Карына Т.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Да ліквідацыi надзвычайных сітуацый падрыхтаваны

12 каманд - прадстаўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, Дзятлаўскага лясгаса, Дварэцкага льнозавода, Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў удзельнічалі ў традыцыйных спаборніцтвах добраахвотных пажарных падраздзяленняў. Побач з імі за званне лепшай спаборнічалі 9 санітарных дружын.



НАВАГРУДАК

У кнізе "Беларусь у часы феадалізму" ён значыцца як Новы гарадок Літоўскі. У XIV-XVII стагоддзях быў цэнтрам удзельнага Навагрудскага княства ў Вялікім Княстве Літоўскім. У гады, калі горад быў пад уладай Польшчы, набыў польскамоўную назву Навагрудак.
Па-беларуску варта было б назваць Наваградак.

Навагрудак — першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага, адной з найбуйнейшых дзяржаваў сярэднявечнай Еўропы. Цяпер Навагрудак — раённы цэнтр Гродзенскай вобласці.



ВЫЗНАЧАНЫ ПЕРАМОЖЦЫ АБЛАСНОГА СПАБОРНІЦТВА ЗА ДАСЯГНЕННІ ВЫСОКІХ ПАКАЗЧЫКАЎ У ЭКАНАМІЧНЫМ І САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ

У намінацыі “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці гандлю і сферы паслугаў”:

  • першае месца – Астравецкі раён;
  • другое месца – Навагрудскі раён;
  • трэцяе месца – Мастоўскі раён.

У намінацыі “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў будаўніцтве і развіцці галінаў будаўнічай індустрыі”:

  • першае месца – Воранаўскі раён;
  • другое месца – Лідскі раён;
  • трэцяе месца – Гродзенскі раён.



ШТРАФАВАЦЬ БУДУЦЬ ВАДЗІЦЕЛЯ

Абавязковым для ўсіх пасажыраў стане карыстанне рамянямі бяспекі з 1 верасня. У тым ліку для тых, якія едуць на заднім крэсле аўтамабіля альбо у другім-трэцім радзе мікрааўтобуса. Штрафаваць за парушэнне гэтага правіла будуць вадзіцеля.

Паездка пасажыра без рамяня бяспекі ў першы раз абыдзецца вадзіцелю ў 100 тысяч рублёў, а ў наступныя разы -- ад 200 да 500 тысяч рублёў.

Паводле правілаў, калі аўтамабіль абсталяваны рамянямі бяспекі, то прышпільвацца абавязаны кожны пасажыр.

Для ўладальнікаў старых аўтамабіляў “Жыгулі” і “Масквіч” робяцца выключэнні.



І ЗНОЎ ПРА ГРЫБНУЮ БЯСПЕКУ

Прыйшла грыбная пара, і ўжо ёсць выпадкі атручванняў грыбамі.

Найбольш распаўсюджаная прычына грыбных артучванняў – парушэнні тэхналогіі прыгатавання, ужыванне невядомых або ўмоўна ядомых грыбоў. Ядавітыя грыбы нярэдка трапляюць у кошык з-за недагляду і недасведчанасці грыбніка. На сыраежку, напрыклад, падобная бледная паганка. А смаржкі пераведзены з шэрагу ўмоўна ядомых у ядавітыя, у іх утрымліваюцца яды, здольныя выклікаць хваробы нырак і печані. Ядавітыя грыбы: бледная паганка, мухамор чырвоны, мухамор шэры, гаварушка пабеленая, гіграфор канічны, мухамор паганкападобны, апенька несапраўдная цагельна-чырвоная, міцэна чыстая, смаржок, апенька несапраўдная серна-жоўтая.



НАРОДНЫ КАЛЕНДАР: ЛІПЕНЬ

У ліпені работы ў полі і на агародзе прыбаўляецца. Большасць “ліпеньскіх” прыказак гаворыць менавіта аб працы: “Ліпень носіць і мне, доўга спаць не дае, “Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку і печка грэе”. Надвор’е звычайна ўраўнаважанае з чаргаваннем сонца і дажджу.

У ноч з 6 на 7 ліпеня – Купалле (Купала, Ян, Іван). Калі кульмінацыяй зімовых падзеяў былі ў народным жыцці Каляды, то адпаведным па значнасці святам улетку было Купалле, якое адзначалася дзень у дзень праз паўгода. Напярэдадні яго дзяўчаты збіралі кветкі на вянкі, рабілі запасы лекавых раслінаў ад рознай немачы. Асаблівую ўрачыстасць святу надавала купальскае вогнішча. З Купаллем звязана адна з самых рамантычных легенд беларускага народа пра папараць-кветку. Верылі, што ў купальскую ноч на папараць сыходзіць агонь Перуна, і яна ўспыхае яркім колерам, цвіце з апоўначы некалькі імгненняў, і трэба паспець ухапіць яе. “Хто гэтую кветку здабудзе, будзе мець усё, чаго толькі яго душа пажадае”, “можна тады ведаць усё, што на свеце робіцца, разумець мову жывёлін і раслінаў". Недасягальнасць папараць-кветкі атаясамлівалася з багаццем, з закапанымі няведама кім і калі скарбамі.



