Гайдук К.



Мы вельмі любім матулю

На свеце вельмі шмат матуляў, i ўсе яны розныя. Аднак ёсць i тое, што ix аб'ядноўвае, робіць падобнымі — гэта любоў, якую яны дораць нам, cвaiм дзецям. Калі прадаўжаць размову пра любоў, то i любоў да маці — адно з найбольш моцных пачуццяў, бо яно нараджаецца разам з намі i, яшчэ знаходзячыся у матулі пад сэрцам, не пабачыўшы свету, мы ўжо любім яе. Здаецца, што нашы сэрцы звязаны нябачнай нітачкай.

Кажуць, што на небе дзеці сам'і выбіраюць сабе бацькоў. Калі гэта так, то мы з братам Аляксандрам у сваім выбары не памыліліся. Імя нашай матулі — Лідзія Паўлаўна Сідорчык. Яна — цудоўная жанчына. Мы столькім ей абавязаны. Яе сэрца не застаецца раўнадушным. Клапоцячыся пра мяне i брата, яна i нас навучыла любіць людзей, умець працаваць. Cвaiм прыкладам даказала, што ёсць у жыцці сапраўдныя дружба i вернасць, ёсць заслужанае шчасце, i ўсё гэта нараджаецца з любові да людзей.



Выхаванне дзяцей - справа агульная

У 1992 годзе маленькія жыхары вёскі Дварэц атрымалі ў падарунак вялікі светлы дзіцячы сад. За гэты час ён ператварыўся ў добраўпарадкаваны куток дзяцінства з пяшчотнаю назваю "Дварэц казак", дзе створаны ўсе ўмовы для выхавання і развіцця дзяцей. I немалаважную ролю тут адыгрывае цеснае ўзаемадзеянне педагогаў і бацькоў.

Асноўнымі задачамі пры гэтым з'яўляюцца партнёрскія адносіны, аказанне бацькам дапамогі ў вырашэнні педагагічных праблем. Садзейнічаюць гэтаму бацькоўскія сходы, кансультацыі, агляды-конкурсы, выпуск друкаванай інфармацыі.