Карнялюк К.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


МАЛАДЫМ БУДАВАЦЬ БУДУЧЫНЮ

Так, праблема бацькоў і дзяцей - вечная: мы заўсёды імкнёмся перадаць свой вопыт і засцерагчы ад памылак дзяцей. Але наша моладзь няўрымслівая і крэатыўная, яна не стаіць на месцы, пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца, увесь час прыдумваючы новыя ідэі і праекты, назапашваючы той самы дарослы вопыт і нярэдка ў многім абганяючы нас, дарослых.

А колькі карысных справаў штодзённа праводзіць БРСМ, нягледзячы на тое, што знаходзіцца шмат тых, хто крытыкуе гэтую арганізацыю. Вельмі добра, што маладых суайчыннікаў хвалюе, як зрабіць сваё жыццё яшчэ больш духоўна разнастайным і насычаным, накіраваным на здаровы лад і карысць краіны, развіццё творчага патэнцыялу.



ЯКІМ ПАВІНЕН БЫЦЬ УЗРОВЕНЬ МАЎЛЕНЧАЙ КУЛЬТУРЫ

Народная мудрасць абвяшчае: загавары, каб я цябе убачыў... Так, мова — вялікае багацце, дадзенае нам для зносін. У нашы дні не толькі філолагі, філосафы, псіхолагі, педагогі, але і проста неабыякавыя людзі надзвычай занепакоены культурам маўлення.

Сярод нас шмат людзей, якія іранічна ці нават скептычна адносяцца не толькі да культуры маўлення, але і да культуры наогул. Яны нярэдка сцвярджаюць, што добраму спецыялісту зусім не абавязкова лічыцца з падобнымі дробязямі... Многія чамусьці забыліся, што менавіта ветлівасць і добразычлівасць — аснова культуры маўленчых паводзінаў. А няветлівасць — гэта вельмі сур'ёзная хвароба сучаснасці, якую неабходна кардынальна “лячыць”.



СУСТРЭЧА З КНІГАЙ – СВЯТА ДЛЯ ЧЫТАЧА

Успамінаеш сваё маленства – і адразу пачынаеш узгадваць першыя кніжкі, якія чытала табе маці, першая настаўніца, якія неўзабаве ужо мог чытаць сам. І як добра, што кнігі з’яўляюцца нашымі вернымі спадарожнікамі на працягу ўсяго жыцця.

Кніга – з’ява не толькі глыбока культуралагічная, але і таямнічая, загадкавая. І, дарэчы, гісторыя беларускай кнігі – адна з самых прыгожых старонак нацыянальнага пісьменства.

Не ўсе ведаюць, што кнігай называецца неперыядычнае выданне ў выглядзе блока збрашураваных аркушаў друкаванага матэрыялу – аб’ёмам больш за 48 старонак. У старажытнасці былі вядомы 2 асноўныя тыпы каструкцыйнай арганізацыі кнігі: стужка-скрутак і сукупнасць пласцін ці аркушаў, што злучаліся ў блок. Да пісьма скарыстоўвалі каменныя, гліняныя пліты, дошачкі, тканіну, папірус, пергамент, а з ХІІІ стагоддзя асноўным пісчым матэрыялам у Еўропе стала папера.



ВЫХАВАННЕ -- ЗАСВАЕННЕ ДОБРЫХ ЗВЫЧАК

За “вялікім чалавекам” абавязкова стаіць добрае выхаванне. Аднак выхавальнік, педагог павінен сам перш за ўсё быць выхаваным, адукаваным. А сам сакрэт выхавання – гэта павага да асобы вучня.

Нам усім разам трэба вучыцца ўсведамляць, што чалавек – гэта індывідуальнасць, што маленькі грамадзянін – гэта таксама чалавек з вялікай літары, якога ніхто не мае права абражаць, прыгнечваць… Якаснае выхаванне – гэта і пытанне культуры, узровень якой складаецца з таго, што ты бачыш, ведаеш, чуеш.

