Камарова І.



"Пажарнай службе лёс прысвяціўшы..."

Людзі na-рознаму прыходзяць у прафесію. Адны знаходзяцца ў пастаянным пошуку, пераходзяць з адной сферы ў іншую.
I нават пасля выхаду на пенсію не могуць зразумець, чаму так і не змаглі знайсці справу па душы. Іншыя... А іншым няма калі
аддавацца разважанням. Яны проста добрасумленна працуюць, радуюцца кожнаму дню, на працягу якога зрабілі штосьці добрае
і карыснае для людзей.

Напярэдадні Дня пажарнай службы я сустрэлася менавіта з такім чалавекам - пазітыўным, дабрадушным, пры гэтым, граматным і прынцыповым спецыялістам, чый лёс — пажарная служба. Ей Сяргей Саламевіч аддаў дваццаць адзін год.



Дзятлаўчане - пераможцы абласнога турысцкога злёту

3 6 па 8 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў абласны турысцкі злёт сярод працоўнай моладзі "Здаровы я - здаровая краіна!", прысвечаны Году навукі.



Працоўную моладзь сабраў турыстычны злёт

Каманды прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўшчыны змагаліся за права быць лідарамі ў спартыўных спаборніцтвах і конкурсах.

На адкрыцці турыстычнага злёту перамогі кожнаму пажадаў кіраўнік раёна Аляксандр Дубовік. Як адзначыў старшыня райвыканкама, падобныя мерапрыемствы спрыяюць не толькі патрыятычнаму выхаванню і здароваму ладу жыцця, але і дапамагаюць працоўнай моладзі раёна пазнаёміцца, пасябраваць, згуртоўваюць калектывы.

Арганізатары злёту, раённы камітэт БРСМ, аддзелы адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, падрыхтавалі для ўдзельнікаў цікавую і насычаную праграму спаборніцтваў: паласа перашкодаў, валейбол, перацягванне каната, "Гарады", дартс, конкурсы песні і турыстычнага быту.



Ветэранскі юбілей

Пленум з нагоды святкавання 30-годдзя Дзятлаўскай раённай арганізацыі ветэранаў прайшоў у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

3 адметнай датай раённае аб'яднанне ветэранаў павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый, сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў раёна. Вёў пленум намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. У. Камароў.



СУСТРЭЧА ПРАФСАЮЗНАГА АКТЫВУ, ВЕТЭРАНАЎ I МОЛАДЗІ

Адбылося сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў Дзятлаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, райвыканкама, раённага камітэта БРСМ і раённага Савета ветэранаў, на якім абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння прафсаюзных, моладзевых і ветэранскіх арганізацый, падвялі вынікі сумеснай работы ла грамадзянска-патрыятычным выхаванні мал



Дом культуры на колах

Калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ўжо не першы год вядзе актыўную работу ў аддаленых, маланаселеных вёсках раёна, там, дзе даўно няма ні клубаў, ні бібліятэк. Для мясцовых жыхароў гэта адзіная магчымасць ужывую паглядзець і паслухаць выступленні артыстаў. Пра тое, як склаўся 2016-ты год - Год культуры для маленькага мабільнага калектыву, расказала загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Ганна Харлінская.

— Ганна Валяр'янаўна, як часта детась выязджалі на гастролі?
— Графік у нас быў насычаны. Раз у тыдзень абавязкова выязджалі ў сельскі Савет, які вызначалі загадзя. Стараліся не абмяжоўвацца толькі адным населеным пунктам. За адзін дзень наведвалі некалькі вёсак, каб як мага больш людзей парадаваць песняй, падарыць ім добры настрой. Мы праводзілі дні адпачынку, святы вёсак, віншавалі юбіляраў. Асабліва цёпла сустракалі нашы гледачы канцэртныя праграмы "Рэцэпт даўгалецця", "Жанчына. Вясна. Каханне", "Цяпло сэрцаў мы аддаём вам, людзі", "Прыміце нашы віншаванні, юбіляры!". Шмат правялі тэматычных праграмаў: да Дня Вялікай Перамогі — "Нам дарогі гэтыя забыць нельга", да 75-годдзя з дня пачатку вайны — "Звон смутку", да святаў вёсак — "Нам гады — не бяда", да акцый за здаровы лад жыцця — "Быць здаровым — гэта выгадна". Арганізоўвалі святы для людзей, якія жывуць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для састарэлых у гарпасёлку Казлоўшчына. Канцэрты, прымеркаваныя да Года культуры, ладзілі рэйдамі ў вёсках у час прыезду аўталавак па прынцыпе: куды накіроўваецца аўтамабіль спажыўтаварыства, туды і мы. Пакуль людзі набывалі неабходныя пакупкі, рабілі заяўкі прадаўцу, мы іх забаўлялі гумарэскамі, радавалі народнымі песнямі, каб не сумавалі ў чарзе.



