Гізоўская А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У Хвінявічах - двайное свята

Свята "Дажынак" заўсёды было адным з самых любімых у вяскоўцаў. Любяць святкаваць заканчэнне жніва і ў Хвінявічах. А сёлета разам з "Дажынкамі" жыхары адзначалі і свята вёскі.

Любы чалавек, выпадкова трапіўшы ў Хвінявічы, адразу б здагадаўся аб тым, што ў нашай вёсцы свята. Аб гэтым нагадвала ўсё. Невялікая сцэна, упрыгожаная рознакаляровымі паветранымі шарамі і яркім, здалёк заўважным надпісам "Дажынкі-2012".

Побач са сцэнай каравай з зерня новага ўраджаю, які пазней уручаць старшыні СВК. Выстава народных умельцаў "Чудеса твоих дивных рук". Святочна апранутыя вяскоўцы, якія спяшаліся на свята. Смех і галасы дзяцей, якія сабраліся ля атракцыёнаў, што былі размешчаны ў нашай вёсцы ў час свята. Пах шашлыкоў. Музыка. Добрае надвор'е.



Стала больш выдатнікаў

Па словах А. А. Русін, намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, трэцяя чвэрць парадавала добрымі вынікамі.

Назіраецца рост паспяховасці. Колькасць вучняў, якія скончылі 3-ю чвэрць на 6-10 балаў, складае 63,2%, што на 6,5% больш, чым у 1-ай чвэрці.

Павялічылася і колькасць вы-датнікаў. У 1-ай чвэрці іх было 4, цяпер — 6. Гэта А. Пятліцкі (4 кл.), В. Горбач (5 кл.), Д. Апанасік (8 кл.), Д. Волкава (8 кл.), А. Будзевіч (9 кл.), Д. Бобніс (11 кл.).



Хвінявічы: "Кожны дзень у гасцях у кнігі"

Так называўся Тыдзень дзіцяча-юнацкай кнігі, на працягу якога было праведзена шмат цікавых мерапрыемстваў для школьнікаў. Напачатку адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю Тыдня.

Прайшла акцыя "Спяшаемся на дапамогу кніжцы", у рамках якой вучні 4-8 класаў адрамантавалі пашкоджаныя кніжкі.

Бібліятэкары школьнай і сельскай бібліятэк сумесна арганізавалі ранішнік для вучняў малодшых класаў "Вялікі цуд — кніга", на які завіталі Знайка і Нязнайка. Яны расказалі пра гісторыю стварэння кніг і пра іх ролю ў жыцці.



Выбралі дырэктара з вучняў

У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адбыліся выбары органаў самакіравання, у выніку якіх быў выбраны дырэктар вучнёўскай адміністрацыі.

Былі прапанаваны кандыдатуры 10 чалавек з 8-10 класаў. Кожны з кандыдатаў распрацаваў свой праект дзейнасці і пазнаёміў з ім вучняў і настаўнікаў. А яны на спецыяльна створаных бюлетэнях адзначылі свой выбар.

У дзень выбараў працавала камісія. У яе склад уваходзілі Ж. М. Будзевіч, Л. Ю. Нядбайлік, Н. Горбач (8 кл.), В. Гоман (9 кл.), І. С. Журко (10 кл.). Яны сачылі за правільнасцю правядзення выбараў і лічылі галасы.



Нарадзіўся хлопчык

За студзень-сакавік 2012 года Парэцкім сельсаветам выдадзена адно пасведчанне аб нараджэнні - Ігнату Бойку.

За гэты ж перыяд мінулага года былі зарэгістраваны 3 нараджэнні.

Пасведчанняў аб смерці выдадзена 7, што на 4 менш у параўнанні з гэтым жа перыядам 2011 года.



Добраўпарадкаванне

Асноўная ўвага надаецца добраўпарадкаванню тэрыторыі Парэцкага сельскага савета. Вяскоўцы арганізавана прыводзяць у парадак вясковыя могілкі і свае падворкі.

У хуткім часе будуць абгароджаны могілкі ў в. Дубраўка. Для гэтага ўжо выдзелены фінансавыя сродкі.

Дарэчы, 11 з 14 вясковых могілак, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельскага савета, ужо абгароджаны.



Парэцкі сельсавет: За здаровы лад жыцця.

Акрамя ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах, жыхары Парэцкага сельскага савета прымаюць удзел у гутарках і тэматычных вечарах, прысвечаных здароваму ладу жыцця, якія праводзяцца ў Хвінявіцкім сельскім доме культуры.

У сакавіку А. Сіўко, дырэктарам Дома культуры, былі арганізаваны інфармацыйная гадзіна "Жыццё на канцы іголкі", тэматычны вечар "Жыццё без алкаголю", гутарка "Квітней жыццё, а не СНІД".



Наведалі дамы сацыяльных паслуг

Медыцынскія работнікі і работнікі пажарнай службы разам са старшынёй Парэцкага сельскага савета наведалі Дамы сацыяльных паслуг у в. Калпінскія і в. Чырвоны Бор.

Была абноўлена інфармацыя на інфармацыйных стэндах, з жыхарамі праводзіліся гутаркі.

Асаблівая ўвага была нададзена пажарнай бяспецы.



Хадзілі па вёсцы валачобнікі

Валачобнікі вясёлым гуртам хадзілі з двара ў двор, спявалі валачобныя песні, віншавалі гаспадароў са святам, шчыра жадалі ўсёй сям'і здароўя, шчасця, багацця. "Хрыстос уваскрэс!" Шмат разоў гэтыя словы гучалі ў кожным двары.



Паветраны змей у памяць аб Янушу Корчаку

У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшла акцыя, прысвечаная Дню памяці Януша Корчака.

Януш Корчак... Яго імя стала сімвалам сапраўднай гераічнай любові да дзяцей. Скончыўшы медыцынскі факультэт у Варшаўскім універсітэце, ён некаторы час працаваў доктарам. Затым пакінуў гэту працу і заснаваў Дом сірот для яўрэйскіх дзяцей. Так ён адмовіўся ад магчымасці стварыць уласную сям'ю і вырашыў усяго сябе прысвяціць сваім выхаванцам.

У гады Халакосту разам з выхаванцамі Дома сірот Януш Корчак быў накіраваны ў Варшаўскае гета.
У жніўні 1942 года Корчак разам з васьмю работнікамі і ўсімі дзецьмі (іх было прыкладна 200) у таварных вагонах былі адпраўлены ў лагер смерці "Трэблінка". Былыя выхаванцы і калегі неаднаразова рыхтавалі Корчаку ўцёкі з гета, але ён адмаўляўся, бо не змог бы жыць з думкаю, што пакінуў дзяцей у хвіліну іх смерці, адмовіўся ад прапанаванай свабоды і вырашыў застацца з дзецьмі, сустрэўшы з імі смерць у газавай камеры. На тым месцы, у Трэблінцы, стаіць вялікі камень. На ім кароткі надпіс: "Януш Корчак і дзеці".