выбухаў газавых балонаў, воданагравальных катлоў і іншага воданагравальнага абсталявання пацярпелі 27 чалавек, з іх — 7 загінулі.