Канавалік Л.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АЛІПІЯДЫ: ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

Згодна з вынікамі абласнога рзйтынгу, прыняць удзел у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах былі запрошаны 26 навучзнцаў школ Дзятлаўшчыны, якія паказалі лепшыя веды ў час другога (раённага) этапу. Сёлета абласныя іспыты для алімпіяднікаў ладзіліся з 13 па 16 студзеня 2015 года ў Гродне і Лідзе.

Дванаццаць школьнікаў раёна вярнуліся дадому з дыпломамі за прызавыя месцы, палову гэтых узнагародаў паклалі ў скарбонку Дзятлаўшчыны гімназісты.



РАЗУМНІКІ I РАЗУМНІЦЫ ВЫПРАБОЎВАЛІ СВАЕ ВЕДЫ

3 15 па 23 лістапада 2014 года на Дзятлаўшчыне праходзіў другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удзел у ім прынялі 260 вучняў школ раёна. А ў папярзднім, першым этапе, які праходзіў ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны, удзельнікаў было 1187 чалавек.

Па рашэнні журы, па выніках другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах уладальнікамі дыпломаў першай ступені сталі 36 школьнікаў, 35 вучняў атрымалі дыпломы другой ступені, яшчэ 35 удзельнікаў былі адзначаны дыпломамі трэцяй ступені.