Галомзік І.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ФЕСТЫВАЛЮ РОСТАВЫХ ЛЯЛЕК-СТАТУС ДЗЯРЖАЎНАГА

Развіццё сферы культуры у Дзятлаўскім раёне, захаванне гістарычнай спадчыны, нізкая заработная плата работнікаў галіны, ці ёсць будучыня ў гульнявога тэатра роставых лялек, "жыццё" сельскіх бІбліятэк - усе гэтыя пытанні абмяркоўваліся на "Прамой тэлефоннай лініі" і прыёме грамадзян, якія правёу напрыканцы сакавіка ў Дзятлаве намеснік міністра культуры Рзспублікі Беларусь Васіль Чзрнік.

На сустрэчы з намеснікам міністра прысутнічалі прадстаўнікі вобласці і раёна, у чыёй кампетэнцыі знаходзяцца пытаны, якія цікавілі грамадзян. Гэта дало магчымасць афіцыйнаму госцю атрымаць поўную і дакладную інфармацыю па праблемных сітуацыях, спрыяла больш эфектыўнай рабоце з заяўнікамі.



П'ЯНАЯ ГАЛАВА, ШТО ПАЧВАРА

Яшчэ паўгадзіны таму ён быў прыемным госцем, з якім так легка ладзілася размова. А зараз гаспадар душыу яго з усёй моцы, схапіўшы абедзвюма рукамі за шыю, і чакаў, калі ж ужо апошні перастане шалёна супраціуляцца і заціхне.

Суд над жыхаром райцэнтра Л. адбыўся ў Дзятлаве ў жніўні 2014 года. Слуханні па справе доўжыліся некалькі дзён. Шмат меркаванняў тады давялося пачуць у апраўданне забойцы. “Спакойны чалавек, нікога ніколі не пакрыўдзіў, слова дрэннага не сказаў, дапамагаў па гаспадарцы - што ні папросіш. Разбярыцеся, можа гэта не ён, мы не верым,” - эмацыянальна, з хваляваннем выказвалася на судовым пасяджэнні адна з суседак абвінавачанага. А пасля сталая жанчына толькі цяжка ўздыхала, калі сам Л. расказваў, як забіваў.



БЫВАЙ, ПАПЯРОВЫ “ЦЭТЛІК"!

Дзятлаўскі вузел электрасувязі з 2015 года перайшоў на аутаматычную даведачную службу 164. Па гэтым нумары можна атрымаць інфармацыю па аплаце за карыстанне дамашнім тэлефонам. Усе нюансы новай паслугі патлумачыў начальнік вузла электрасувязі Пётр Сокал.

— Пётр Палікарпавіч, што гэта за навінка - "164''?
— Фактычна - гэта замена традыцыйнаму папяроваму “цэтліку" з сумай для аплаты за карыстанне стацыянарным тэлефонам, які нашы абаненты прывыклі атрымліваць штомесяц па пошце. Функцыянуе паслуга вельмі проста: чалавек набірае з дамашняга тэлефона нумар 164, і прыемны жаночы голас паведамляе, колькі яму неабходна будзе заплаціць у гэтым месяцы за паслугі сувязі. Дадам, што, як і ў папяровым "цэтліку", абанент атрымлівае поўную расшыфроўку па аплаце: колькі прагаварыў грошай па міжгародняй, міжнароднай сувязі або ў час размоваў па нумарах мабільных аператараў, колькі склала абаненцкая плата.



ДЫЯГНОСТЫКА I РАМОНТ АЎТАМАБІЛЯ - НА СТАНЦЫІ “БЕЛТЭХАГЛЯД"

Дзятлаўская станцыя тэхнічнага агляду “Белтэхагляд” прытрымліваецца залатога правіла “комплекснага і аператыўнага падыходу ў рабоце з кліентам” і прапануе шэраг паслугаў, у тым ліку, па камп’ютарнай дыягностыцы і рамонце транспартных сродкаў.

