Кець В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЭЛЕКТРАБЯСПЕКА ПРЫ ЛОЎЛІ РЫБЫ

У апошнія гады ў нашай краіне часта адбываюцца выпадкі траўмавання людзей электрычным токам пры лоўлі рыбы на берагах вадаёмаў у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы.

Часта з берага ловяць рыбу тэлескапічнымі вудамі, даўжыня якіх дасягае шасці метраў, што роўна адлегласці ад правадоў паветраных ліній электраперадачы да зямлі. Пры дакрананні вудзільнам або лескай да правадоў паветранай лініі, а таксама пры набліжэнні іх да правадоў на недапушчальную адлегласць, пад дзеянне электрычнага току трапляе не толькі чалавек, які трымае вудачку, але і людзі, якія знаходзяцца побач з ім. Расследаванне такіх няшчасных выпадкаў паказвае, што іх прычынай з’явілася парушэнне пацярпелымі правілаў аховы электрычных сетак, асабістая неасярожнасць, няведанне або невыкананне правілаў электрабяспекі.



КАЛІ ПАДКЛЮЧАЕЦЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦЬ САМІ

У каго ёсць прыватны дом, таму даводзіцца падключаць розныя ўстройствы або пабудовы, якія знаходзяцца побач з домам. Электрыкі называюць гэты працэс стварэннем адгалінаванняў. Напрыклад, гэта можа быць гараж, вулічны ліхтар або проста навес з асвятленнем.

Ёсць розныя спосабы пракладкі дадатковага электракабеля. Электралінія, ад якой будзе будзе рабіцца адгалінаванне, часцей за ўсё бывае паветранай. У некаторых выпадках выкарыстоўваецца падземнае адгалінаванне.

Паветраныя лініі ў большасці выпадкаў больш надзейныя, бо іх пашкоджанні можна выявіць візуальна і яны аднаўляюцца хутчэй, чым падземныя. Каб усе работы былі прыняты без заўвагащ, загадзя запрасіце прадстаўніка ўладальніка сеткі і пазнаёмце яго са сваім праектам.



ПРЫЧЫНЫ ЭЛЕКТРАТРАЎМАТЫЗМУ НА ВЫТВОРЧАСЦІ

Улічваючы павышаную небяспеку электрычнага току і больш высокі ўзровень смяротных і цяжкіх электратраўмаў у параўнанні з іншымі відамі траўмаў на вытворчасці, асаблівую ўвагу неабходна надаваць забеспячэнню электрабяспекі і прадухіленню электратраўматызму тых, хто працуе ў электраўстаноўках.

Асноўнымі прычынамі электратраўмаў і гібелі работнікаў па-ранейшаму застаюцца арганізацыйныя прычыны: парушэнне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы; невыкананне адказнымі асобамі абавязкаў па ахове працы; нездавальняючае ўтрыманне і недахопы ў арганізацыі рабочых месцаў; эксплуатацыя няспраўнага электраабсталявання; правядзенне работ у электраўстаноўках без зняцця напружання або паблізу токавядучых частак, якія знаходзяцца пад напружаннем, без прымянення індывідуальных сродкаў абароны; выкананне работ у электраўстаноўках некваліфікаваным персаналам.

Парушэнні эксплуатацыі электраўстановак з’яўляюцца адной з прычын няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам.



ЭЛЕКТРАБЯСПЕКА Ў НАВАГОДНІЯ СВЯТЫ

Пры пакупцы электрычнай гірлянды ўважліва прачытайце, што напісана на ўпакоўцы. На ёй павінны быць указаны фірма-вытворца, назва вырабу, яго прызначэнне, на якую магутнасць і якое напружанне разлічаны. У кожнай упакоўцы павінна знаходзіцца інструкцыя на рускай мове. У прадаўца – сертыфікат, выдадзены той жа фірме, што ўказана на ўпакоўцы. У сертыфікаце бяспекі павінна быць спасылка на пажарны сертыфікат. Калі ж яго няма, такой гірляндай можна ўпрыгожваць толькі інтэр’ер, але не ёлку.

У вулічных гірляндаў лямпы ўстаўлены ў патроны са спецыяльным ушчыльняльнікам, што захоўвае іх ад пылу і вільгаці. Калі адаптар для вулічных гірляндаў не захоўвае ад вільгаці, ён павінен знаходзіцца ў памяшканні і мець доўгі далучальны шнур. Калі ваша гарлянда міргае і “спявае”, у яе сертыфікаце павінна быць спасылка на пратакол па электрамагнітнай сумяшчальнасці. Неабходна праверыць месцы злучэння гэтага блока з правадамі (не павінна быць рухомых і аголеных).



Засцеражом дзяцей ад электратраўмаў

Праблема гібелі і траўмавання дзяцей у электраўстаноўках выклікае ў работнікаў дзяржэнерганагляду асаблівую трывогу. 3-за нашага няведання, нядбайнасці, а часам і з-за раўнадушша дзеці атрымліваюць цяжкія электратраўмы і нават гінуць ад паражэння электрычным токам. Гульні з электрычнасцю могуць прывесці і да пажараў.

