Калодка Н.



Аб добраўпарадкаванні вёскі Ведравічы

Зварот жыхароў вёскі Ведравічы па пытанні выдалення дрэваў у вёсцы Ведравічы быў разгледжаны камісіяй у складзе I. В. Калбаскі — галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама; А. Ю. Адаменкі — начальніка аддзела дзяржаўнага кантролю за аховай і выкарыстаннем земляў, расліннага і жывёльнага свету, нетраў і асабліва ахоўных тэрыторый Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; А. У. Якаўчыка — галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама; Д. Г. Балькоўскага — начальніка Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; В. А. Абухава — намесніка старшыні Дзятлаўскага раённага аб'яднання ветэранаў. Яны выехалі на месца і сустрэліся з жыхарамі вёскі.



РАЁННАЯ АКЦЫЯ ДА 70-ГОДДЗЯ ПЕРАМОГІ

У раёне стартуе моладзевая акцыя па добраўпарадкаванні помнікаў, прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі "Шануем і помнім". Удзел у ёй прымуць навучэнцы ўстановаў адукацыі Дзятлаўшчыны. Школьнікі павінны будуць заняцца добраўпарадкаваннем, азеляненнем і аднаўленнем замацаваных за імі помнікаў. Свае карысныя справы яны змогуць адлюстраваць у фотасправаздачы, якую і ацэніць журы: помнк да пачатку работы, валанцёры за справай, тое, што атрымалася ў выніку.

Паралельна класнымі кіраўнікамі і калектывамі будзе весціся азнаямленчая работа: школьнікі з фотаапаратамі ў руках адправяцца на экскурсіі па помніках раёна, будуць вывучаць іх гісторыю, пісаць рэфераты. Як мяркуецца, вынікам гэтай працы стане стварэнне турыстычных маршрутаў.



"НАМ ДАВЕРАНА ПАМЯЦЬ"

Раённы конкурс пад такой назвай, скіраваны на гісторыка-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, стартаваў на Дзятлаўшчыне ў верасні 2013 года. Ён прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі і завершыцца ў маі 2015 года.

Конкурс уключае ў сябе пяць намінацый. Намінацыя "У авангардзе патрыятычных справаў" запрашае школьнікаў адлюстраваць комплекс яркіх высокапатрыятычных справаў, арганізатарамі якіх яны былі. У красавіку сёлетняга года ўстановы адукацыі прадастваяць на суд журы свае тэматычныя фотакалажы. У наступным годзе -- відэаматэрыялы.



СЯМЕЙНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ НА ПЕРШЫМ ПЛАНЕ

Педагогі Дзятлаўшчыны вырашылі прысвяціць 2014 год сям'і і захаванню сямейных каштоўнасцяў. У межах комплекснай праграмы выхавання дзяцей і моладзі ў Гродзенскай вобласці на 2012-2015 гады запланавана павышэнне прэстыжу сям'і ў грамадстве і арганізацыя бацькоўска-педагагічнага руху "Школа і сям'я -- велічыні роўнаадказныя і роўназацікаўленыя ў лёсе дзіцяці".

Згодна з праграмай супрацоўніцтва школы і сям'і, у красавіку 2014 года на Дзятлаўшчыне пройдзе раённае сямейнае свята "Родительский дом -- начало начал", у падрыхтоўку да якога ўжо ўключыліся ўстановы адукацыі раёна, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Дзятлава, Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства, Казлоўшчынскі эколага-біялагічны цэнтр.