Іванава І.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ВЫСТАВА-ПРОДАЖ НА ВОСЕНЬСКІМ КІРМАШЫ

У выставе-продажы сельскагаспадарчай прадукцыі, якая праходзіла 29 кастрычніка, прынялі ўдзел 9 сельгаскааператываў.

Так, СВК "Войневічы" на сваім падворку "Кірмашовыя забавы" гандляваў зернем, насеннем, ялавічынай. "Вензавецкі хутарок" СВК "Вензавец" запрашаў набыць таксама зерне — ячмень, трыцікале, пшаніцу, жыта, авёс, проса.

Свой асартымент прадукцыі прадаставіў СВК "Белагурна". На яго падворку "Чым багаты, тым і рады" можна было купіць не толькі зерне збожжавых культур, але і кукурузы. Сельгаскааператыў наладзіў цікавую абарону свайго падворка з удзелам маладых спецыялістаў СВК "Белагурна".



І "ГОРКА" КРЫЧАЛІ МАЛАДЫМ, I ВІНШАВАЛІ 3 НАРАДЖЭННЕМ ДЗЕТАК

Самыя памятныя падзеі ў жыцці чалавека, пагадзіцеся, гэта сустрэча з любімым чалавекам і вяселле, нараджэнне дзетах. I пэўнае дачыненне да названых шчаслівых момантаў мае Вольга Вацлаваўна Бародзіч, бо працуе яна начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама. Да яе найчасцей звяртаюцца дзятлаўчане па пытаннях запісу актаў грамадзянскага стану.

САМЫЯ БАГАТЫЯ І СКУПЫЯ НА ВЯСЕЛЛІ

На працягу 2015 года на Дзятлаўшчыне заключены 198 шлюбаў. Пераважная большасць іх — 154 шлюбы — зарэгістраваны ў Дзятлаўскім ЗАГСе. Толькі 44 рэгістрацыі прайшлі ў сельвыканкамах. Самым багатым на вяселлі аказаўся Жукоўшчынскі сельсавет: тут адбыліся 13 вяселляў. У Казлоўшчыне зарэгістравалі 11 шлюбаў, Дварцы — 5. А вось самымі скупымі на вяселлі аказаліся Вензавецкі і Мяляхавіцкі сельсаветы. За ўвесь год у названых сельвыканкамах адбылося толькі па адной рэгістрацыі шлюбу.



ВЕСТКІ ПРАФСАЮЗА. ЛІСТАПАД - 2014

УЗНАГАРОДЫ АД АБКАМА ПРАФСАЮЗА

На Дзятлаўшчыне стала традыцыяй да прафесійнага свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ўшаноўваць лепшых работнікаў і актывістаў прафсаюзнага руху. Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога камітэта беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прэміямі адзначаны Таццяна Навагран (Парэцкі спіртзавод), Кацярына Янкевіч (СВК "Русь-Агра"), Уладзімір Бакшук (СВК "Хвінявічы").

Падзякамі, Падзячнымі пісьмамі і прэміямі абласнога камітэта прафсаюза адзначаны Уладзімір Падліпскі (СВК "Граніт-Агра"), Святлана Драб (СВК "Белагурна"), Віктар Адамчык (Дзятлаўскае ПМС), Вольга Палуносік (Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод).



ДАПАМОЖАМ АДЗІНОКІМ, САСТАРЭЛЫМ, НЯМОГЛЫМ!

З ініцыятывы аб’яднання жанчын праводзіцца акцыя “70 добрых справаў”, прымеркаваныя да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Адну з добрых справаў ажыццявілі днямі сяброўкі Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” сумесна з Казлоўшчынскім пассаветам, мясцовымі школай і бібліятэкай.

Жанчыны наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў Казлоўшчынскай бальніцы і дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых у Рандзілаўшчыне.



З УЗНАГАРОДАЙ!

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне ўзнагародзіць Ганаровай граматай райвыканкама за добрасумленную, плённую працу, асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі раёна:

  • Мікалая Аляксандравіча Багданчука, трактарыста-машыніста СВК “Белагурна”;
  • Уладзіміра Міхайлавіча Ермаловіча, старшыню СВК “Дварэц-Агра”;
  • Алену Сямёнаўну Крэмянеўскую, ветэрынарнага доктара СВК “Граніт-Агра”;
  • Юрыя Браніслававіча Лабарэвіча, кіраўніка аддзялення №2 СВК “Русь-Агра”;
  • Таццяну Аляксееўну Лякасаву, памочніка загадчыка фермы СВК “Вензавец”;
  • Анатоля Браніслававіча Лаўніка, трактарыста-машыніста СВК “Хвінявічы”;
  • Мікалая Феадосьевіча Мішчука, вадзіцеля СВК “Войневічы”;
  • Вацлава Альфонсавіча Петраша, агранома-насеннявода СВК “Русь-Агра”;


НАВАГРУДКІЯ АРХІВІСТЫ АДЗНАЧАЮЦЬ СВОЙ ЮБІЛЕЙ

11 лістапада 2013 года занальнаму дзяржаўнаму архіву ў горадзе Навагрудку спаўняецца 50 гадоў. Вось ужо паўстагоддзя калектыў гэтай установы паспяхова спраўляецца з ускладзенымі на яго задачамі па камплектаванні, забеспячэнні захаванасці і ўсебаковым выкарыстанні дакументальнай спадчыны рэгіёна – Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага, Слонімскага раёнаў.