Сфера выкарыстання электрычных прыбораў і ўстройстваў з кожным годам пашыраецца, і патрабуюцца спецыяльныя веды пры іх выкарыстанні. Электрычныя ўстройствы вырабляюцца з максімальнымі ступенямі аховы, але тэта не адмяняе патрабаванняў правільнай іх эксплуатацыі і выканання правілаў электрабяспекі.



Беражыце энергію

Энергазберажэнне — рацыянальнае выкарыстанне энергіі. Перагледзеўшы ў паўсядзённым жыцці свае звычкі і паводзіны, можна значна знізіць патрэбнасць у энергіі. 3 усёй спажываемай у побыце энергіі большая частка (79%) ідзе на ацяпленне памяшканняў, 15% расходуецца на цеплавыя працэсы (награванне вады, гатаванне ежы і г. д.), 5% энергіі спажывае электрычная бытавая тэхніка і 1% расходуецца на асвятленне, радыё- і тэлевізійную тэхніку.

Што такое 1 кВт/гадз. энергіі? Вам патрабуецца 1 кВт/гадз. энергіі для таго, каб 50 гадзін слухаць радыё, 110 гадзін карыстацца электрапрыборам для галення, на 17 гадзін пакінуць гарэць лямпу магутнасцю 60 Вт, 12 гадзін глядзець каляровы тэлевізар, 2 гадзіны пыласосіць, прыняць 5-хвілінны душ, нагрэць на 6 градусаў поўную ванну вады (150 л).



За адзін крок да небяспекі

Без электраэнергіі немагчыма жыццё сучаснага чалавека. Электрычнасць — наш памочнік у працы і быце. Але электрычная энергія тоіць у сабе небяспеку, калі парушаюцца правілы яе прымянення.

Штогод у рэспубліцы гінуць людзі ад электрычнага току. Асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў — пад'ёмы на апоры ліній электраперадач, накіды на провады і іх абрывы, пранікненне ў размеркавальныя ўстройствы электраўстановак пабочных асобаў, самавольнае падключэнне электраўстановак да электрасеткі з парушэннямі правілаў карыстання.

Вось некалькі выпадкаў паражэння электрычным токам са смяротным зыходам.



Аб падрыхтоўцы спажыўцоў да ацяпляльнага сезона

Дзяржэнерганаглядам ажыццяўляецца пастаянны кантроль за падрыхтоўкай спажыўцоў і цеплакрыніц да ацяпляльнага сезона і надзейнасцю іх энэргазберажэння ў асенне-зімовы перыяд.

Працэс падрыхтоўкі гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд 2011/2012 года павінен праходзіць арганізавана, каб своечасова забяспечыць дастаткова высокую ступень гатоўнасці і надзейнасці энергазабеспячэння спажыўцоў.

Для гэтага неабходна распрацаваць арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы энергетычнага абсталявання, электрычных і цеплавых сетак да работы ў асенне-зімовы перыяд 2011/2012 года, прадугледзеўшы:
- забеспячэнне надзейнасці электразабеспячэння ўстановак спажыўцоў у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў;



Электрабяспека ў час уборкі ўраджаю-2011

Хутка пачнецца падрыхтоўка тэхнікі да ўборкі ўраджаю, да прыёму зерня на збожжатаках. Ад таго, як падрыхтавана тэхніка і электраўстаноўкі на збожжатаках і збожжапрыёмных пунктах, залежыць надзейнасць работы збожжатакоў і электрабяспека персаналу, які іх абслугоўвае.

Для забеспячэння бяспечнага, надзейнага і бесперабойнага электразабеспячэння аб'ектаў уборкі ўраджаю ў першую чаргу неабходна выканаць:
- ачысціць ад пылу, бруду, карозіі, пафарбаваць, зачысціць і падцянуць кантакты фазных і зазямляючых праваднікоў;
- праверыць спраўнасць дзвярэй уводных і размеркавальных устройстваў, шчытоў, пультаў і забяспечыць іх запорным! ўстройствамі;
- правесці вымярэнне супраціўлення ізаляцыі правадоў, кабеляў і пры нездавальняючых выніках правесці іх замену;
- праверыць адпаведнасць устаноўленых свяцільнікаў умовам навакольнага асяроддзя, надзейнасць іх мацавання;
- правесці прафілактычныя іспыты перасоўных электрапрыёмнікаў і пераносак для іх падключэння.



Энергазберажэнне - самая танная крыніца энергіі

Праходжанне асенне-зімовага перыяду звязана з сур'ёзнымі праблемамі ў энергазабеспячэнні спажыўцоў з-за дэфіцыту газу і мазуту, якія паступаюць на электрастанцыі і кацельні з Расіі.

Шматгадовая практыка еўрапейскіх краін пераконвае ў тым, што, перагледзеўшы ў нашым паўсядзённым жыцці свае звычкі і паводзіны, можна значна знізіць патрэбнасць у энергіі. I гэта зусім не азначае пагаршэнне жыццёвага стандарту ці адмову ад камфорту.

3 усёй спажываемай у быце энергіі большая частка (79%) ідзе на ацяпленне памяшканняў, 15% энергіі расходуецца на цеплавыя працэсы (награванне вады, гатаванне ежы і г. д.), 5% энергіі спажывае электрычная бытавая тэхніка і 1% расходуецца на асвятленне, радыё- і тэлевізійную тэхніку.