Гірык І.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АБ ВЫНІКАХ КАНТРОЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЗА 2012 ГОД

На 1 студзеня 2013 года на падатковым уліку ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне знаходзяцца 13188 плацельшчыкаў, у тым ліку 349 – юрыдычных асобаў, 468 – індывідуальных прадпрымальнікаў, 12371 – фізічных асобаў.

На працягу 2012 года праведзены 158 праверак суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці з мэтай кантролю за выкананнем імі падатковага заканадаўства, у тым ліку 35 праверак юрыдычных асобаў і 81 праверка індывідуальных прадпрымальнікаў. Акрамя таго, праведзена 131 праверка плацельшчыкаў, якія знаходзяцца на этапе ліквідацыі: 15 праверак юрыдычных асобаў (парушэнні выяўлены ў 5 плацельшчыкаў), 116 праверак індывідуальных прадпрымальнікаў (12 выніковых праверак). За 2012 год правераны 42 фізічныя асобы.



ПРА ЗМЕНЫ ПРЫ ПРЫМЯНЕННІ СПРОШЧАНАЙ СІСТЭМЫ ПАДАТКААБКЛАДАННЯ Ў 2013 ГОДЗЕ

Для стварэння ў краіне належных умоваў для вядзення бізнэсу адбываецца пастаянны працэс рэфармавання падатковай сістэмы, удасканалення падатковага заканадаўства, зніжэння падатковай нагрузкі. Змены ў падатковым заканадаўстве адбыліся і для суб’ектаў гаспадарання, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання (далей – ССП). У першую чаргу, гэта зніжэнне ставак падатку пры ССП. Так, з 2013 года стаўкі падатку пры ССП зніжаны з 7% да 5% для плацельшчыкаў, якія не плацяць падатак на дабаўленую вартасць, з 5% да 3% -- для плацельшчыкаў, якія плацяць падатак на дабаўленую вартасць. Названыя памеры ставак з 1 студзеня 2013 года будуць прымяняцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, уключаючы сельскую мясцовасць і малыя гарады.

Для тых, хто ажыццяўляе рознічны гандаль, і няўплачваючых падатак на дабаўленую вартасць арганізацый з колькасцю работнікаў не больш за 15 чалавек, індывідуальных прадпрымальнікаў, валавая выручка якіх з нарастаючым вынікам з пачатку года складае не больш за 4100000000 беларускіх рублёў, стаўка падатку пры ССП устаноўлена ў памеры 3% у адносінах выручкі ад рэалізацыі ў рознічным гандлі набытых тавараў.



ВЫНІКІ КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ

Па стане на 1 кастрычніка 2012 года на падатковым уліку ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне знаходзіліся на ўліку 13292 плацельшчыкі, у тым ліку юрыдычных асобаў – 350, індывідуальных прадпрымальнікаў – 505, фізічных асобаў – 12437.

На працягу 9 месяцаў 2012 года праведзена 127 падатковых праверак, у тым ліку юрыдычных асобаў – 27, індывідуальных прадпрымальнікаў – 69, фізічных асобаў – 31.

За студзень–верасень 2012 года даналічана і спагнана ў бюджэт 613 мільёнаў рублёў. З іх па выніках праверак юрыдычных асобаў – 434 мільёны рублёў, індывідуальных прадпрымальнікаў – 126 мільёнаў рублёў, фізічных асобаў – 52 мільёны рублёў. У адносінах да фізічных асобаў падаходны падатак даналічаны па выніках выяўлення перавышэння расходаў над даходам, адлюстраваных грамадзянамі ў дэкларацыях аб даходах і маёмасці, прадастаўленых па патрабаванні падатковага органа (даналічана 16,1 мільёна рублёў). Таксама ў выніку кантрольных мерапрыемстваў выяўлены 5 фактаў няўплаты падаходнага падатку фізічнымі асобамі пры рэалізацыі двух і больш транспартных сродкаў на працягу года, а таксама пры рэалізацыі грузавых транспартных сродкаў масай больш за 3,5 тоны (даналічана 29,6 мільёна рублёў).



Нізкая заработная плата - нагода для праверкі

Ні для каго не сакрэт, што агульнапрынятае меркаванне пра дзейнасць падатковых органаў у плацельшчыкаў нярэдка звязана з "парушэннямі", "пратаколамі", "штрафамі" і іншымі "караючымі" тэрмінамі. Сёння ж для паспяховага вырашэння задач, якія стаяць перад падатковымі органамі, работнікі кантрольных падраздзяленняў прымяняюць зусім іншыя падыходы да работы. Яны скіраваны на папярэджанне парушэнняў падатковага заканадаўства, на аказанне дапамогі плацельшчыкам у выкананні іх грамадзянскага абавязку перад дзяржавай - своечасова і ў поўным аб'ёме плаціць падаткі ў бюджэт.



Заплаціце падатак своечасова

15 лістапада сыходзіць тэрмін уплаты падатку на нерухомасць і зямельнага падатку за жылыя дамы, садовыя домікі, дачы, гаражы, гаспадарчыя пабудовы.

