Грос С.



Мелодыі лета

Агагарадок Круцілавічы з канцэртнай праграмай "Мелодыі лета" наведалі артысты з Навагрудскага раёна. Апладысментамі прысутныя сустрэлі сямейны дуэт Таццяны і Генадзя Аліевічаў. Перад гледачамі выстумлі саксафаніст Ігар Мягкоў і баяніст Алег Ралло, а таксама вясёлыя дзяўчынкі дарылі свае музычныя падарункі.

Гумарыстычныя замалёўкі чытаў Уладзімір Журко. Канцэртная праграма спрыяла добраму настрою прысутных. Людзі не шкадавалі апладысментаў, падпявалі, а таксама танчылі пад рытмічную музыку. Канцэртная праграма прайшла ў аддзеле культуры і адпачынку "Данілавіцкі дом культуры".



Канцэрт у вёсцы Клішавічы

Для жыхароў вёскі Клішавічы аддзелам культуры і адпачынку "Данілавіцкі дом культуры" разам з сельскім філіялам-клубам вёскі Ахонава была арганізавана і праведзена канцэртная праграма "Шануйце спадчыну сваю", прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Ансамбль народнай песні "Суседачкі" запрасіў гледачоў паслухаць беларускія народныя песні з іх гумарам, весялосцю, рамантыкай і пяшчотай. Самымі малодшымі ўдзёльнікамі канцэрта былі Алеся Адамчык, Яўгенія Анушкевіч і Анастасія Бортнік. Дзеці спявалі і танцавалі так заўзята і эмацыянальна, што і хацелася пусціцца з імі ў скокі. Пад апладысменты гледачоў музычныя нумары дарыла Іна Анушкевіч. Гледачы спявалі разам з артыстамі.