Стаўленне да свету мяняецца з асабістым вопытам, з ведамі, якія ты атрымліваеш ад папярэдняга пакалення, ад іншых людзей. Нявыхаваныя падлеткі могуць нагаварыць даросламу шмат непрыемнага — цяжка стрымацца і не адказваць ім тым жа самым хамствам. Але ж ты – дарослы, і павінен ужо паводзіць сябе па-даросламу.



ШЧАСЦЕ I ПРЫГАЖОСЦЬ

Прыгожая і шчаслівая... Які з гэтых эпітэтаў найбольш важны, больш патрэбны ў жыцці?

У жанчын свой погляд на падобныя рэчы. Але і мы, мужчыны, можам падзяліцца меркаваннямі па дадзенай далікатнай праблеме. Як дзяўчыне, жанчыне падоўжыць шчаслівыя моманты? Што для яе важней за ўсё на свеце, а што толькі мішура, якая паблісквае на сонцы? Многія як жанчыны, так мужчыны штодня думаюць пра гэта.

Бясспрэчна, кожны павінен імкнуцца знайсці сваю ўласную ісціну, сваё шчасце. Дарыць іншым радасць — вось у чым заключаецца шчасце для многіх. Таямніца шчасця заключаецца і ў здольнасці выходзіць з кола свайго “я”.



СТАРОНКІ, АПАЛЕНЫЯ ВАЙНОЙ

Да 70-годдзя вызвалення Беларусі

СМІ ў Інтэрнэце ніколі не змогуць замяніць друкаваныя выданні. Больш таго, асаблівы гонар адчуваеш, калі ў Нацыянальнай бібліятэцы гартаеш пажоўклыя ад часу газеты Вялікай Айчыннай вайны. Да цябе, нібыта праз рукі, прыходзіць святое пачуццё памяці і ўдзячнасці нашым дзядулям і бацькам, што змагаліся за наш сённяшні шчаслівы дзень.

Адразу заўважу, што ў Айчынную вайну на часова акупаванай тэрыторыі Беларусі выходзілі больш за 160 газет падпольных партыйных органаў і партызанскіх фарміраванняў. А ў варожы тыл досыць актыўна засылаліся газеты “Савецкая Беларусь”, “За Савецкую Беларусь”, “За свабодную Беларусь”. Асаблівым поспехам карысталіся газета-плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну” і сатырычны лісток “Партызанская дубінка”.



ПЕРААДОЛЕЕМ СТРЭС ПРАЗ ГУЛЬНЮ

Мы жывём у складаны час. Асабліва складана, напэўна, тым, хто па абавязку службы абавязаны мець шмат стасункаў з людзьмі, -- педагогам, прадаўцам, вадзіцелям грамадскага транспарту, кандуктарам, дактарам, прарабам. А калі ўжо гэтыя людзі самі знаходзяцца пад ціскам стрэсу, то сітуацыя і зусім парой становіцца выбухова небяспечнай. І тут галоўнае -- праявіць вытрымку, што называецца, змагчы разруляваць сітуацыю -- і справу сваю зробіш, і канфлікту пазбегнеш.

Дык як жа лепш за ўсё пераадольваць стрэс? Возьмем, напрыклад, усім вядомы дзіцячы канструктар. Удзельнікам даецца заданне пабудаваць з яго вежу, але не размаўляючы адзін з другім. Пры гэтым у кожнага ёсць сваё правіла, пра якое не ведаюць астатнія. Напрыклад, аднаму ставіцца ўмова -- першы паверх павінен быць сінім, а другому -- трэці паверх павінен быць чырвоным. Але ўсе астатнія аб гэтым не ведаюць і пачынаюць ляпіць туды жоўтыя кубікі... З боку весела атрымліваецца. Людзі смяюцца, для іх гэта -- адцягненне ад работы. Але гэта дазваляе пабачыць, як яны працуюць у камандзе. Адназначна выяўляецца лідар, калі ён, зразумела, ёсць. Ён бярэ арганізацыю ўсяго "будаўніцтва" на сябе. Кожнаму па чарзе прапаноўвае выканаць яго заданне.



