Франюк Г.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"Дзякуй, настаўнік! Прымайце паклон да зямлі!"

Сёння сучасная школа ўступіла ў новы этап развіцця. Многае мяняецца: праходзіць мадэрнізацыя ўсёй сістэмы адукацыі. Прыходзіцца пераглядаць змест адукацыі, методыкі і тэхналогіі навучання і выхавання, зусім па-іншаму будуецца сістэма кіравання адукацыйным працэсам.



НАСТАЎНІК, У ЯКОГА ХОЧАЦЦА ВУЧЫЦЦА

"Не думкам трэба вучыць, а вучыць думаць", — гэтыя словы Імануіла Канта могуць служыць дакладнай характарыстыкай стылю працы Людмілы Канстанцінаўны Грэйні, настаўніцы геаграфіі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, ветэрана педагагічнай працы.

У Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе яна працуе ўжо 35 гадоў. Прафесіяналізм, прынцыповасць, шчырасць, строгасць і справядлівасць — тыя якасці, за якія цэняць Людмілу Канстанцінаўну яе калегі, вучні і іх бацькі.

Біяграфія Людмілы Канстанцінаўны — яркі прыклад таго, як чалавек усё сваё жыццё прафесійна развіваўся і ўздымаў да вяршыняў навукі і практыкі сваіх калегаў і навучэнцаў. Розныя вехі былі ў яе працоўнай біяграфіі: пасля вучобы ў Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна яна працавала настаўніцай геаграфіі і біялогіі ў Шчучынскім раёне, старшай піянерважатай, арганізатарам па пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай рабоце, настаўніцай нямецкай мовы, геаграфіі Вензавецкай сярэдняй школы.



З юбілеем, калега!

Настаўнік — гэта прафесія, пасада ці прызванне? Хутчэй — гэта стан душы, лад жыцця. Калі твае сябры — дзеці, ты атрымліваеш права забывацца пра свой узрост, смяяцца ад душы, ісці побач са сваімі выхаванцам па шляху жыцця і ведаў, радавацца разам з імі іх першым сур'ёзным перамогам і пераадольваць цяжкасці. Вучыць дзяцей — складаная справа, самы цяжкі з відаў творчасці. Настаўнікі не проста распрацоўваюць і праводзяць урокі, яны ствараюць асобу дзіцяці. А для гэтага настаўнік павінен сам быць Асобай.

Менавіта гэта можна сказаць пра намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Людмілу Канстанцінаўну Грэйня.