Герасімовіч С.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


НА ПАРОЗЕ Ў ВЯЛІКІ БІЯТЛОН

У нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне ёсць нашы людзі. Шанс праявіць сябе на высокім узроўні атрымала наша зямлячка

3 біяграфіі:
Аксана Шымановіч нарадзілася ў вёсцы Погіры Дзятлаўскага раёна. У шасцігадовым узросце дачкі яе бацькі пераехалі ў Навагрудак. Аксана -- удзельніца юніёрскай зборнай Рэспублікі Беларусь па біятлоне. Яе першыя трэнеры -- Ігар Багуслававіч Літвінскі і Валерый Генадзьевіч Масла. Асабісты трэнер -- Сяргей Анатольевіч Някрасаў. У 2007 годзе Аксана паступіла ў Наваполацкае вучылішча алімпійскага рэзерву. З 2012 года -- студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. У сезоне 2012 – 2013 гадоў стала чатырохразовай чэмпіёнкай краіны сярод юніёраў. Удзельніца юніёрскіх чэмпіянатаў свету і Еўропы па біятлоне.

Селетні спартыўны сезон для Аксаны вырашальны. Пакуль яна выступае на юніёрскіх спаборніцтвах. Аксана нарадзілася ў вясковай сям'і і ў дзяцінстве нават не марыла пра спартыўную кар’еру. Жыццёвыя абставіны склаліся так, што, маючы шэсць гадкоў, яна пераехала жыць у Навагрудак. Школьная настаўніца фізічнай культуры Любоў Рыгораўна Сяўко прапанавала сваёй вучаніцы заняцца лыжамі. Трэнерам Аксаны стаў муж настаўніцы Уладзімір Іосіфавіч Сяўко. Праз колькі часу Аксана ўзяла ў рукі і вінтоўку. Навучанне стральбе праходзіла нялёгка, на першых спаборніцтвах колькасць промахаў дасягала 9-10. І ўсё ж яе заўважылі, прапанавалі займацца ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Як успамінае Аксана, першыя спаборніцтвы па лыжных гонках былі дзесьці класе ў чацвёртым, бегчы “пашанцавала” на не самых лепшых лыжах. Але ўпартасць, нават спартыўная злосць дапамаглі ёй не толькі фінішаваць у той цяжкай гонцы, але і не быць апошняй.



Сэрцам - з беларусамі

Вечар-сустрэча з выпускнікамі — гэта своеасаблівае свята, якога не знойдзеш ні ў адным календары. У гэты дзень былыя хлопчыкі і дзяўчынкі, а зараз ужо самадастатковыя дарослыя людзі, прыходзяць у школу, каб сустрэцца з настаўнікамі, сябрамі або проста пагутарыць паміж сабой. На такім мерапрыемстве часам можна сустрэць самых нечаканых гасцей, якія стануць цікавымі субяседнікамі.

А наша гісторыя пачалася не на самім вечары школьных сяброў, а тыднем раней. У халодны студзеньскі дзень увагу настаўнікаў і вучняў прыцягнуў імпазантнага выгляду мужчына, які завітаў у госці ў школу, папрасіў дазволу паздымаць на відэакамеру калідор і класы, а галоўнае, размаўляў амаль на чыста беларускай мове. Магчымасць пагутарыць з інтэлігентным чалавекам упускаць было нельга, а пры размове адкрыліся цікавыя факты.



Са святам, шаноўная Яніна Юльянаўна

Быць настаўнікам — гэта не проста прафесія, гэта — заклік душы. Нават у наш час, калі маральныя каштоўнасці страчваюць сваю сілу, добрае і мудрае слова застаецца ў цане, а ўласны станоўчы прыклад з'яўляецца найлепшым метадам выхавання.

Таму каштоўнасць працы і сённяшніх, і былых педагогаў нельга недаацэньваць. 3 гэтай нагоды хочацца расказачь пра Настаўніцу з вялікай літары, ветэрана педагагічнай працы, Яніну Юльянаўну Марцінчык.



Закон і права для бацькоў

Мерапрыемства пад такой назвай ладзілася ў Яварскай сярэдняй школе. Сустрэча з прадстаўнікамі розных службаў соцыума прайшла ў форме прзс-канферэнцыі.

На прэс-канферэнцыю пад знакавай назван "Закон і права для бацькоў" сабраліся амаль усе законныя прадстаўнікі вучняў школы. Спецыяльна запрошанымі гасцямі сталі прадстаўнік МНС, супрацоўнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Віктаравіч Шыгатаў, інспектар ІСН Міхаіл Міхайлавіч Чырко, старшыня Вензавецкага сельскага савета Алег Іванавіч Шымко і фельчар Яварскага ФАПа Валянціна Мікалаеўна Каракулька. Напярэдадні мерапрыемства бацькамі былі падрыхтаваны пытанні па рознай тэматыцы.