Як працуецца архівістам сёння, з чаго пачынаўся архіў у Навагрудку? – пра гэта найлепш раскажа загадчыца аддзела занальнага дзяржаўнага архіва Таццяна Анатольеўна Рыбчынская. Яна працуе ў архіве 32-і год, дасканала ведае спецыфіку работы архівіста. Дарэчы, артыкулы Таццяны Анатольеўны па гісторыі дзятлаўскіх прадпрыемстваў і ўстановаў, прымеркаваныя да юбілейных датаў, неаднаразова з’яўляліся на старонках нашай газеты.



ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ - 2013

12 кастрычніка на калгасным рынку ў Дзятлаве прайшоў кірмаш-продаж прадукцыі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і прадпрыемстваў горада.

На Дзятлаўшчыне традыцыйна праводзяцца некалькі кірмашоў. Першы з іх прайшоў мінулым суботнім днём. Гэты кірмаш быў звычайны, а вось наступны, які мяркуецца правесці 26 кастрычніка, будзе з вясковымі падворкамі, конкурсам!, песнямі і забавамі.

Усе дзевяць сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў раёна прынялі ўдзел у кірмашы. На продаж прывозілі збожжа — пшаніцу, ячмень, трыцікале, насенне рэдзькі алейнай, бульбу, буракі, цыбулю, моркву, яблыкі, мясную прадукцыю.



МІНСК ЯК НА ДАЛОНІ

Напярэдадні Дня маці раённы жансавет арганізаваў экскурсійную паездку жанчын-актывістак у Мінск.

Спадабалася ўдзельніцам паездкі наведванне Нацыянальнай бібліятэкі, асабліва экскурсія “Мінск як на далоні”. Хуткасны ліфт, з якога бачна сталіца, узнёс на 23 паверх, на пляцоўку для агляду. Адтуль адкрываюцца дзівосныя віды на новабудоўлі, паркавыя і лясныя масівы, Маскоўскі вакзал, храмы горада. Абсалютная большасць экскурсантак ніколі не была на гэтай аглядавай пляцоўцы і іх уразіў неабсяжны гарадскі пейзаж.

Этажом ніжэй, на 22 паверсе, жанчыны пазнаёміліся з выставай чорна-белай фатаграфіі вільнюскага фатографа.



ДА ВАШЫХ ПАСЛУГАЎ – ЦЭНТР ІНФАРМАВАННЯ ПЛАЦЕЛЬШЧЫКАЎ

9 жніўня адбылася “Прамая лінія” з намеснікам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне Ірынай Мікалаеўнай Кавальчук па тэме “Парадак работы падатковых органаў і суб’ектаў гаспадарання праз “Цэнтр інфармавання плацельшчыкаў” і прымяненне электроннага дэкларавання".

Пытанне: якія перавагі сістэмы электроннага дэкларавання і колькі арганізацый нашага раёна карыстаюцца гэтай сістэмай?
Адказ: больш за 85% усіх дзеючых камерцыйных арганізацый Дзятлаўскага раёна карыстаюцца перавагамі сродкаў электроннага лічбавага подпісу. Гэта не толькі магчымасць падачы падатковых справаздачаў, але і прадастаўленне справаздачаў у статыстычныя органы, у рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства “Белдзяржстрах”, доступ да адзінай інфармацыйнай базы даных кантралюючых (наглядных) органаў. Таксама гэта магчымасць ажыццяўляць адміністрацыйныя працэдуры – атрымліваць даведкі, выпіскі з уліковай карткі плацельшчыка і іншае. Кліенты могуць атрымліваць кваліфікаваныя адказы аб парадку прымянення падатковага заканадаўства і заканадаўства, кантроль за захаваннем якога ўскладзены на падатковыя органы.



ПАДЛІК І ЎПЛАТА ПАДАХОДНАГА ПАДАТКУ

24 ліпеня адбылася “Прамая лінія” з удзелам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне І. Гірыка па тэме “Падлік і ўплата падаходнага падатку фізічнымі асобамі”.

Пытанне: з’яўляюся ўладальнікам кватэры ў Расійскай Федэрацыі. Гэтая кватэра належыць на праве спадчыны. Ці будзе абкладвацца падаходным падаткам у Рэспубліцы Беларусь даход ад продажу кватэры на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі?
Адказ: Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь зацверджана, што вызваляюцца ад уплаты падаходнага падатку даходы, атрыманыя плацельшчыкамі – падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь ад выплатнага адчуджэння: на працягу пяці гадоў аднаго жылога дома з гаспадарчымі пабудовамі, адной кватэры, адной дачы, аднаго садовага доміка, аднаго гаража, аднаго зямельнага ўчастка, што належаць на праве ўласнасці; маёмасці, атрыманай плацельшчыкам у спадчыну. У дадзенай сітуацыі даход, атрыманы фізічнай асобай ад рэалізацыі кватэры ў Расійскай Федэрацыі, вызваляецца ад падаткаабкладання ў Рэспубліцы Беларусь. У тым выпадку, калі згодна з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі з дадзенага дахода будзе заплочаны падатак у бюджэт Расійскай Федэрацыі, то вяртанне падаходнага падатку падатковым органам Рэспублікі Беларусь не праводзіцца.