Чырко І.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АБ ВЫКАНАННІ ВЕТЭРЫНАРНА-САНІТАРНЫХ ПРАВІЛАЎ

Адпаведна Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 758 ад 29 жніўня 2013 года забараняецца рэалізацыя свініны і прадуктаў забою свіней, камбікармоў, кармавых сумесяў, вотруб’я, кармавых адходаў мукамольнай і крупяной вытворчасці, бялкова-вітамінных мінеральных дабавак і прэміксаў юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку прадпрымальнікамі, за выключэннем мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў, без узгаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай.

Купляць і спажываць свініну і іншую жывёлагадоўчую прадукцыю, якая не прайшла ветэрынарна-санітарную экспертызу, недапушчальна, бо гэта можа паслужыць прычынай захворвання людзей рознымі заразнымі хваробамі, у тым ліку трыхінелёзам.



АБ ВЫДАЧЫ ВЕТЭРЫНАРНЫХ ДАКУМЕНТАЎ

З прычны ўзнікнення інфекцыйных захворванняў на тэрыторыі вобласці ўводзіцца наступны парадак выдачы ветэрынарных дакументаў на жывых жывёлін і прадукцыю жывёльнага паходжання:

-- пры міжабласных перавозках патрэбна мець ветэрынарнае пасведчанне, выдадзенае галоўным ветэрынарным доктарам раёна з дазволу Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;
-- пры перавозцы грузаў з аднаго раёна ў другі ў межах вобласці выдаецца ветэрынарнае пасведчанне, засведчанае галоўным ветэрынарным доктарам з дазволу аддзела ветэрынарыі вобласці;



Аб правядзенні вакцынацыі

У красавіку-маі 2012 года з мэтай прафілактыкі шаленства праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёлаў. Прымяняюцца прынады з вакцынацыяй. Раскідваць іх будзе авіяцыя.

Прынада з вакцынай уяўляе сабой брыкет шэрага ці жоўта-карычневага колеру масай да 30 грамаў, зробленага з кампанентаў кармоў, прыдатных да ежы драпежных жывёлаў. Прынада мае спецыфічны пах. У ёй змешчана капсула з вакцынай.

Забараняецца браць прынаду рукамі і скормліваць яе хатнім жывёлам. Не дапускаецца кантакт дзяцей з прынадай. Пры выпадковым пападанні вакцыны (змесціва капсулы) на адкрытыя ўчасткі цела ці слізістыя абалонкі вачэй, роту ці носу іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2% растворам пітной соды, звярнуцца ў мясцовую ўстанову аховы здароўя.



Афрыканская чума свіней

Афрыканская чума свіней (АЧС) - асабліва бяспечная высокакантагіёзная вірусная хвароба дзікіх і свойскіх жывёл, якая характарызуецца хуткім распаўсюджваннем, высокай ступенню смяротнасці заражаных жывёл. Ветэрынарных прэпаратаў ад гэтай хваробы не існуе. Вірус хваробы надзвычай устойлівы ў знешнім асяроддзі і захоўваецца ў тебе да 112 дзён, у сырым мясе — да 188 дзён, вэнджаным мясе — да 150 дзён.

Для здароўя чалавека АЧС не з'яўляецца небяспечнай. У апошні час АЧС зарэгістравана ў Грузіі, Арменіі, Азербайджане, Расійскай Федэрацыі.

Эканамічныя страты. Захворванне надзвычайна небяспечна для жывёлагадоўлі, паколькі хвароба вельмі хутка распаўсюджваецца і можа прывесці да гібелі да 100% свіней. Спыніць распаўсюджванне віруса можна толькі жорсткімі каранціннымі мерапрыемствамі, што наносіць каласальную эканамічную шкоду. Пры ўзнікненні АЧС усіх жывёл забіваюць, трупы знішчаюць, свінарнікі і інвентар дэзінфецыруюць.