Чурай Н.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Раённае моладзевае спаборніцтва: 19 жніўня

У лідары выйшаў камбайнавы экіпаж СВК “Русь-Агра”. Іван Абухаў і Дзяніс Лашкоўскі на 19 жніўня намалацілі 873 тоны збожжа.
На рахунку экіпажа з СВК “Войневічы” ў складзе Дзмітрыя Сухецкага і Аляксандра Дайліды 829 тон намалочанага зерня.

Вадзім Майсейчык і Сяргей Варанюк з СВК “Граніт-Агра” намалацілі 807 тон зерня.

Усе экіпажы працуюць на камбайнах КЗС-1218.

Лідарам спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў з’яўляецца Сяргей Лабарэвіч з СВК “Русь-Агра”. Аўтамабілем МАЗ-555142 Сяргей перавёз на 19 жніўня 1110 тон зерня.



"УКЛЮЧАЙСЯ!" І ЗГУЛЯЙ У ФІНАНСАВЫ ФУТБОЛ

Калі табе ад 14 да 31 года, ты малады, творчы, актыўны, ініцыятыўны, марыш пра ўласны бізнэс, у тым ліку ў сферы фінансавага менеджменту, "уКЛЮЧайся!"

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі на працягу 2013 года рэалізуе рэспубліканскі праект па навучанні фінансавай граматнасці і развіцці моладзевай прадпрымальніцкай ініцыятывы. Праект "уКЛЮЧайся!" складаецца з некалькіх частак. Павысіць эрудыцыю ў сферы фінансаў табе дапамогуць адукацыйныя трэнінгі, семінары па пытаннях вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і навучанні фінансавай граматнасці. Рэалізаваць ідэі ёсць магчымасць на конкурсе бізнэс-праектаў. Паказаць свае здольнасці можна ў час правядзення рэспубліканскіх спаборніцтваў па правілах навучальнай інтэрактыўнай гульні "Фінансавы футбол".

Як стаць удзельнікам праекта? Проста вышлі заяўку на ўдзел у раённы камітэт ГА "БРСМ" з указаннем адраса сваёй старонкі ў сацыяльнай інтэрнэт-сетцы "ВКонтакте".



УЗНАГАРОДЫ ДЛЯ САМЫХ АКТЫЎНЫХ

Напярэдадні летніх канікулаў самыя ініцыятыўныя і актыўныя школьнікі атрымалі граматы ад ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Гэта Л. Сайчык, В. Чыгір, Г. Нікіпорчык, Д. Васюхневіч, Л. Фіберг (СШ №1 г. Дзятлава), А. Мармыш, А. Барцэвіч, А. Юшкевіч (гімназія №1 г. Дзятлава), М. Рудзік, В. Міхалойць, К. Юргілевіч (Гезгалаўская гімназія), В. Палуносік, М. Лішык, Л. Яблачкіна, Д. Ерамейчык, А. Груша (Казлоўшчынская СШ), Л. Горбач, В. Ярмаловіч, М. Мілейка, К. Іода, А. Маленчык (Вензавецкі д/с-СШ), А. Будзевіч. І. Русін (Хвінявіцкі д/с-СШ), Т. Мацкевіч, А. Крупіца, Я. Лішык, В. Скіба (Рудаяварскі д/с-СШ), В. Жых, Н. Вінцукевіч, К. Цярэнцьева, Д. Лашкоўская, Т. Пажароўская (Круцілавіцкі д/с-СШ), М. Кашырэц, Ю. Сухецкая (Горкаўскі д/с-БШ), П. Канавалік, В. Каско, А. Ляўкевіч, Н. Юркевіч, А. Апанасік (Раготнаўскі д/с-СШ), Д. Шабалін, Ю Каско (Жукоўшчынскі д/с-СШ), Я. Лазовік (Таркачоўскі дс-СШ).



"НЕ -- ТЫТУНЁВАМУ ДУРМАНУ!"

Сёлета пад такім дэвізам з 17 мая па 8 чэрвеня праходзіла рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Беларусь супраць тытуню". Яна была накіравана на забарону спонсарства, рэкламы і прасоўвання тытунёвых вырабаў на беларускім рынку.

На Дзятлаўшчыне актывісты БРСМ правялі гэтае мерапрыемства ў два этапы. 31 мая члены "Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі" сумесна з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях правялі акцыю "Мяняй цыгарэту на цукерку". Аматарам шкоднага курэння прапаноўвалі замест чарговай цыгарэты, якая пазней знішчалася, -- цукерку.

З 5 па 8 чэрвеня ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі прымеркаваныя да рэспублікансккай акцыі мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу з курэннем і тытунём.



