Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДАЙДЖЭСТ МНС - 69

ЗГАРЭЛА ЛЕТНЯЯ КУХНЯ

Пажар адбыўся ў вёсцы Баярская Навагрудскага раёна.
Пакуль гаспадар быў на рабоце, яго жонка распаліла вогнішча паблізу будынка. Пакінуўшы вогнішча без нагляду, жанчына пайшла ў хату займацца іншымі справамі. У гэты час полымя перакінулася на летнюю кухню. Узгаранне ўбачыў сусед, які і патэлефанаваў у службу "101".

"САЛАМЯНАЯ" ТРАГЕДЫЯ

У рэанімацыйнае аддзяленне Навагрудскай раённай бальніцы з тэрмічнымі апёкамі твару, рук, спіны быў дастаўлены хлопец, 1996 года нараджэння. Пазней высветтлілася, што апёкі ён атрымаў пры наступных абставінах: на полі спальвалі рэшткі саломы. У адной са сціртаў і спаў малады чалавек.



ЗАЛОГ БЯСПЕКІ -- ВЕДЫ

За прайшоўшы перыяд бягучага года ў Беларусі на пажарах загінулі 16 дзяцей. У Дзятлаўскім раёне сёлета адбыўся пажар з-за дзіцячага свавольства з агнём.

Словазлучэнне "надзвычайная сітуацыя" вядома кожнаму школьніку. Ратаўнікі з такімі сітуацыямі сутыкаюцца штодзень. І вельмі часта бачаць, што і так нялёгкае становішча пагаршае паніка і няправільныя дзеянні: людзі проста не ведаюць, як паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі.

Сапраўды, захоўваць спакой, калі з табой або з тваімі роднымі штосьці здарылася, нялёгка. Тым не менш, дакладныя і граматныя дзеянні -- адзіны шлях да ратавання.



"У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ - ДЗЕЦІ"

З 20 жніўня па 30 верасня ў Беларусі праходзіць акцыя "У цэнтры ўвагі - дзеці". Мерапрыемства складаецца з трох этапаў. З 20 па 31 жніўня акцыя праходзіла на аб'ектах гандлю. З 2 па 6 верасня работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правядуць акцыю ў агульнаадукацыйных установах раёна. У гэтыя дні ў школах, установах аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва пройдзе аперацыя "Эвакуацыя" па практычнай адпрацоўцы планаў эвакуацыі ў выпадку ўзнікнення пажару.

З 9 па 30 верасня ў дашкольных установах адукацыі будуць арганізаваны выступленні і прафілактычныя гутаркі з удзелам работнікаў РАНС. Работнікі дашкольных установаў пройдуць навучальныя інструктажы.



ПАЖАР З-ЗА КОРМАЗАПАРНІКА

Напрыканцы мінулага тыдня ў вёсцы Раготна загарэўся хлеў.

Гаспадыня хаты раніцай распаліла кормазапарнік, а сама пайшла завіхацца на агарод. Дзверцы топачніка кормазапарніка не былі зачынены. Выпаўшыя вуглі сталі прычынай ўзгарання размешчаных паблізу кормазапарніка згараемых матэрыялаў, пасля загарэліся дровы. Паколькі кормазапарнік знаходзіўся ў прыбудове да хлява, агонь перакінуўся і на яго.



СПАЧАТКУ - СУПРАЦЬПАЖАРНЫ ІНСТРУКТАЖ

Да ўборкі зерневых падрыхтоўка пачалася задоўга. Правяраецца стан збожжаўборачнай тэхнікі, аўтамабіляў і трактароў для перавозкі зерня, збожжасушыльных комплексаў. Асаблівая ўвага надаецца стану пажарнай бяспекі.



Хроніка вогненных здарэнняў

У АГНІ ЗАГІНУЛА ДЗЯЎЧЫНКА

22 чэрвеня ў адной з вёсак Лоеўскага раёна адбыўся пажар, у выніку якога пацярпелі двое дзяцей, 2010 і 2011 гадоў нараджэння, якія засталіся дома адны без нагляду. Хлопчыка ўдалося выратаваць, а дзяўчынка загінула. Мяркуемая прычына пажару – дзіцячае свавольства з агнём.

