Крэйдзіч С.



"Бронза" - у Аляксандра Дзямянцава

У Мінску, у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, прайшла 8-я рэспубліканская спартакіяда грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку". У ёй прымалі ўдзел спартсмены-інваліды па зроку з усіх абласцей нашай краіны. Сярод іх быў разыграны 21 камплект узнагародаў у сямі відах спорту.

Удзельнікі спартакіяды прадэманстравалі свае здольнасці ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, шматбор'і, гіравым спорце, плаванні, згулялі ў шашкі, шахматы, шоўдаўн (тэніс для сляпых, які збіраюцца ўключыць у паралімпійскія віды спорту), міні-футбол.



ЦЁПЛАЯ СУСТРЭЧА Ў КАВЯРНІ

У кавярні аграгарадка Гезгалы адбылася цёплая сустрэча членаў Гезгалаўскай пярвічнай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў і Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, прымеркаваная да Дня інвалідаў.

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі прыйшлі сюды, каб падтрымаць адзін аднаго, падзяліцца навінамі, планамі надалей, ушанаваць самых актыўных і проста прыемна правесці час у кампаніі сяброў.

Музычна-забаўляльную праграму сустрэчы падрыхтавалі работнікі аддзела культуры і адпачынку Гезгалаўскага дома культуры. Праграма была багатая на песні, жарты, конкурсы. Вядучая Наталля Капковіч не давала ўдзельнікам мерапрыемства сумаваць, прапаноўвала для іх усё новыя і новыя заданні, а салісты вакальнай групы радавалі задушэўнымі песнямі.



ЧАГО НЕ ХАПАЛА ДЛЯ ШЧАСЦЯ?

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі жывуць сярод нас. У цывілізаваным грамадстве шматувагі надаецца фарміраванню так званага “безбар’ернага асяроддзя”. Гэта і пабудова пандусаў ля магазінаў, пад’ездаў, грамадскіх аб’ектаў, і святлафоры з гукавым апавяшчэннем, і зручны гарадскі транспарт, і многае іншае.