"ДЗЕНЬ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ З БРСМ"

Рэспубліканская моладзевая акцыя пад такой назвай прайшла ў Беларусі. Яе асноўнымі мэтамі былі аказанне шэфскай дапамогі дзіцячым інтэрнатным установам, фарміраванне этычных, культурна-гістарычных традыцый міласэрнасці, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання сучаснай моладзі.
З 28 мая па 4 чэрвеня ў акцыю ўключылася моладзь Дзятлаўшчыны. Удзел у мерапрыемстве прынялі добраахвотныя атрады гімназіі №1 г. Дзятлава і СШ №3 г. Дзятлава, валанцёрскія атрады ГА "БРСМ" "Добрае сэрца", у склад якіх уваходзяць вучні школ райцэнтра. Школьнікі працавалі на добраўпарадкаванні тэрыторый у Дзятлаве, а таксама раздавалі інфармацыйныя лістоўкі "Пабудуем новы хоспіс разам".



У МІЛІЦЫЮ ПАЙДУ, ХАЙ МЯНЕ НАВУЧАЦЬ!

Узгадаем і падтрымаем лепшыя традыцыі беларускага грамадства, калі найбольш дастойныя прадстаўнікі працоўнай моладзі накіроўваліся на службу ў органы ўнутраных спраў. Дзятлаўскі раённы камітэт ГА "БРСМ" аб'яўляе набор жадаючых ва ўзросце да 25 гадоў, якія станоўча характарызуюцца па месцы жыхарства і работы, для наступнай рэкамендацыі на службу ў міліцыі. Такім чынам, любы добрасумленны грамадзянін можа ўнесці свой пасільны ўклад ў справу забеспячэння аховы грамадскага парадку і барацьбы са злачыннасцю. Чакаем вас па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, тэлефон 2-52-63, факс 2-52-61.



ДЛЯ ТЫХ, ХТО ЛЮБІЦЬ ПАДАРОЖЖЫ

Калі вы маладыя і цікаўныя, вам ужо ёсць 18 гадоў, і вы марыце зарабляць уласныя грошы, тады гэтая прапанова для вас. Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў набірае юнакоў і дзяўчат для працаўладкавання ў якасці праваднікоў чыгуначнага транспарту.

Работа правадніком -- гэта магчымасць асвоіць новыя ўменні і навыкі, атрымаць дадатковую спецыяльнасць, высокая заработная плата (800 у. а.), падарожжы па Беларусі і Расіі, новыя знаёмствы, незвычайнае лета на колах.



ПАБУДУЕМ ДЗІЦЯЧЫ ХОСПІС РАЗАМ

Дзятлаўскі раённы камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" інфармуе: грамадскай дабрачыннай арганізацыі "Беларускі дзіцячы хоспіс" патрэбна дапамога. Яна звярнулася з просьбай аказаць інфармацыйную падтрымку кампаніі па зборы сродкаў на ўзвядзенне новага будынка дзіцячага хоспіса.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся аб выдзяленні ўчастка зямлі пад будаўніцтва.

Давайце і мы з вамі дапаможам хворым дзецям, падорым ім надзею на лепшае.



"КВІТНЕЙ, БЕЛАРУСЬ!"

12 мая -- Дзень Дзяржаўнага Герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь. Да гэтай урачыстай даты прымеркавана рэспубліканская моладзевая акцыя "Квітней, Беларусь!", якая возьме эстафету ў моладзевай акцыі "Дзякуй за Перамогу!" і таксама пройдзе пад эгідай грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

На Дзятлаўшчыне ў мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, члены грамадскіх аб'яднанняў "БРСМ" і "БРПА", ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, валанцёры руху ГА "БРСМ" "Добрае сэрца".



НАКОЛЬКІ ТЫ ВЕДАЕШ ДЗЯТЛАЎШЧЫНУ?

Атрымаць адказ на гэтае пытанне можна, даслаўшы свае работы на фотаконкурс "Я і мой раён", які з 10 красавіка па 15 чэрвеня праводзіць раённы камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце да 31 года, незалежна ад полу, месца жыхарства, роду заняткаў і захапленняў, прафесіянальныя фатографы і аматары фотасправы.

Арганізатары конкурсу імкнуцца адкрыць новыя імёны і падтрымаць таленты, прыцягнуць увагу юнакоў і дзяўчат да гісторыі, культуры, прыроды роднага краю, раскрыць важнасць праблем захавання і выкарыстання культурнай спадчыны, выхаваць беражлівыя адносіны да роднага горада або вёскі.

У работах удзельнікаў могуць быць прадстаўлены любыя помнікі гісторыі і культуры горада Дзятлава, гістарычныя ландшафты, архітэктурна-прыродныя пейзажы, індывідуальныя і групавыя фотапартрэты на фоне горада.