На станцыі абсталяваны два рамонтныя боксы з пад'ёмнікамі, ёсць неабходныя прыборы вымярэння, пастаянна абнаўляецца інструмент.
Справа арганізуецца наступным чынам. У залежнасці ад складанасці рамонту, на станцыю адначасова прымаюцца два аўтамабілі.

Аўтаслесар спачатку выяўляе прычыну няспраўнасці аднаго аўто і тлумачыць аўтаўладальніку, якія запчасткі неабходны. Пакуль гаспадар машыны набывае запчасткі, спецыяліст займаецца рамонтам другога аўтамабіля. Якой бы складанасці ні быў рамонт, пры наяўнасці неабходных дэталяў ён праводзіцца на працягу сутак. Пасля яго паспяховага завяршэння станцыя дыягностыкі прадастаўляе гарантыю на работу, праведзеную аўтаслесарам, тэрмінам на 30 дзён.



ТЭХАГЛЯД У ДЗЯТЛАВЕ - ЯК ПА ЗАПІСЕ, ТАК I ПА ЖЫВОЙ ЧАРЗЕ

Некаторыя вадзіцелі ўспрымаюць працэдуру тэхагляду толькі як значныя страты часу і выцягванне грошай з "бедных" аўтамабілістаў. Колькасць штрафаў за няпройдзены тэхнічны агляд машыны паказвае, што такіх дзівакоў сёння дастаткова. Толькі з пачатку 2014 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна за няпройдзены тэхнічны агляд дзяржаўтаінспектарамі затрыманы 490 аўтаўладальнікаў, з іх 35 прыцягнуты да адказнасці паўторна на працягу года. Між тым, тэхагляд - справа сур'ёзная і неабходная, галоўная мэта якой - бяспека аўтамабіля на дарозе.

Вось і начальнік Дзятлаўскай дыягнастычнай станцыі “Белтэхагляд" Алег Урбановіч пацвярджае, што да тэхнічнага агляду варта ставіцца адказна, паколькі ад спраўнасці аўтамабіля залежыць жыццё чалавека. Пры гэтым, Алег Іосіфавіч развейвае міф аб тым, што
праходжанне тэхагляду - доўгі і складаны працэс. Дзятлаўскі "Белтэхагляд" прытрымліваецца залатога правіла "комплекснага і аператыўнага падыходу ў рабоце з кліентам", у чым, дарэчы, яму прайграюць большасць дыягнастычных станцый вобласці.



АДБЫЛАСЯ ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ СТАРШЫНІ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА УЛАДЗІМІРА КРАЎЦОВА

— Па выніках васьмі месяцаў бягучага года можна ўжо ўпэўнена сказаць, што Гродзенская вобласць выканае задачы і рэалізуе планы, якія былі пастаўлены перад рэгіёнам на 2014 год. Валавы рэгіянальны прадукт з пачатку года склаў 103,7 працэнта, амаль ва ўсіх сферах дзейнасці адзначаецца станоўчая дынаміка, — з такой пазітыўнай статыстыкі пачаў чарговую выязную прэс-канферэнцыюз рэдактарамі абласных і раённых сродкаў масавай інфармацыі старшыня Гродзенскагааблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Як адзначыў старшыня аблвыканкама, сёлета быў сабраны добры ўраджай зерневых культур - 1 мільён 690 тысяч тон зерня, з ураджайнасцю каля 50 ц/га. Акрамя таго, аграрыі вобласці плануюць сабраць 1 мільён 800 тысяч тон буракоў, 180 тысяч тон бульбы. Адзінае, што, па словах Уладзіміра Краўцова, крыху горш урадзіла ў гэтым годзе - кукуруза, але не настолькі, каб моцна ўскладніць сітуацыю.



ПАПАЎНЕННЕ У ПІЯНЕРСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ

“...Перад сваімі таварышамі ўрачыста абяцаем любіць сваю Радзіму, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі...” - прагучала ў дружным хоры галасоў юных дзятлаўчан у час урачыстага піянерскага абяцання. Гэтымі днямі 65 вучняў пятых класаў сярэдняй школы №3 горада Дзятлава папоўнілі шэрагі раённай піянерскай арганізацыі.

