Грыцук Т.



Служыць на карысць людзям

Выратаванне чалавечага жыцця - неацэнная і вельмі ганаровая праца, якая патрабуе высокай кваліфікацыі, адказнасці і мужнасці. Прафесіяналізм і адданасць сваёй справе - такімі якасцямі валодае камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці-1 Дзятлаўскага РАНС Ігар Чайкоўскі.



Карагод сяброў

У першыя цёплыя дні чэрвеня ў Гродне праходзіў XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які даўно стаў візітнай карткай горада.

Па выніках адборачных тураў, у заключных мерапрыемствах фестывалю свае дыяспары прадставілі 800 удзельнікаў. У гэтым годзе свята было прысвечана народным забавам і гулянням.

У першы дзень свята па вуліцы Дарвіна адбылося адкрыццё панарамнай пляцоўкі "Вачыма Гродна". На ей размясцілася каваная ратонда з дахам, які пафарбаваны ў фестывальныя колеры.



Прэс-тур і ўзнагароды лепшым СМІ

Урачыстасць для журналістаў Гродзеншчыны прайшла ў Астраўцы.



Задача: своечасова дапамагаць людзям

Старшыня Дзятлаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў расказаў аб выніках працы і пастаўленых задачах на год.

- Першага мая для прафсаюзаў - гэта дзень, калі падводзяцца вынікі зробленага за працоўны год. Якія яны ў раённых прафсаюзаў?



Сямейная дынастыя Уласевічаў

Яны заўсёды гатовы аказаць дапамогу ў экстрэмальных сітуацыях, не баяцца цяжкасцяў і ўмеюць аператыўна працаваць у камандзе. Яны — гэта работнікі службы выратавання. У іх шмат магчымасцяў для подзвігаў, але свае высакародныя справы яны прымаюць як належнае і сціпла замоўчваюць аб сваіх часам гераічных учынках.



Прафесія рызыкі і адвагі

У дзевятнаццаты студзеньскі дзень усе, хто працуе ў структуры Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, адзначаюць сваё прафесійнае свята. Напярэдадні гэтай даты начальнік аддзела Дзятлаўскага РАНС Уладзімір Нячаеў расказаў аб дасягненнях і поспехах свайго калектыву.



Сельскі сход у Жукоўшчыне

Чарговы сельскі сход у Дзятлаўскім раёне прайшоў у аграгарадку Жукоўшчына. ён адбыўся ў рамках рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё". На сходзе былі разгледжаны пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.



Сельскі сход у Вензаўцы

Чарговы сельскі сход у Дзятлаўскім раёне прайшоў у аграгарадку Вензавец. На ім былі разгледжаны пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.



ДЗЕСЯЦЬ ПРАВІЛАЎ ДОБРАЙ ПАМЯЦІ

Кожны дзень на працягу 30 секунд неабходна адначасова пераводзіць зрок з боку ў бок. Гэтае практыкаванне ўзмацняе каардынацыю абодвух паўшар'яў мозга і садзейнічае актывізацыі яго зонаў, адказных за памяць.

Гуляйце ў шахматы, разгадвайце крыжаванкі, рэбусы, дапамагайце дзецям або ўнукам вучыцца.

Вучыце вершы. Напрыклад, можна паставіць сабе задачу: кожны дзень вывучваць па раздзеле з "Новай зямлі" і дэкламаваць іх, паступова павялічваючы памер вывучанага.

Калі вам трэба запомніць доўгі рад літараў або лічбаў, разбіце гэты рад на групы па 3-4 пазіцыі, напрыклад 222 771 88 06. Кароткія групы запомніць лягчэй.



САЛАТ З КРЭВЕТАК І АГАРОДНІНЫ

Вам спатрэбяцца: крэветкі -- 300-400 грамаў, свежыя або марынаваныя агуркі -- 1-2 штукі, бульба (адварная) -- 5-6 штук, кансерваваны гарошак -- 1/2 шклянкі, морква (адварная) -- 1-2 штукі, маянэз або смятана -- 200-250 грамаў, яйка (варанае) -- 1 штука, соль, кроп.

Крэветкі адварыце. Мяса дастаньце з панцыра і лапак, нарэжце яго. Бульбу, моркву і агуркі нарэжце дробнымі кубікамі, дадайцеце гарошак, мяса крэветак, соль па гусце і змяшайце ўсё гэта з маянэзам або смятанай. Дадайце здробненага кропу. Гатовы салат выкладзіце ў міску. Зверху пакладзіце нарэзаныя кавалачкі яек.