Уплату падаткаў можна правесці на рахунак №3602515000056 Дзятлаўскага райфінаддзела, УНП
500049290 у аддзяленні і філіялах ААТ "Белаграпрамбанк", філіялах ААБ "Беларусбанк", у раённым вузле паштовай сувязі.

Калі падаткі не будуць заплачены ва ўстаноўлены тэрмін, то да парушальнікаў будуць прыменены меры адміністрацыйнага пакарання - штраф у 15% ад незаплачанай сумы падатку, але не менш за 17500 рублёў.



Заплаціце зямельны падатак і падатак на нерухомасць

15 лістапада сыходзіць тэрмін уплаты падатку на нерухомасць і зямельнага падатку за жылыя дамы,
садовыя домікі, дачы, гаражы, гаспадарчыя пабудовы.

Уплату падаткаў можна правесці на рахунак №3602515000056 Дзятлаўскага райфінаддзела, УНП 500049290 у аддзяленні і філіялах ААТ "Белаграпрамбанк", філіялах ААБ "Беларусбанк", у раённым вузле паштовай сувязі.

Калі падаткі не будуць заплачены ва ўстаноўлены тэрмін, то да парушальнікаў будуць прыменены меры адміністрацыйнага пакарання — штраф у 15% ад незаплачанай сумы падатку, але не менш за 17500 рублёў.



Падатковая інспекцыя: "Мы можам запатрабаваць дэкларацыю"

У мэтах абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы, для папярэджання і спынення правапарушэнняў, звязаных з ценявым абаротам грашовых сродкаў, адыходам грамадзян ад падаткаабкладання, падатковым органам пастаянна праводзіцца работа, скіраваная на выяўленне фактаў утойвання і заніжэння даходаў фізічнымі асобамі.

Згодна з заканадаўствам у падатковай інспекцыі ёсць права запатрабаваць прадастаўленне дэкларацыі аб даходах і маёмасці ў любога грамадзяніна. Рашэнне аб запатрабаванні дэкларацыі прымаецца на падставе аналізу падатковымі органамі даходаў і расходаў фізічнай асобы.



Хто мае права на падатковыя вылікі

Сёлета змены закранулі і падатковыя вылікі. Так, права на вылік у памеры 292000 беларускіх рублёў будуць мець толькі плацельшчыкі, якія атрымліваюць даходы па месцы асноўнай работы і памер даходаў якіх за месяц не перавышае 1766000 беларускіх рублёў. Пры гэтым пад "даходам за месяц" варта разумець даходы таго месяца каляндарнага года, за які спаганяецца падатак.

Стандартныя падатковыя вылікі ў памеры 81000 рублёў (на кожнае дзіця да 18 гадоў і кожнага ўтрыманца), 162000 рублёў (удовам, адзінокім бацькам, апекунам ці папячыцелям, а таксама бацькам, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў або дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў), 410000 рублёў (фізічным асобам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую паследкамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і прымаўшым удзел у работах па ліквідацыі аварыі на ЧАЭС, Героям Сацыялістычнай працы, Героям Савецкага Саюза) прадастаўляюцца незалежна ад памеру месячнага даходу работніка.



Аплата адзінага падатку

3 1 студзеня 2011 года значна пашыраны пералік відаў дзейнасці, згодна з якім фізічныя асобы маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў дзейнасцю з уплатай адзінага падатку.

У пералік дадаткова ўключаны:
— догляд за дарослымі;
— паслугі, якія выконваюць хатнія работнікі (мыццё і прасаванне хатняй бялізны, іншых рэчаў); выгульванне хатніх жывёлін і догляд за імі; закуп прадуктаў, прыгатаванне ежы, мыццё посуду);
— музычнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў; дзейнасць незалежных акцёраў, канферансье, музыкантаў; прадастаўленне паслугаў тамады; фотаздымка, выраб фотакартак;
— рэалізацыя кацянят і шчанюкоў пры ўмове ўтрымання хатняй жывёліны (кошкі, сабакі);
— паслугі па ўтрыманні, доглядзе і дрэсіроўцы хатніх жывёлін (акрамя сельскагаспадарчых);
— прадастаўленне сакратарскіх паслугаў і паслугаў па перакладзе;
— прадастаўленне паслугаў, аказваемых з дапамогай аўтаматаў для вымярэння вагі, росту;
— рамонт і пераробка трыкатажных, футравых, швейных вырабаў і галаўных убораў.



Ліцэнзаванне ў сферы рознічнага гандлю і грамадскага харчавання

3 1 студзеня 2011 года дзейнічае новы парадак ліцэнзавання, устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 года №450 "Аб ліцэнзавакні асобных відаў дзейнасці".

Згодна з Указам значна скарацілася колькасць ліцэнзуемых работ і паслугаў у складзе іншых відаў дзейнасці. Так, адменена ліцэнзаванне ў сферы рознічнага гандлю і грамадскага харчавання, акрамя ліцэнзавання рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі і (або) тытунёвымі вырабамі.