Каўкель І.



"Калі мы разам - мы мацнейшыя!"

На Дзятлаўшчыне прайшоў IX абласны фестываль творчасці маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі "Калі мы разам — мы мацнейшыя!".



Як жывеш, дзіцячы дом-сям'я?

У снежні 2014 года ў Дзятлаве быў адкрыты дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца 5 дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.



Жыццё мяне і вучыла, і мучыла, і радавала

Сёлета свой 90-гадовы юбілей адзначыў жыхар гарадскога пасёлка Казлоўшчына Сцяпан Рыгоравіч Дзянісік. Да нядаўняга часу ён узначальваў савет ветэранаў Казлоўшчынскага сельвыканкама, раней працавау пажарным, 32 гады быў начальнікам мясцовай пажарнай часці, з'яўляўся дэпутатам.



"Асаблівым" дзецям - асаблівая ўвага

18 кастрычніка ў гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў абласны семінар кіраўнікоў сацыяльна-педагагічных цэнтраў, цэнтраў
карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі па тэме "Арганізацыя сістэмнага ўзаемадзеяння сацыяльна-педагагічных



"Зецельскі фэст"

21 кастрычніка ў Дзятлаве прайшоў фестываль сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст".

Фестываль стартуе

Праграму фестывалю пачало ўрачыстае шэсце актыўных удзельнікаў свята ад Цэнтра культуры і народнай творчасці да плошчы 17 Верасня.

— Давайце сёння разам з дзецьмі, роднымі, блізкімі і сябрамі пастараемся адпачыць на славу, — адкрываючы свята, заклікалі прысутных вядучыя Валерый Макарчык і Наталля Маліноўская. — У нашым горадзе ўпершыню стартуе фестываль умення, майстэрства, узаемаразумення і радасці, фестываль сямейнага адпачынку, а ў будучым, спадзяёмся, — брэндавае свята "Зецельскі фэст". Нягледзячы на халодна-дажджлівыя капрызы надвор'я, людзі на плошчы актыўна падтрымлівалі артыстаў. Вясёлымі танцам гледачоў павіталі самыя юныя ўдзельнікі святочнай праграмы. Вядучыя расказалі прысутным, дзе ў горадзе знаходзяцца пляцоўкі фестывалю, якія конкурсы і забавы чакаюць іх, дзе можна зарабіць бонусы, з дапамогай якіх самыя актыўныя семі стануць пераможцамі і атрымаюць прызы фэста.



Мы - жанчыны, нам ёсць пра што сказаць!

У чарадзе добрых традыцый Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" ёсць традыцыя ладзіць святочныя сустрэчы для актывістак руху да Дня маці. Не стаў выключэннем і 2017 год. На гэты раз гасцей прымала пярвічная арганізацыя БСЖ Наваельнянскага сельвыканкама ў Наваельнянскай сярэдняй школе.

Пачатак свята абвясцілі мажорныя мелодыі мясцовага духавога аркестра, які вітаў жанчын у фае ўстановы. Актавая зала была прыбрана па-восеньску ўрачыста і гасцінна: на сталах — пачастункі і чай, букеты позніх кветак у адмысловых гарбузовых вазах, на сцяне — выстава вучнёўскіх работ (намаляваныя партрэты матуляў і святочныя паштоўкі). Рыхтуючы канцэртную праграму, таксама пастараліся: выбралі самыя душэўныя, пяшчотныя песні і вершы.



Фестываль сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст"

На Дзятлаўшчыне стартуе новы праект, які ў будучым абяцае стаць брэндавым святам нашага раёна.
21 кастрычніка 2017 года ў 11 гадзін на плошчы 17 Верасня пачнецца фестываль сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст".

Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі для жыхароў і гасцей раёна шмат цікавых конкурсаў, гульняў, прыемных сюрпрызаў. Больш падрабязна пра гэта карэспандэнтцы газеты "Перамога" расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Калодка.



Скарб сям'і Белавус - тры сыны, дзве дачкі

Паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2017 года №357 "Аб узнагароджанні", ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей адзначаны 164 жанчыны з розных рэгіёнаў нашай краіны. У ліку ўзнагароджаных



Няхай гучыць родная мова

Святкуючы 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, з вучнямі сустрэліся беларускі паэт, бард, пісьменнік з Гомеля Андрэй Мельнікаў і краязнаўца з Дзятлава Валерый Петрыкевіч.

Госці пабылі ў Вензаўцы, Казлоўшчыне, Жукоўшчыне, у Дзятлаве сустракаліся з навучэнцамі сярэдніх школ №1 і №3. Сустрэча з гімназістамі адбылася ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, удзел у ёй таксама прыняў мастак Іван Козел.

Карэспандзнтка газеты "Перамога" пабыла на ўроку беларускай літаратуры ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава, які для навучэнцаў 8-9 класаў правялі госці.



Жыццёвы выбар - гісторыя

Наталля Харошка яшчэ ў час вучобы ў Наваельнянскай сярэдняй школе зацікавілася вывучэннем гісторыі роднага краю.