Казарэз Н.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


№55: З пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх

ВАДЗІЦЬ МАШЫНУ ПАКУЛЬ РАНА

Штраф у дзве базавыя велічыні павінна заплаціць маці непаўналетняга Н. Яе сын быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за ваджэнне аўтамабіля, не маючы на гэта правоў. Юнак нідзе не вучыцца, ліцэй ён не наведвае на працягу некалькіх месяцаў. Хаця спецыяльнасць, якую абраў, яму падабаецца.

Хлопцу патлумачылі, як важна яму атрымаць адукацыю. I, каб яе прадоўжыць, юнаку варта вырашыць пытанне аб пераводзе ў іншую сярэднеспецыяльную ўстанову. Рашыць гэтую праблему ён павінен за два тыдні.



Адпачынак дзяцей - клопат дарослых

Каб летні адпачынак дзяцей быў бяспечным, карысным і цікавым, усе школьныя і пазашкольныя ўстановы, Дамы культуры і клубы загадзя паклапаціліся пра запаўненне вольнага часу дзяцей і падлеткаў. Распрацавалі і падрыхтавалі шматлікія мерапрыемствы, прадугледзелі заняткі ў творчых аб'яднаннях і гуртках.

Так, у летні перыяд Дзятлаўскім раённым домам культуры прадугледжаны занята эстрадна-тэатральнай студыі "Дасканалы свет", танцавальных гурткоў "Тапатушкі", "СВІТ", "Крок за крокам", вакальнай студыі "Вясёлыя ноткі", клуба выхаднога дня "Хвілінка-весялінка", клуба для дзяўчат "Стыль і мода", экалагічнага клуба "Экаюнік". Заняткі ў названых аб'яднаннях праводзяцца і ў буднія дні, і ў выхадныя.

Вялікай папулярнасцю ў дзятлаўскіх хлопчыкаў і дзяўчынак карыстаюцца гурткі, якія працуюць у Доме дзіцячай творчасці. У іх цяпер, у чэрвені, займаюцца не толькі пастаянныя наведвальнікі, а і хлопчыкі, дзяўчынкі, якія адпачываюць у гарадскіх аздараўленчых лагерах. Дарэчы, сёлета пры школах раёна працуюць 16 аздараўленчых лагераў.



Чэрвень: З пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх

ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ - СУМНАЕ СВЯТА

Для кампаніі непаўналетніх святкаванне дня нараджэння сябра стала невясёлым святам. Хаця пачыналася яно з "пазітыву" — распіцця алкагольных напояў. Іх для сваіх сяброў прынёс імяніннік: на гэта ён назапашваў грошы, якія на працягу многіх месяцаў давалі яму родныя. Цяпер за п'яны адпачынак сваіх дзяцей іх бацькі вымушаны заплаціць штраф у дзве базавыя велічыні. Таксама яны атрымалі параду як мага больш надаваць увагі занятасці дзяцей у летні час.

ПАРУШЭННЕ ПАД ПРЫМУСАМ

Гэты непаўналетні шчыра раскайваецца ў сваім учынку, які звязаны з парушэннем супрацьалкагольнага заканадаўства. Юнака станоўча характарызуюць педагогі, гэта — таленавіты хлопец, мае шэраг дыпломаў і ўзнагарод. Аднак і яны не могуць апраўдаць учынак непаўналетняга. У вячэрні час каля Дома культуры юнак і не меркаваў, што будзе ўцягнуты ў непрыемную сітуацыю: яго прымусілі ўжыць алкаголь. Зрабіў гэта дарослы, які ўжо прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. А юнак і яго маці, на якую складзены пратакол, атрымалі папярэджанне.



Май: з пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх

СХІЛЬНАСЦЬ ДА АГРЭСІІ

Прагляд кіно закончыўся для двух пяцікласнікаў непрыемнасцю. Адзін з іх вырашыў паплявацца паперкамі, а вось той, на каго яны траплялі, не вынес крыўды і адпомсціў свайму крыўдзіцелю: ударыў яго кулаком па твары.