Святочнае мерапрыемства прайшло ў выставачнай зале Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, з удзелам прадстаўнікоў адміністрацыі навучальнай установы і раённай арганізацыі БРПА, піянераў-актывістаў школьнай дружыны “Дабрадзел". Звяртаючыся да хлопчыкаў і дзяўчынак, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце школы Марыя Шавель адзначыла, што піянерская арганізацыя - гэта аб'яднанне самых актыўных, цікаўных і неабыякавых дзяцей, для якіх з піянерскіх крокаў пачынаецца шлях у новае дынамічнае жыццё глыбокіх ведаў, высокай чалавечнасці і культуры.



ЭЛЕКТРЫЧНЫХ СПРАВАЎ МАЙСТАР

У свае шэсцьдзясят з хвосцікам ён марыць быць запатрабаваным яшчэ доўгія гады, марыць і надалей рабіць сваю справу так, каб людзям было камфортна, каб не страціць аўтарытэт у калектыве, каб ім ганарыліся родныя. Адвёртка, абцугі, ізастужка, лямпачкі, правады - здаецца, без такіх карысных рэчаў гэты чалавек не пражыве і дня.

У электрыка Казлоўшчынскага дома-інтэрната для псіханеўралагічных хворых Анатоля Хаванскага вольных хвілін няшмат - "электрычная гаспадарка" тут вялікая, адных толькі свяцільняў каля дзвюх тысяч штук. Кожную раніцу па прыходзе на працу Анатоль Сямёнавіч першым чынам адкрывае журнал, у якім супрацоўнікі інтэрната адзначаюць, якія непаладкі з электрычнасцю здарыліся за апошнія суткі: перагарэла лямпачка, не працуе халадзільнік, разетка. Імі займаецца ў першую чаргу, а пасля - або "свежымі” паломкамі, або прафілактычнай работай (глянуць шчыткі, падпаяць "падазроныя” правадкі і іншыя).



У ДАПАМОГУ ПЕРШАКЛАСНІКАМ I IX БАЦЬКАМ

Дзень, калі маленькія капрызулькі становяцца першакласнікамі, іспыт не толькі для саміх дзяцей, але і для іх бацькоў.

Настаўнікам пачатковых класаў добра вядомыя сітуацыі, калі ў першыя дні вучэбнага года яны са званком на ўрок сілай выправаджваюць бацькоў з класа, якія ўсё ніяк не развітаюцца з сынам або дачкой, уяўляючы, што без іх дапамогі дзіця не справіцца ні з вучобай, ні з тым, як правільна сядзець за партай, ні з тым, як сябраваць з аднакласнікамі.

Такімі паводзінамі бацькі яшчэ больш палохаюць і без таго ўсхваляванае дзіця. Прычым падобныя выпадкі не адзінкавыя - хутчэй, гэта “дыягназ” амаль усіх бацькоў першакласнікаў.



ПАЧАТАК НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА Ў ЦЭНТРЫ КАРЭКЦЫЙНА-РАЗВІВАЮЧАГА НАВУЧАННЯ

Адукацыя - справа нялёгкая, тым больш, калі твае вучні не такія, як усе.

Між тым, у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Дзятлаўскага раёна рады кожнаму дзіцяці, незалежна ад яго псіхічных або фізічных абмежаванняў. Тут дзеткі атрымліваюць магчымасць вучыцца, развівацца і адчуваць сябе паўнапраўнымі членамі грамадства. I ў Дзень ведаў, 1 верасня, для іх таксама, як і для ўсіх школьнікаў раёна, прагучаў першы школьны званок і прайшла ўрачыстая лінейка, на якой дзетак павіншавалі з пачат-кам новага навучальнага года дырэктар цэнтра Марына Гуговіч, прадстаўніца ад бацькоў навучэнцаў Юзэфа Сямёнава, госці з Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Галіна Касцюк і Наталля Ціхан.