Кавальчук І.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЯК ЛЕТАСЬ ПАПРАЦАВАЛА ПАДАТКОВАЯ ІНСПЕКЦЫЯ

У кансалідаваны бюджэт раёна падатковая служба сабрала ў 2013 годзе 252,4 мільярда рублёў, што перавысіла 94,5% даходаў кансалідаванага бюджэту. У параўнанні з 2012 годам у дзяржаўную казну прыцягнута сродкаў на 32% або на 63 мільярды рублёў больш (у супастаўных цэнах). Планавыя прызначэнні кансалідаванага бюджэту выкананы падатковай службай на 103,3%. Дадаткова ў бюджэт прыцягнута 8,6 мільярда рублёў. План рэспубліканскага бюджэту выкананы на 102,2%, мясцовых бюджэтаў – на 104,5%.

У структуры кантралюемых падатковымі органамі даходаў лідарам сярод падатковых плацяжоў у чарговы раз стаў акцызны падатак. Яго ўдзельная вага ў агульным аб’ёме паступленняў склала 53,4% (142,7 мільярда рублёў). У 2013 годзе паступленні ад акцызаў у параўнанні з 2012 годам павялічыліся ў супастаўных цэнах на 56,5% (на 51,5 мільярда рублёў).



ЭЛЕКТРОННЫ ЛІЧБАВЫ ПОДПІС СЭКАНОМІЦЬ ВАШ ЧАС

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне дзеля развіцця электроннага ўзаемадзеяння з плацельшчыкамі і рэалізацыі магчымасці падачы падатковых дэкларацый (разлікаў) у выглядзе электроннага дакумента прапануе юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам, фізічным асобам прайсці рэгістрацыю ў якасці абанента Засведчвальнага цэнтра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах” для атрымання сродкаў электроннага лічбавага подпісу.

Падача падатковай дэкларацыі (разлікаў) у электронным выглядзе давзволіць сэканоміць ваш час і грашовыя сродкі. Акрамя таго, з дапамогай электроннага лічбавага подпісу вы можаце перадацт у падатковыя органы ў форме электроннага дакумента заяву на выдачу даведкі, заяву пра заліу (вяртанне) залішне ўплачаных сум, заяву аб вяртанні розніцы паміж сумай падатковых вылікаў і агульнай сумай падатку на дабаўленую вартасць, іншыя паведамоенні, абавязацельствы падаваць якія прадугледжана артыкулам 22 Падатковага кодэксу Рэспублікі Беларусь.



ПРА ЦЭНТР ІНФАРМАВАННЯ

З 10 чэрвеня 2013 года пачалася прамысловая эксплуатацыя распрацаванай у аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме “Разлік падаткаў" функцыі “Цэнтр інфармавання плацельшчыкаў”. Яна прызначана для ініцыятыўнага накіравання плацельшчыкам паведамленняў на іх электронныя паштовыя адрасы з выкарыстаннем сеткі перадачы дадзеных Інтэрнэт, у тым ліку плацельшчыкам, якія не маюць сродкаў электроннага лічбавага подпісу.

З прымяненнем функцый дадзенай падсістэмы падатковым органам прадастаўлена магчымасць накіроўваць плацельшчыкам інфармацыю: пра наяўнасць запазычанасці (пераплаты); аб праведзеным заліку прыпыненні аперацый па рахунках; пра заканчэнне прыпынення аперацый па рахунках; паведамленні ў адвольнай форме (напрыклад, напамін пра набліжэнне тэрміну прадастаўлення ў падатковы орган падатковай дэкларацыі, разліку, тэрміны ўплаты плацяжоў у бюджэт).



КАЛІ ХОЧАЦЕ ПЕРАЙСЦІ НА СПРОШЧАНУЮ СІСТЭМУ ПАДАТКААБКЛАДАННЯ

Усім суб’ектам гаспадарання, якія хочуць перайсці ў 2013 годзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання, трэба да 31 снежня 2012 года прадаставіць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік паведамленне аб пераходзе з 1 студзеня 2013 года на прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.

У паведамленні трэба ўказаць памер валавой выручкі за першыя дзевяць месяцаў бягучага года і колькасць работнікаў арганізацыі ў сярэднім за гэты перыяд. Форма паведамлення ўстаноўлена пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 15.11.2010 года №82 (дадатак 21).



Аб плацяжах ў бюджет і праведзеных праверках

За 9 месяцаў 2011 года ў кансалідаваны бюджэт Дзятлаўскага раёна паступіла 61393,7 мільёна рублёў. Усяго ў фарміраванні бюджэту прыняў удзел 13471 плацельшчык. 3 гэтай колькасці - 354 арганізацыі, 489 індывідуальных прадпрымальнікаў, 12628 фізічных асобаў.

Ад арганізацый паступіла 59056,8 мільёна рублёў або 96,2% ад усіх даходаў бюджэту. Прадпрыемствамі дзяржаўнага сектара эканомікі пералічана ў бюджэт 43934,1 мільёна рублёў, што складае 74,4% усіх плацяжоў ад юрыдычных асобаў. На долю арганізацый — суб'ектаў малога прадпрымальніцтва даводзіцца 12614,6 мільёна рублёў або 20,5% паступленняў ад юрыдычных асобаў.



Падатак на прыбытак

У 2011 годзе мяняецца парадак прадастаўлення падатковых дэкларацый і ўводзіцца паняцце бягучых плацяжоў па падатку на прыбытак.

3 гэтага года падатак на прыбытак вылічваецца па выніках года, за выключэннем падатку на прыбытак з дывідэндаў, па якіх падатковым перыядам прызнаецца каляндарны месяц.

Падатак на прыбытак будзе плаціцца бягучымі плацяжамі і па выніках прайшоўшага падатковага перыяду (года). Пры гэтым вызначана катэгорыя плацельшчыкаў, якія маюць права не вылічваць і не плаціць сумы гэтага падатку, што належалі ўплаце бягучымі плацяжамі: бюджэтныя арганізацыі, грамадскія і рэлігійныя арганізацыі, іншыя некамерцыйныя арганізацыі пры адсутнасці па выніках прайшоўшага года прыбытку (стратаў).