Харошка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЭЛЕКТРАБЯСПЕКА Ў ЗІМОВА-СТОЙЛАВЫ ПЕРЫЯД УТРЫМАННЯ ЖЫВЁЛЫ

Набліжаецца перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. У сувязі з гэтым перад кіраўнікамі СВК і энергетычнымі службам! гаспадарак стаіць задача забяспечыць электрабяспеку людзей і жывёлаў у жывёлагадоўчых памяшканнях у гэты перыяд.

Спецыфічныя ўмовы сельскагаспадарчай вытворчасці, павышаная вільготнасць, распаўсюджанне небяспечных напружанняў па асноўных і пабочных токаправодзячых частках, даступнасць сельскіх электраўстановак некваліфікаванаму персаналу павялічвае небяспеку ў час зімова-стойлавага перыяду.

Жывёлагадоўчыя памяшканні маюць шэраг асаблівасцяў, якія патрабуюць надзейных тэхнічных электраахоўных мерапрыемстваў. Да гэтых асаблівасцяў адносяцца ўмовы навакольнага асяроддзя (павышаная вільготнасць, запыленасць, агрэсіўнасць пароў і газаў) і наяўнасць сельскагаспадарчых жывёлаў, якія ў параўнанні з чалавекам больш адчувальныя да ўздзеяння электрычнага напружання.



ЭЛЕКТРАБЯСПЕКА НА БУДАЎНІЧЫХ ПЛЯЦОЎКАХ

З надыходам вяснова-летняга перыяду павялічваюцца аб’ёмы будаўніцтва. Забяспечыць электрабяспеку людзей, якія працуюць на будаўнічых пляцоўках, важнейшая задача кіраўнікоў будаўнічых арганізацый, таму што будаўнічыя пляцоўкі з’яўляюцца патэнцыяльна небяспечнымі аб’ектамі з павышанай небяспекай паражэння электрычным токам.

Асаблівую небяспеку на будаўнічых пляцоўках уяўляюць перасоўныя электраўстаноўкі (бетонамяшалкі, будаўнічыя вагончыкі, пераносныя свяцільнікі і іншае), пераноскі і ручны электрыфікаваны інструмент. Яны павінны адпавядаць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у частцы электрабяспекі, выкарыстоўвацца ў рабоце з выкананнем патрабаванняў інструкцыі па ахове працы з ручным электрыфікаваным інструментам.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, звязаных з паражэннем людзей электрычным токам, неабходна:
- строга сачыць за спраўным станам ізаляцыі электраправодак і электрапрыёмнікаў;
- своечасова, адзін раз у шэсць месяцаў, праводзіць вымярэнні супраціўлення ізаляцыі электраправодак і электрапрыёмнікаў перасоўнага электраабсталявання, ручнога электраінструмента, пераносных свяцільнікаў, зварачных апаратаў;



АХОВА АД ПАРАЖЭННЯ ТОКАМ У ЭЛЕКТРАЎСТАНОЎКАХ

Большасць выпадкаў электратраўматызму адбываецца з-за невыканання спажыўцамі электраэнергіі патрабаванняў нарматыўна-прававых актаў і тэхнічных нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць правядзенне работ у электраўстаноўках.

Асноўнымі парушэннямі патрабаванняў тэхнічных нарматыўна-прававых актаў з’яўляюцца: невыкананне арганізацыйных, тэхнічных мерапрыемстваў; незахаванне мераў бяспекі пры рабоце з ручным электраінструментам; самавольнае пашырэнне рабочага месца.

Да ліку фактараў, якія ўплываюць на ўзровень электратраўматызму, варта аднесці таксама фармальнае правядзенне інструктажоў; ажыццяўленне работ без прымянення ахоўных сродкаў; самавольныя дзеянні і асабістая неасцярожнасць пацярпелых; выкананне работ у стане алкагольнага ап’янення і нізкая вытворчая дысцыпліна.



ЭЛЕКТРАБЯСПЕКА Ў ЗІМОВА-СТОЙЛАВЫ ПЕРЫЯД УТРЫМАННЯ ЖЫВЁЛЫ

Набліжаецца перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. У сувязі з гэтым перад кіраўнікамі СВК і энергетычнымі службамі гаспадарак стаіць задача забяспечыць электрабяспеку людзей і жывёлаў у жывёлагадоўчых памяшканнях у гэты перыяд. Такія памяшканні маюць шэраг асаблівасцяў, якія патрабуюць надзейных тэхнічных электраахоўных мерапрыемстваў. Да гэтых асаблівасцяў адносяцца ўмовы навакольнага асяроддзя (павышаная вільготнасць, запыленасць, агрэсіўнасць пароў і газаў) і наяўнасць сельскагаспадарчых жывёлаў, якія ў параўнанні з чалавекам больш адчувальныя да ўздзеяння электрычнага напружання.