БУДУЧЫМ АБІТУРЫЕНТАМ РАСКАЗАЛІ ПРА ВАЕННУЮ АКАДЭМІЮ

3 вучнямі старэйшых класаў школ і гімназіі горада Дзятлава сустрэліся прадстаўнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і раённага ваеннага камісарыята. Сустрэчы мелі прафарыентацыйны накірунак. Першая прайшла ў гімназіі №1 райцэнтра.



КАНТРОЛЬ, ПРАФІЛАКТЫКА, ДАПАМОГА

Што павінна пераважаць у працы з былым асуджаным - суровасць або, наадварот, разумение і імкненне аказаць дапамогу? Аб гэтым і многім іншым карэспандэнтка гутарыла са старшым інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Андрэем Юшкевічам.

— Андрэй Яўгенавіч, раскажыце, калі ласка, які спектр пытанняў ахоплівае ваша структура аддзела ўнутраных спраў?
— Крымінальна-выканаўчая інспекцыя праводзіць прафілактычную работу з былымі асуджанымі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, а таксама з асуджанымі да розных відаў пакарання, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, на папраўчыя работы, грамадскія работы). Пад нашай увагай яшчэ і людзі, якія пазбаўлены права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, і тыя, якія пасля адбыцця пакарання стаяць у міліцыі на прафілактычным уліку. Сюды ўваходзяць і абавязаныя асобы, якія не займаюцца выхаваннем сваіх дзяцей, не кампенсуюць дзяржаве расходы на ўтрыманне іх дзяцей, а таксама грамадзяне, якія выйшлі на волю пасля пакаранняў за цяжкія злачынствы супраць жыцця і здароўя грамадзян.



ЗНАЁМСТВА З ВАЕННАЙ СПРАВАЙ

1 верасня у ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна на азнаямляльную экскурсію завіталі вучні 5 "А" класа сярэдняй школы №1 горада Дзятлава разам з настаўніцай Таццянай Аверкавай.

Каб зрабіць для сваіх вучняў першы ўрок Дня ведаў "Нам мір завешчана берагчы!" запамінальным, падмацаваць яго тэматыку цікавай інфармацыяй, Таццяна Уладзіміраўна накіравалася з дзеткамі менавіта ў ваенны камісарыят, бо сутнасць ваеннай справы — абарона мірнага жыцця.

Ваенны камісар Генадзь Суравец вельмі чакаў школьнікаў, крыху хваля-ваўся, ці будзе займальна дзесяці-адзінаццацігадовым хлопчыкам і дзяўчынкам у ваенкамаце, паколькі звычайна сюды прыходзяць старшакласнікі, якія ўжо робяць выбар будучай прафесіі або рыхтуюцца ісці ў армію. Дарма хваляваўся. Дзятва ўжо ля парога камісарыята "засыпала" яго пытаннямі: ці прама тут служаць прызваныя ў армію, ці ёсць жанчыны-ваенныя, ці ёсць у Дзятлаўскім ваенкамаце танк? А яшчэ прасілі паказаць ваенную тэхніку, прычым дзяўчынкі ў гэтым жаданні былі не менш актыўныя за хлопчыкаў.



ДЗЯТЛАЎСКАЕ ПМС - ПРЫЗЕР РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэмаў "Дзятлаўскае ПМС" узнагароджана ганаровым Дыпломам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за другое месца ў рэспубліканскім прафсаюзным конкурсе на "Лепшую арганізацыю работы па эканоміі энергарэсурсаў, сыравіны і матэрыялаў".

Узнагарода была ўручана калектыву прадпрыемства напярэдадні прафесійнага свята — Дня меліяратара.

За апошнія гады Дзятлаускае ПМС зведала змены: праведзена тэхнічнае перааснашчэнне машынна-трактарнага парка, абнаўляецца вытворчая база, палепшаны ўмовы працы і быту работнікаў. Значная работа праведзена па ўкараненні элементаў энерга- і рэсурсазберажэння. У выніку паказчык па энергазберажэнні за 2014 год выкананы на 114,3%, за 2015 год - на 223,6%.