Як высветлілася, такая праява агрэсіі — не першая ў жыцці хлопчыка, аб чым сведчаць і скаргі настаўнікаў і бацькоў. Як характарызуюць настаўнікі, у хлопчыка ёсць і здольнасць да вучобы, да іншых карысных заняткаў, а вось жадання нармальна вучыцца няма. Гэтаму мяшае нематываваная агрэсія. 3-за гэтага маці хлопчыка ўжо звярталася па кансультацыю да псіхіятра. Непаўналетняму быў прызначаны курс лячэння, але пакуль вынікаў няма. Магчыма, прычына тоіцца ў сямейнай абстаноўцы: ва ўзаемаадносінах хлопчыка і яго бацькі, які злоўжывае алкаголем.



З пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх

СЛОВЫ БЕЗ СПРАВЫ - МЁРТВЫЯ

Калі на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх жанчыны, мужчыны, выкліканыя сюды з-за неналежнага выхавання дзяцей, гавораць: "Я спынюся, я не буду піць", здаецца, што яны сапраўды гэта зробяць. Аднак не заўсёды дадзеныя словы становяцца справай, без якой яны мёртвыя. Паколькі сказаць — легка, а для таго, каб перамагчы сябе, трэба прыкласці штодзённыя намаганні.

"Зялёны змій" сваіх ахвяраў так проста не адпускае. Ён з лёгкасцю заманьвае іх, на першых стадыях яшчэ не паказваючы свой сапраўдны агідны твар. А пасля, аплецены гэтай павуцінай хлусні, чалавек ужо становіцца рабом моцнай атруты. Барацьба з ей — цярністы шлях, але ж ён апраўданы светлай мэтай: дзецям патрэбны родныя бацькі.



У такіх умовах кветкі не растуць

Дзеці — кветкі жыцця. I для тага, каб яны маглі цвісці, небходны адпаведныя ўмовы: чысціня і ўтульнасць дома, любоў і пяшчота бацькоў.

Умовы, у якіх гадуюцца гэтыя два хлопчыкі — проста жахлівыя. У хаце брудна, пасцельная бялізна, на якой яны спяць, таксама брудная. Акрамя гэтага, дзецям не хапае прадуктаў харчавання. А зімой у хаце холадна, і гэта пры тым, што ў ей жыве двухгадовае дзіця. Парушаюцца і правілы бяспекі. Здараецца, што з-за адсутнасці балона для газавай пліты жанчына гатуе ежу на далека не новай электрычнай пліце.
Міжволі ўзнікае пытанне: няўжо мама гэтых дзяцей не задумваецца, які прыклад яна падае ім, чаму станоўчаму зможа навучыць. I па якім прынцыпе яе дзеці будуць будаваць свае жыццё, калі вырастуць? Паколькі нездарма ж кажуць: "Што пасееш, тое і пажнеш".



Сакавік: з паседжання каміссіі па справах непаўналетніх

ЧАС ПАДУМАЦЬ АБ ДЗЕЦЯХ

Гэты мужчына выхоўвае дваіх непаўналетніх дзяцей. Са сваімі бацькоўскімі абавязкам! ён, на жаль, не спраўляецца. Тлумачыць гэта аб'ектыўнымі прычынамі: належна клапаціцца пра сваіх дзяцей не дазваляе рэжым працы. Аднак настаўнікі, старшыня сельвыканкама гавораць зусім іншае.

У кастрычніку мінулага года гэтая сям'я была прызнана ў сацыяльна-небяспечным становішчы, знаходзілася пад кантролем. Спачатку грамадзянін Г. прыслухоўваўся да тых парадаў, якія яму давалі. Але затым сітуацыя змянілася. Летам ён не назапасіў дроваў на зіму. Дапамагчы вырашыць праблему неаднаразова прапаноўваў старшыня сельвыканкама, аднак грамадзянін ігнараваў, тлумачыў, што справіцца сам.



З паседжання камісіі па справах непаўналетніх

"НЯКЕПСКІ" АДПАЧЫНАК

Неяк вечарам трое непаўналетніх вырашылі адпачыць. Каб зняць стомленасць ад урокаў, парадаў бацькоў, хлопцы вырашылі "палячыцца" півам. I гэта нягледзячы на свой узрост: двоё з парушальнікаў вучацца яшчэ толькі ў сёмым класе, іх старэйшы сябар — у дзявятым. Дарэчы, ён на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх выкліканы ўжо ў другі раз.

Доўга не думаючы, хлопцы вырашылі выпіць піва ля будынка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дзе і былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.