ТЫМ, ХТО ЕДЗЕ ЗА МЯЖУ

Пры перасячэнні мяжы

Пошліна не будзе спаганяцца, калі багаж важыць не больш за 50 кілаграмаў, а яго мытны кошт не перавышае 10 тысяч еўра – для паветранага транспарту, для ўсіх астатніх відаў транспарту – 1500 еўра. Акрамя гэтага, ва ўказаныя нормы ў разліку на аднаго чалавека, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту, уключаюцца алкагольныя напоі ў аб’ёме не больш за 3 літры, 200 цыгарэт ці 50 сігараў, ці 250 грамаў тытуню (ці не больш за 250 грамаў пералічаных тытунёвых вырабаў у цэлым). Пры вывазе абмежаванняў няма. Выключэнні складаюць толькі некалькі катэгорый тавараў: рыба і морапрадукты (вага не больш за 5 кг), асобна выдзяляецца ікра асятровых відаў рыбаў (не больш за 250 гр), каштоўныя металы і камяні (кошт не больш за 25 тысяч долараў).

Пры перавозе праз мяжу прадуктаў, калі іх вага перавышае норму, трэба будзе заплаціць збор за правядзенне мытных аперацый у памеры 5 еўра. Акрамя гэтага, асобна бяруцца мытныя пошліны, падаткі. У агульных выпадках гэта адзіная стаўка ў памеры 30 працэнтаў ад мытнага кошту, але не менш за 4 еўра за адзін “лішні” кілаграм. Аднак тут ёсць свае выключэнні. Напрыклад, пры перавозцы да 5 літраў этылавага спірту стаўка складае 22 еўра за літр, а для алкагольных напояў, уключаючы піва, у колькасці ад 3 да 5 літраў яна будзе роўна 10 еўра за літр, у частцы перавышэння.



Народны каляндар: ЛІПЕНЬ

У ліпені работы ў полі і на агародзе прыбаўляецца. Большасць “ліпеньскіх” прыказак гаворыць менавіта аб працы: “Ліпень носіць і мне, доўга спаць не дае, “Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку і печка грэе”. Надвор’е звычайна ўраўнаважанае з чаргаваннем сонца і дажджу.

У ноч з 6 на 7 ліпеня – Купалле (Купала, Ян, Іван). Калі кульмінацыяй зімовых падзеяў былі ў народным жыцці Каляды, то адпаведным па значнасці святам улетку было Купалле, якое адзначалася дзень у дзень праз паўгода. Напярэдадні яго дзяўчаты збіралі кветкі на вянкі, рабілі запасы лекавых раслінаў ад рознай немачы. Асаблівую ўрачыстасць святу надавала купальскае вогнішча. З Купаллем звязана адна з самых рамантычных легенд беларускага народа пра папараць-кветку. Верылі, што ў купальскую ноч на папараць сыходзіць агонь Перуна, і яна ўспыхае яркім колерам, цвіце з апоўначы некалькі імгненняў, і трэба паспець ухапіць яе. “Хто гэтую кветку здабудзе, будзе мець усё, чаго толькі яго душа пажадае”, “можна тады ведаць усё, што на свеце робіцца, разумець мову жывёлін і раслінаў". Недасягальнасць папараць-кветкі атаясамлівалася з багаццем, з закапанымі няведама кім і калі скарбамі.



КРАСАВІК

У другім веснавым месяцы прырода яшчэ захоўвае сляды зімы: “Красавік чорны ў полі, а ў бары – белы”.

7 красавіка – Благавешчанне (Звеставанне). Як і на кожнае свята, забаранялася што б там ні было рабіць: “На Благавешчанне дзеўка касу не пляце, птушка гнязда не ўе”. Праваслаўная царква адзначала зачацце Маткі Боскай Ісуса Хрыста. У народзе свята гэта мела старажытныя карані, яно лічылася днём надыходу вясны. Шмат дзе якраз ад Благавешчання ў залежнасці ад традыцый і, вядома, ад надвор'я пачыналася гуканне вясны.

9 красавіка – Матрона. На Матрону, казалі ў народзе, “шчупак лёд прабівае”. Цяпло прыходзіла штогод не адначасова – і не дзіўна, што падобныя прыкметы маглі звязвацца з іншымі днямі гэтага перыяду.



ТЭХАГЛЯД

У Беларусі ўзмоцнены кантроль за своечасовым праходжаннем тэхагляду аўтамабіляў -- з 20 сакавіка пачалася рэспубліканская дэкада "Дзяржтэхагляд".
Аўтаўладальнікі, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі без своечасова пройдзенага тэхагляда, будуць пакараны штрафам у памеры да дзвюх базавых велічыняў. "Дзяржтэхагляд" настойліва раіць аўтаўладальнікам не адкладваць наведванне дыягнастычнай станцыі для праходжання дзяржтэхагляду.

Пры штогадовым дзяржаўным тэхнічным аглядзе транспартнага сродка кожнаму аўтаўладальніку аўтамабіля (ці асобе, якая карыстаецца аўтамабілем па даверанасці) неабходна прад’явіць наступныя дакументы:
-- асабісты пашпарт ці пасведчанне асобы і даведку з месца жыхарства для ваеннаслужачых;
-- вадзіцельскае пасведчанне;
-- пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродка ці тэхпашпарт;
-- даверанасць (калі яна ёсць);
-- страхавы поліс;
-- медыцынскую даведку;
-- квітанцыі аб уплаце ўсіх неабходных плацяжоў.