Хрышчановіч В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЯК ПРАГНАЦЬ АДЗІНОТУ?

У пасёлку Гезгалы, у будынку былога дзіцячага санаторыя "Ластаўка", размясцілася бальніца сястрынскага догляду. Тут знайшлі сабе прытулак нямоглыя пажылыя людзі, жыхары нашага раёна. Гэта ўсяго сем палат, па чатыры ложкі ў кожнай, але, калі перавесці не ў лічбы, а ў чалавечыя лёсы -- атрымліваецца даволі шмат. Для многіх жыхароў гэтай установы бальнічная палата -- апошні прыпынак на дарозе жыцця. Тут чыста і цёпла, сняданак, абед і вячэра -- па распарадку. Але чаму такі глыбокі сум у вачах пацыентаў? На жаль, ім цяжка ўставаць з ложкаў -- баляць і не трымаюць ногі. Таму не бывае прагулак на свежым паветры, яно прыходзіць сюды толькі праз фортку. Сцены бальніцы аддзяляюць нямоглых людзей ад знешняга свету. А як хочацца ім зазірнуць туды, у вялікае жыццё, дзе па вуліцах шпарка бегаюць машыны, ходзяць дзеці і дарослыя, дзе кожную хвіліну штосьці адбываецца. А тут жыццё нібыта спынілася...



Яўген Матвееў - наш паэт

Конец тропы — начало жизни духа,
А значит, продолженье бытия...
(Я. Матвееў)

Сёлета мінулі сем гадоў, як пасля працяглай хваробы на 68-ым годзе жыцця памёр паважаны чалавек, доктар, паэт, мастак Яўген Аляксеевіч Матвееў. Ён запомніўся блізкім, сябрам і знаёмым як чалавек шчырага сэрца, чыстай душы і цудоўнага таленту.

Нарадзіўся Яўген Аляксеевіч у 1937 годзе ў вёсцы Ракітня, на Пскоўшчыне. Яго бацька загінуў на фронце ў 1945 годзе. Маці адна гадавала трох дзяцей. Яўген вырас. У 1963 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Па размеркаванні быў накіраваны ў рэспубліканскі тубсанаторый "Наваельня", дзе ў далейшым адпрацаваў больш за сорак гадоў спачатку доктарам фтызіятрам, а пасля — намеснікам галоўнага доктара па медчастцы. У 1972 годзе быў узнагароджаны знакам "Выдатнік аховы здароўя".



Сёстры міласэрнасці наведалі бальніцу

Дабрачынная міласэрная акцыя адбылася 8 студзеня ў Гезгалаўскай бальніцы сястрынскага догляду.

У гэтай медыцынскай установе на пажыццёвае знаходжанне ўладкаваны адзінокія, нямоглыя, састарэлыя людзі з нашага Дзятлаўскага раёна. Іх 28 чалавек. Размешчаны яны ў добраўпарадкаваным памяшканні былога дзіцячага санаторыя "Ластаўка". У кожнай з сямі палат знаходзяцца па чатыры чалавекі. Усюды — чыста, цёпла, утульна. У пакоях — ложкі з дабротнымі падушкамі і цёплымі коўдрамі.

Тут пад кіраўніцтвам доктара Яніны Іосіфаўны Кульгавеня працуюць медсестры, санітаркі, работнікі кухні і іншы персанал. Работа нялёгкая, але такая неабходная.



Жыццёвая перабудова

У народзе часта гавораць: "Не паспеў аглянуцца, а жыццё праляцела". Так разважае і мая добрая знаёмая Ганна Рыгораўна Калеснік. Хоць і пражыла яна больш за 80 гадоў, а доўгім гэты час не здаўся, і сама не верыць, што дажыла да такога шаноўнага ўзросту.

У свой час была Ганна прыгожай жанчынай, дбайнай гаспадыняй, клапатлівай матуляй для сваіх траіх дзяцей. Доўга працавала звеннявой на вырошчванні лёну ў калгасе. Муж яе, Аляксандр Іосіфавіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, таксама быў добрым, працавітым, гаспадарлівым чалавекам. Ён меў баявыя ўзнагароды. У мірны час працаваў на зямлі. 3 Калеснікамі сябравалі ўсе суседзі, ішлі да іх параіцца, пагаварыць пра надзённыя клопаты. А жыла сям'я ў вёсцы Івязянка.



Нашы буслы

Калісьці жыўу вёсцы Гезгалы Іосіф Іосіфавіч Візгір, чалавек працавіты і добразычлівы. 7 красавіка, на свята Благавешчання, 26 гадоў назад, нарадзіўся ў яго ўнук. У той жа дзень прыляцеў у вёску бусел, палятаў і сеў на старой ліпе, якая расла на участку Іосіфа Іосіфавіча. Праз некалькі дзён крылаты працаўнік ужо спраўляў наваселле — на дрэве з'явілася вялікае гняздо. Бусліная сям'я штогод выводзіла тут буслянят і напрыканцы лета адлятала на поўдзень. Так прайшло 20 гадоў.

Ліпа яшчэ больш састарылася, у ёй з'явілася дупло, якое аблюбавалі дзікія пчолы. А два гады таму — на шчасце, птушкі былі ў цёплых краях — ад моцнага ветру яна ўпала. Сын Іосіфа Іосіфавіча, Леанід, падрыхтаваў для крылатых суседзяў іншую "кватэру" — зацягнуў кола на дрэва, якое расло недалёка ад "загінуўшай" ліпы. Яго сусед Сяргей Мілейка таксама прыладзіў на адным са сваіх дрэваў барану. Але бусел, вярнуўшыся з выраю, не ўпадабаў гэтыя дрэвы. Гняздо ён пачау віць на драўляным электрычным слупе, каля хаты Візгіроў, там і вывеў сваіх дзетак.