Хілімончык К.



Дзятлаўчіне - сярэбраныя прызеры

На сельскагаспадарчым свяце "Дажынкі-2017" у Свіслачы прайшла моладзевая "Сельская эстафета", у якой паспяхова выступіла каманда Дзятлаўскага раёна.



Працоўны семестр школьнікаў і студэнтаў

Арганізацыя другаснай занятасці моладзі — адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці грамадскага аб'яднання "БРСМ",
які атрымаў падтрымку кіраўніка дзяржавы, а таксама прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады на месцах.

Для моладзі часовае працаўладкаванне становіцца асабліва актуальным з надыходам летніх канікулаў. Нагадаю, што часовая працоўная занятасць моладзі арганізуецца для грамадзян ва ўзросце ад 14 гадоў для далучэння іх да грамадска карыснай працы, набыцця працоўных навыкаў праз працаўладкаванне на свабодныя працоўныя месцы (вакансіі) наймальнікаў, у тым ліку на часовыя дадаткова створаныя месцы і праз удзел у рабоце студэнцкіх атрадаў.



БРОНЗАВЫЯ ПРЫЗЁРЫ "СЕЛЬСКАЙ ЭСТАФЕТЫ"

На абласным сельскагаспадарчым свяце "Дажынкі-2016" у Воранаве сёлета сустрэліся госці з усіх куткоў Гродзеншчыны, і кожны тут знайшоў для сябе шмат цікавага. Напрыклад, моладзь нашай вобласці актыўна ўдзельнічала ў спартыўных конкурсах. Цікавай і вясёлай была "Сельская эстафета "Церамок", якую для працаўнікоў вёскі ладзілі абласны камітэт ГА "БРСМ", упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, Воранаўскі райвыканкам.

Сярод камандаў-удзельніц была зборная Дзятлаўскага раёна. Маладым спартсменам прапанавалі шэраг забаўляльных конкурсаў. Пачалася эстафета з аднайменнага конкурсу "Церамок". У адпаведнасці з сюжэтам вядомай казкі, на старт выйшлі па 6 спартсменаў ад кожнай каманды, пераапранутыя ў Мышак, Жабак, Зайкаў, Лісак, Ваўчкоў і Мядзведзяў. Яны на хуткасць "засялялі" церамкі-абручы і напрыканцы прыбеглі з імі на фініш.



ПРАЕКТ ДЗЯТЛАЎЧАН ПРЫМЕ ЎДЗЕЛ У АБЛАСНЫМ ЭТАПЕ

У Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў занальны этап рэспубліканскага моладзевага праекта "100 ідэяў для Беларусі". Конкурс "100 ідэяў для Беларусі" праводзіцца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Ён скіроўвае маладых людзей на вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулюе грамадзянскія ініцьіятывы.

На занальным этапе свае праекты прадставілі навучэнцы школ і сярэдніх навучальных установаў Навагрудскага, Карэліцкага, Дзятлаўскага раёнаў. Усяго моладзь абараняла 12 работ: "Бульба ў камені", "Малааб'ёмны прычапны апырсквальнік", "Будучыня фермерскіх гаспадарак — у шматфункцыянальнасці тэхнікі', "Сонечная архітэктура ў будаўніцтве", "Цеплагенератар паветраны", "Піянерскі ліхтар", "Станок для нарэзкі пластыкавых бутэлек на стужкі", "Энергія сонца для ўсіх", "Біялагічныя асаблівасці вырошчвання сажалкавых рыб", "Віртуальнае падарожжа па Беларусі, або Інтэрактыўная карта будынкаў", "Лушчылка кукурузных пачаткаў", "Тэхнаёлка". Гэтыя праекты адлюстроўвалі захапленні і наватарскія ідэі моладзі. Кожны з іх рэальна можна выкарыстаць у паўсядзённым жыцці для вырашэння бытавых пытанняў.



ЮБІЛЕЙНЫ ДЗЯСЯТЫ МОЛАДЗЕВЫ ФЕСТЫВАЛЬ "АЛІМПІЯ-2016"

Больш за 500 спартыўных маладых людзей з усёй Беларусі 26-28 жніўня сабраліся на Лагойшчыне пад Мінскам. Тут пад дэвізам "Моладзь выбірае!" праходзіў X юбілейны моладзевы фестываль "Алімпія-2016". Гэта мерапрыемства ўжо дзясяты год запар праходзіць з ініцыятывы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Міністэрстваў адукацыі і інфармацыі, Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, газеты "СБ" і дае моладзі магчымасць паўдзельнічаць у спартыўных і творчых баталіях. У традыцыйным штогадовым фэсце сёлета прынялі ўдзел 20 каманд працоўнай моладзі Беларусі.

У ліку зборнай каманды Гродзеншчыны былі 18 нашых землякоў: Аляксандра Аўдзеенка, Сяргей Карнэлік, Іван Карэнка, Аляксандр Юргілевіч, Валянцін Грынцэвіч, Аляксандр Пятроўскі, Дзмітрый Ёда, Дзяніс Добыш, Ілья Амёльчанка, Ілья Бурдун, Аляксандр Грыцук, Алена Сіняк, Лаура Кунюціце, Аляксандр Раеўскі, Аліна Мішчук, Таццяна Шостка, Уладзімір Будрык і я.