ПРЫЧЫНА ПАЖАРУ – КУРЭННЕ

20 чэрвеня ў вёсцы Мажысеткі Магілёўскага раёна гарэла кватэра на першым паверсе шматпавярховага дома. Утварылася моцнае задымленне на лесвічнай пляцоўцы, таму адна з жыхарак не магла трапіць у сваю кватэру на трэцім паверсе, дзе знаходзілася яе сямімесячнае дзіця. Дзіця выратавалі. Прычына, па якой адбыўся пажар, -- неасцярожнасць пры курэнні.



ЗЛЁТ ЮНЫХ РАТАЎНІКОЎ

Ужо сёмы раз каманда Дзятлаўскага раёна прымала ўдзел у штогадовым абласным палявым злёце юных ратаўнікоў-пажарных у горадзе Гродне. У гэтым годзе наш раён прадстаўлялі вучні Дзятлаўскай СШ №1. На працягу трох дзён, з 19 па 21 чэрвеня, хлопчыкі і дзяўчынкі адпачывалі, загаралі і спаборнічалі ў розных конкурсах.

Для арганізатараў мерапрыемства галоўнай мэтай было навучыць дзяцей правілам бяспекі жыццядзейнасці ў гульнявой форме, прывіць навыкі неабходных дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.

У складзе кожнай каманды ўдзельнічалі па тры дзяўчынкі і тры хлопчыкі, а таксама іх кіраўнікі. Праграма злёту была вельмі насычаная і ўключала ў сябе 10 конкурсаў, забаўляльныя мерапрыемствы і дыскатэкі.



БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ НА ВАДЗЕ

У Беларусі штогод на вадаёмах гіне вялікая колькасць людзей. У 2009 годзе патанулі 838 чалавек (у тым ліку 74 дзіцяці), у 2010-м – 1313 чалавек (82 дзіцяці), у 2011-м – 730 чалавек (42 дзіцяці), у 2012-м – 705 чалавек (51 дзіця). Галоўныя прычыны няшчасных здарэнняў -- няўменне плаваць, купанне ў непрызначаных для гэтага вадаёмах, купанне ў стане алкагольнага ап’янення, парушэнне правілаў карыстання плавальнымі сродкамі.

З пачатку 2013 года ўжо потанулі 90 чалавек (у тым ліку 9 дзяцей).

Так, 5 мая загінуў жыхар Брагінскага раёна Гомельскай вобласці (плыў на лодцы па рацэ і перакуліўся); 14 мая патануў жыхар Бабруйска (трапіўшы ў цячэнне, не змог выбрацца на бераг). На Заслаўскім вадасховішчы загінуў малады рыбак. Варта адзначыць, што ўсе яны ў час трагедыі знаходзіліся ў нецвярозым стане.



НЕ КУРЫ Ў ХАЦЕ, ГАСПАДАР

Адбыўся чарговы рэйд Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з раённай газетай "Перамога". У вёсках Засецце, Норцавічы, Пенчыцы Дзятлаўскага сельскага савета праверылі стан пажарнай бяспекі ў жыллі грамадзян, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі.

На жаль, прызвычаіліся людзі ўжываць алкаголь і сярод белага дня. Пацвярджаецца гэта і вядомым выслоўем -- выпіў з раніцы і дзень свабодны. Гэтым выслоўем скарыстаўся і жыхар вёскі Засецце -- пенсіянер. На момант праверкі ён спакойна адпачываў ў ложку, а ў верандзе яго "чакаў" веласіпед, на якім вісела сумка з алкагольнай дабаўкай. У жыллі пажылога чалавека -- беспарадак і антысанітарыя. Сярод смецця на падлозе -- акуркі, абгарэлыя запалкі. Гэта не выключае верагоднасці, што пенсіянер курыць у хаце. Яшчэ адно парушэнне -- непабелены дымаход. За парушэнні правілаў пажарнай бяспекі гаспадар дома аштрафаны.



ПАЖАР У КАЗЛОЎШЧЫНЕ

28 мая ў 2 гадзіны ночы дыспетчар Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прыняў паведамленне аб пажары -- гарэў хлеў у Казлоўшчыне. Аб узгаранні паведаміў сусед гаспадара хлява. Пачаўшы тушыць полымя, суседзі і ўласнік збудавання з узгараннем не справіліся, выклікалі ратаўнікоў. Першапачаткова гарэнне пачалося знутры драўлянага будынку, да моманту прыезду пажарных баявых разлікаў, ён быў поўнасцю ахоплены агнём. Пашкоджаны і суседні хлеў. Прычына пажару высвятляецца.