Грынчук Л.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СВЯТА КНІГІ Ў ШКОЛЕ

2 красавіка — Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Гэтае свята адзначаецца ў дзень нараджэння знакамітага казачніка Ханса Крысціяна Андэрсэна. Сёлета дзіцячаму пісьменніку спауняецца 210 гадоў.

Бібліятэкары сярэдняй школы №3 горада Дзятлава падрыхтавалі для навучэнцаў 2-3 класаў тэматычнае мерапрыемства пад назвай “Казкі дацкага казачніка". Дзеці пазнаёмяцца з творчасцю пісьменніка, прымуць удзел у гульні-віктарыне "Гэтыя старыя, старыя казкі". У бібліятэцы пройдзе прагляд камп'ютарнай прэзентацыі “Вялікі казачнік свету".



ПАПОЎНЕНЫ БІБЛІЯТЭЧНЫ ФОНД

На працягу лютага-сакавіка 2014 года ў сярэдняй школе №3 г. Дзятлава праводзілася бібліятэчная акцыя "Падары кнігу школе". За час мерапрыемства былі сабраны тры мільёны рублёў, на якія набыта літаратура для школьнай бібліятэкі -- 100 экзэмпляраў. Бібліятэчны фонд папоўнены кнігамі для малодшага школьнага ўзросту: казкамі Г. Х. Андэрсэна, Братоў Грым, Маміна-Сібірака, К. Чукоўскага, Я. Шварца, А. Пушкіна; творамі для пазакласнага чытання такіх аўтараў, як Ю. Коваль, В. Драгунскі, М. Носаў, А. Курляндскі, С. Казлоў, С. Міхалкоў; праграмнай літаратурай серыі "Класіка ў школе"; даведачнымі выданнямі.

Шчыра дзякуем бацькам школьнікаў за дапамогу ў пакупцы кніг, спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва.



Твой сябар - кніга

У час Тыдня дзіцячай кнігі ў бібліятэцы СШ №3 г. Дзятлава адбыліся шэраг пазнавальных мерапрыемстваў. Пачаліся яны з выставы-прагляду "Разумныя кнігі", сустрэчы з часопісамі-юбілярамі.

Вучні першых класаў паглядзелі пазнавальны мультфільм з серыі "Азбука бяспекі жыццядзейнасці". Для трэцякласнікаў быў падрыхтаваны "Экалагічны КВЗ".

Вучні другіх класаў паўдзельнічалі ў віктарыне і прэзентацыі "Твой сябар — кніга".



Шляхі, якія мы выбіраем

Пад такой назвай у СШ №3 г. Дзятлава прайшло мерапрыемства для школьных бібліятэкараў Дзятлаўшчыны. Удзел у ім прынялі дырэктар СШ №3 І.3. Кібінь, настаўніца гісторыі А.С.Якаўчык, медыцынская сястра Н.В.Філіпава, вучні 11 класа.

Мерапрыемства прайшло ў форме ўрока-прэзентацыі. Загадчыца бібліятэкі СШ №3 Л.К.Грынчук пазнаёміла яго ўдзельнікаў з выставамі "Першы крок да будучыні" і "Прафесіі літаратурных герояў". Бібліятэкар Л.К.Гайдук расказала аб агульных патрабаваннях да прафесіі, з азначэннямі "прафесія" і "спецыяльнасць".

Пры абмеркаванні гэтых пытанняў сваімі думкамі аб выбары прафесіі падзялілася школьная медсястра Н.В.ФілІпава. Дырэктар школы I.3.Кібінь пажадаў дзецям поспеху ў здачы выпускных экзаменаў, падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання, правільнага выбару далейшага шляху.