Асцярожна: пракладзены кабель

Без электраэнергіі немагчыма ўявіць жыццё сучаснага чалавека. Каб электразабеспячэнне нашых дамоў і прадпрыемстваў было надзейным і бяспечным, неабходна ведаць і выконваць правілы аховы кабельных ліній і сетак, мець уяўленне аб павышанай небяспецы электрычнага току і больш высокім узроўні смяротных і цяжкіх электратраўмаў у параўнанні з іншымі відамі траўмаў. Кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў неабходна больш увагі надаваць выкананню правілаў эксплуатацыі і аховы кабельных ліній да 35 кВ і больш.

Каб пазбегнуць паражэння людзей электрычным токам і пашкоджання кабельных ліній, неабходна:
раскопкі кабельных трас або земляныя работы каля іх праводзіць толькі пасля атрымання адпаведнага дазволу арганізацыі, па тэрыторыі якой праходзіць кабельная лінія, і арганізацыі, якая эксплуатуе кабельную лінію.



Электрабяспека ў зімова-стойлавы перыяд утрымання жывёлы

Набліжаецца перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. У сувязі з гэтым перад кіраўнікамі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і энергетычнымі службам! гаспадарак стаіць задача паклапаціцца пра электрабяспеку людзей і жывёл у жывёлагадоўчых памяшканнях у гэты перыяд.

Спецыфічныя ўмовы сельскагаспадарчай вытворчасці, павышаная вільготнасць, распаўсюджанне небяспечных напружанняў па асноўных і пабочных токаправодзячых частках, даступнасць сельскіх электраўстановак некваліфікаванаму персаналу павышаюць небяспеку ў час праходжання зімова-стойлавага перыяду.



Электрабяспека людзей на будаўнічых пляцоўках

У маі 2011 года інспекцыяй энерганагляду па Дзятлаўскім раёне сумесна з раённай камісіяй па ахове працы былі правераны будаўнічыя арганізацыі раёна: ДРБУ-119, Дзятлаўскае ПМС, ДП "Дзятлаўская МПМК-147", ААТ "Дзятлаварамбуд", ААТ "Будкомплекс". Шмат парушэнняў дзеючых тэхнічных нарматыўна-прававых актаў і правілаў выяўлена ў ДП "Дзятлаўская МПМК-147", ААТ "Дзятлаварамбуд".

Забяспечыць электрабяспеку людзей, якія працугоць на будаўнічых пляцоўках, — важнейшая задача кіраўнікоў будаўнічых арганізацый. Электратраўматызм вельмі небяспечны і часта прыводзіць да цяжкіх і смяротных выпадкаў.



Прафілактыка электратраўматызму - важнейшая задача

Прафілактыка электратраўматызму - адзін з найбольш прыярытэтных накірункаў дзейнасці органаў Дзяржаўнага энергетычнага нагляду Рэспублікі Беларусь.

Нягледзячы на меры, якія прымаюцца органамі Дзяржэнерганагляду, у цэлым па Рэспубліцы Беларусь у 2010 годзе ўзровень электратраўматызму на аб'ектах спажыўцоў паднаглядных органам Дзяржэнерганагляду, у параўнанні з 2009 годам, павялічыўся ў 1,43 раза. За гэты перыяд адбылося 20 няшчасных выпадкаў, з іх 11 - са смяротным выходам, 9 - з цяжкім. Групавых няшчасных выпадкаў у 2010 годзе зарэгістравана не было.

Самая значная колькасць электратраўмаў з году ў год фіксуецца ў летні перыяд. Так, у 2010 годзе на лета прыйшлося 9 няшчасных выпадкаў (45% ад агульнай колькасці). Найбольш схільнымі да траўматызму за гэты перыяд сталі маладыя людзі ад 21 да 30 гадоў (8 чалавек).



Забяспячэнне электрабяспекі ў ванных і душавых памяшканнях

За 2010 год у Беларусі адбыўся рост электратраўматызму з насельніцтвам. Калі ў 2009 годзе адбыліся 4 няшчасныя выпадкі, то ў 2011 годзе — 9. Асноўнай прычынай электратраўматызму з'яўляюцца недастатковыя веды аб небяспецы дзеяння электрычнага тока і незахаванне элементарных патрабаванняў электрабяспекі ў быце, а таксама няякаснае выкананне мантажу і рамонту бытавых электрасетак.

Ванныя і душавыя памяшканні ў адпаведнасці з класіфікацыяй Правілаў устройства электраўстановак (п.1.1.13) адносяцца да асабліва небяспечных памяшканняў. Для прадухілення паражэння электрычным токам людзей, якія знаходзяцца ў гэтых памяшканнях, неабходна прымяняць спецыяльныя ахоўныя меры.