Чырко М.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Праблемы маралі, якія тычацца кожнага

ВЫБАР ЗАЛЕЖЫЦЬ АД МАЦІ

Гэтая жанчына выхоўвалася без бацькоў, у жыцці яна адчула недахоп цеплыні і падтрымкі. Такая ж гісторыя можа паўтарыцца і ў лёсе яе дзіцяці. Віной таму — несур'ёзнае стаўленне маці да выхавання роднай крывінкі, ужыванне алкаголю, скандалы з сужыцелем. Усё гэта чорнай плямай кладзецца на жыццё жанчыны, якая мае някепскую работу, забяспечана жыллём. База для нармальнага жыцця ёсць. А астатняе залежыць ад самой жанчыны. Ёй выбіраць, як жыць, каб застацца нармальным чалавекам, маці для свайго дзіцяці. Аб чым жанчына і была папярэджана на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.



КСН: Ад змен да лепшага да... неналежнага выхавання

ДЗЕЦІ ВЕРНУТЫ Ў СЯМ'Ю

3-за неналежнага выканання сваіх бацькоўскіх абавязкаў у гэтай маладой сямейнай пары дзеці былі на некаторы час забраны. Двое знаходзіліся ў сацыяльным прытулку, яшчэ адно — у доме малюткі. Адсутнасць дзяцей прымусіла іх бацькоў перагледзець стыль жыцця, пераацаніць яго каштоўнасці, зноў знайсці сябе. У прыватнасці, гэта датычыцца бацькі дзіцяці. Ён мае "залатыя" рукі, умее працаваць. Занятасць на рабоце, дома для яго стала своеасаблівымі лекамі ад алкаголю.
У час адсутнасці дзяцей бацькі спраўна наведвалі іх, тэлефанавалі.

Улічваючы ўсё гэта, камісія па справах непаўналетніх вырашыла вярнуць дзяцей у сям'ю, за якой пэўны тэрмін будзе весціся кантроль.