Каско М.



Каханне, мацнейшае за брыльянт

Брыльянт — самы трывалы мінерал у прыродзе. Паспрабуеце разбіць яго малатком — нічога не атрымаецца. Акрамя таго, гэты камень вельмі прыгожы і каштоўны. Нездарма 60-гадовы юбілей сумеснага жыцця называюць брыльянтавым вяселлем. Калі трывалую сямейную сувязь, заснаваную на глыбокай павазе і каханні, удаецца зберагчы і пранесці праз многія-многія дзесяцігоддзі — гэта шчасце.

60 гадоў таму, 2 ліпеня 1957 года, клятву маладажонаў далі мае прадзядуля і прабабуля — Валянцін Канстанцінавіч Папоў і Ядвіга Антонаўна Матусевіч, а сёлета яны рыхтуюцца адсвяткаваць сваё брыльянтавае вяселле. Для мяне прабабуля і прадзядуля — яскравы прыклад мудрасці, кахання, дабрыні.



А. ЛАЗОЎСКАЯ: "ВЫХАВАЛЬНІК ЗДОЛЬНЫ ПЕРАТВАРЫЦЬ ЗАНЯТКІ Ў КАЗКУ"

Дзіцячы сад - цудоўная краіна бесклапотнага дзяцінства, дзе амаль кожны з нас знайшоў першых сяброў, атрымаў першыя веды, адкрыў у сабе задаткі таленту. Гэты перыяд у развіцці дзіцяці з'яўляецца вельмі важным, таму на супрацоўніках установаў дашкольнай адукацыі ляжыць вялікая адказнасць: падрыхтаваць выхаванцаў да навучання ў школе, закласці ў свядомасць дзіцяці самыя простыя і неабходныя жыццёвыя правілы, дапамагчы авалодаць камунікатыўнымі навыкамі. Сапраўдным прыкладам у гэтых адносінах можна лічыць дзіцячы сад №1 горада Дзятлава, які называюць надзейным бацькі і ў які з радасцю ходзяць дзеці. Пра дзейнасць дашкольнай установы расказвае загадчыца садка Алена Іванаўна Лазоўская:

— Наш калектыў пастаянна абнаўляецца маладымі спецыялістамі, таму вялікую ўвагу мы надаём іх падрыхтоўцы і прафесійнаму суправаджэнню. На базе нашай установы адукацыі працуе раённая "Школа маладога настаўніка", якую ўзначальвае намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Святлана Васільеўна Іода. Тут маладыя педагогі не толькі нашага садка, але і з іншых установаў адукацыі раёна знаёмяцца з работай нашых вопытных педагогаў, атрымліваюць кансультацыі, наведваюць практычныя заняткі і мерапрыемствы з дзецьмі. За "круглым сталом" маладыя педагогі абмяркоўваюць і вырашаюць розныя педагагічныя сітуацыі, выказваюць хвалюючыя іх пытанні і атрымліваюць дапамогу вопытных калегаў. Гэта дапамагае маладым спецыялістам адчуць упэўненасць у сваіх сілах, хутчэй адаптавацца да адукацыйнага працэсу.



ПРЫМАЛІ Ў ГІМНАЗІСТЫ

Гімназія №1 горада Дзятлава з'яўляецца адной з трыццаці лепшых навучальных установаў нашай рэспублікі.



ЛЮБІМАЯ РАБОТА - ЛЕКІ АД ДРЭННАГА НАСТРОЮ

Як дабіцца поспехаў у прафесійнай дзейнасці, выгадаваць двух цудоўных сыноў, заставацца пазітыўным чалавекам у любых абставінах? Адказы на ўсе гэтыя пытанні ведае электрамеханік сувязі Дзятлаўскага вузла электрасувязі Таццяна Каско.

— Усё пачынаецца з дзяцінства. Таццяна Мікалаеўна, якім было ваша?



ЦЁПЛАЯ СУСТРЭЧА 3 РАБОТНІКАМІ КУЛЬТУРЫ

Ці даўно вы наведвалі сваіх бацькоў? А калі апошні раз елі цудоўныя бабуліны дранікі і смяяліся са старых анекдотаў, якія так любіць расказваць дзядуля? Калі не можаце адказаць у першыя пяць секунд, я настойліва раю вам наведаць самых родных і дарагіх у свеце людзей, тым больш што ў кастрычніку для гэтага была не адна нагода: 1-га адзначаўся Дзень пажылых людзей, а 14-га — Дзень маці.

У гэтыя цудоўныя святы кожны пенсіянер, кожная жанчына, якая носіць ганаровае званне "маці", заслугоўваюць букеты восеньскіх кветак, самыя шчырыя віншаванні і добрыя песні.



ДЗЕЦІ ВАЙНЫ

Усё далей і далей у мінулае адыходзяць жудасныя гады Вялікай Аичыннаи ваины. I, на жаль, з кожным годам радзеюць шэрагі ветэранау. удзельнікаў, сведкау той страшнай трагедыі.

Хутка мы будзем адзначаць 70-годдзе Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй. Зарубцаваліся раны, падняліся з руін беларускія гарады і вёскі. Квітнее, жыве мірным жыццём наша Радзіма. I, здаецца, навошта “варушыць" тыя страшныя падзеі? Навошта ўзгадваць той боль? Але гэтага патрабуе памяць. Неабходна ведаць як мага больш аб сумных старонках нашай гісторыі. Ведаць, каб вайна не паўтарылася.

1 верасня ў гімназіі №1 горада Дзятлава, як і ва ўсіх навучальных установах нашай краіны, прайшлі ўрокі памяці, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай Перамогі, -“Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны!”.



"РАЎНЕННЕ НА СЦЯГ!"

У межах тэматычнага тыдня "Салют, Піянерыя!", прысвечанага святкаванню Дня піянерскага сяброўства, у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшоў раённы этап абласнога агляду-конкурсу сцягавых групаў "Раўненне на сцяг!". У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 9 установаў адукацыі Дзятлаўшчыны.

Першай прысутных павітала старшыня раённага савета грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" І. А. Мішчанка. Ірына Анатольеўна прадставіла канкурсантам членаў журы ў складзе старшыні, дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Т. П. Ваніслаўчык, і ветэранаў піянерскага і камсамольскага руху Я. Р. Савань. Л. І. Халопік, Г. С. Скрундзь, С. І. Хацько.