Харошка Д.



Крочым вуліцамі герояў

Mінулі гады з дня пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Зямля залячыла нанесеныя ей раны. Але людзі помняць вайну. Неўміручая слава герояў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць Айчыны. Яна жыве ў памяці народнай.



ПАЎСТАГОДДЗЯ ЗАХОЎВАЕМ I РАЗВІВАЕМ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ КУЛЬТУРУ

Для многіх музей — гэта сховішча старых рэчаў і прадметаў, дакументаў і фотаздымкаў — нямых сведак сівой даўніны. Але за кожным фотаздымкам, за кожным радком дакумента — лёсы людзей, якія жылі і жывуць на нашай зямлі.

Гісторыя Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея пачалася 50 гадоў таму з рашэння Гродзенскага аблвыканкама № 353 ад 29 жніўня 1966 года аб яго стварэнні. Ініцыятарамі стварэння музея былі старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Цярэнцьевіч Кабяк і першы сакратар раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі іван Вікенцьевіч Крыжаноўскі.



Даследчык, вучоны, паэт

22 ліпеня сваё 75-годдзе адзначыў вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі літаратуразнаўца, крытык, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі.

Нарадзіўся ён у 1936 годзе ў маляўнічым кутку Дзятлаўшчыны на беразе ракі Ятранка ў вёсцы Рабкі. Паходзіў з беднай сялянскай сям'і. У 1938 годзе яго бацькі пераехалі ў Навагрудак, але яшчэ каля дзесяці гадоў кожнае лета будучы вучоны праводзіў у вясковых сваякоў: пасвіў жывёлу, працаваў у полі.

Вучыўся ў Навагрудскай СШ №1. Дзякуючы выкладчыку беларускай мовы і літаратуры С. X. Александровічу, ён упершыню пазнаёміўся з многімі рэдкімі заходнебеларускімі выданнямі, пачуў невядомыя імёны забароненых у той час пісьменнікаў і вучоных, навучыўся разумець беларускае мастацкае слова.