“СЫМОН-МУЗЫКА”

У кожнага народа ёсць свае этапныя, класічныя творы. У нас, беларусаў, адным з такіх бессмяротных твораў з’яўляецца паэма класіка нацыянальнага прыгожага пісьменства Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Кожны раз, калі я бываю ў сталіцы нашай Бацькаўшчыны Мінску я заўсёды з вялікім хваляваннем іду на плошчу Якуба Коласа. Гэта маё любімае месца ў сталіцы. Менавіта тут таленавіты майстар Заір Азгур стварыў адметны скульптурны комплекс, дзе важнае месца занялі Сымон і Ганна – галоўныя персанажы неўміручай паэмы.

Споўнілася роўна 95 год з часу напісання гэтага твора.

Гэта менавіта той твор, які з намі ўсё маленства і юнацтва. Гэта любімы твор школьнай пары. “Сымона-музыку” ў вольныя хвіліны я чытаў свайму сыну Максіму. А яшчэ любіў распавядаць яму пра таленавітых вандроўнікаў-музыкаў, якія ў старажытнай Беларусі хадзілі з вёскі ў вёску, прапагандуючы простым людзям прыгажосць музыкі, адметнасць і мілагучнасць народнага мастацтва, вечнасць айчыннай вуснапаэтычнай творчасці.



“НОВАЯ ЗЯМЛЯ”

У мастацтве кожнага народа ёсць творы, якія ніколі не страцяць сваёй актуальнасці і самабытнасці. Такім творам для кожнага свядомага беларуса, бясспрэчна, з’яўляецца паэма “Новая зямля”, якой сёлета споўнілася 90 гадоў.

“Новая зямля”, лічу, зусім невыпадкова пачынаецца словамі, якія ідуць з самага сэрца, з самых патаемных куточках паэтавай душы:
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!..

У 21 стагоддзі мы, як і нашы продкі, шукаем адказы на спрадвечныя пытанні: матэрыяльны дабрабыт, вера, духоўныя ідэалы. У пошуках сэнсу быцця ў кожнага з нас бывае свой пункт гледжання. У “Новай зямлі” мы і знаходзім сэнс працягу свайго роду, жыцця ў праўдзе і любові. Менавіта ў сям’і будучы аўтар і атрымаў урокі людскасці і дабрыні.



МЫ Ў АДКАЗЕ ЗА ЎСЁ ЖЫВОЕ НА ЗЯМЛІ

Мы, у пагоні за матэрыяльным дабрабытам, забываем нярэдка аб усім тым прыгожым і вечным, што нас акружае. Напрыклад, аб садзе дзеда, які стаіць забыты ў вёсцы. Аб птушках, якія радуюць нас сваім спевам і якія, дарэчы, не задумваюцца, для каго і за колькі яны спяваюць… Мы нярэдка марым аб вялікіх здзяйсненнях, грандыёзных адкрыццях, забываючы, што прыгажосць і прывабнасць часта сканцэнтраваны ў простых, звычайных справах, дробных клопатах. Але за такімі дробнымі клопатамі і адкрываецца ўся прывабнасць нашага быцця, а антонаўка дзедаўскага сада пачынае пералівацца самымі дарагімі сэрцу брыльянтамі…

Мы часта ў сваім садзе думаем аб зямлі, аб дрэвах, але забываем аб братах нашых з крылцамі -- птушках. А яны ж прыносяць нашым садам вялізную карысць. Прычым, прысядзібны ўчастак, дзякуючы птушачкам, пад пэўнай абаронай на працягу ўсяго года.