Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"БЯСПЕЧНАЕ СУСЕДСТВА". ВОСЕНЬ

З 15 кастрычніка па 15 лістапада аддзелам унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама сумесна з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях праводзіцца акцыя "Бяспечнае суседства".



ПАЛІЦЕ ПЕЧКУ ПРАВІЛЬНА

Да пачатку ацяпляльнага сезону вясковыя жыхары рыхтуюцца яшчэ летам -- нарыхтоўваюць дровы, купляюць торфабрыкет. А вось на тое, ці да ацяпляльнага сезону падрыхтавана печка, некаторыя з жыхароў не звяртаюць увагі. З-за такой памылкі ў Гродзенскай вобласці сёлета адбыўся 81 пажар. Нядаўна з-за парушэння правілаў эксплуатацыі печкі пажар адбыўся ў вёсцы Стасева Лёзненскага раёна, што на Віцебшчыне.

Ужо пасля 2 хвілінаў пасля паведамлення аб пажары на месца здарэння прыехалі ратаўнікі. Гаспадар дома быў на вуліцы. Яго жонка і цешча знаходзіліся ў доме, які быў напоўнены дымам. Ратаўнікі вынеслі жанчын на свежае паветра. Адна з іх была шпіталізавана з дыягназам "атручванне прадуктамі гарэння".



"МОЛАДЗЬ -- ЗА БЯСПЕКУ"

У кастрычніку чарговы дзень нараджэння адзначыць Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя ратаўнікоў-пажарных. Да гэтай даты прымеркавана двухтыднёвая акцыя "Моладзь за бяспеку", якая пройдзе з 14 па 27 кастрычніка.

14-20 кастрычніка ў агульнаадукацыйных установах, сацыяльных прытулках, дамах-інтэрнатах адбудзецца першы этап акцыі. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі раённай моладзевай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных правядуць віктарыны, конкурсы, прэзентацыю газеты "Юны ратаўнік", раскажуць аб дзейнасці Беларускай моладзевай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных.



УСТАНАВІЦЕ АПАВЯШЧАЛЬНІК

Для папярэджання пажараў і гібелі людзей 10 кастрычніка ў Дзятлаўскім раёне пройдзе акцыя "Устанавіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік і спіце спакойна".

Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сіутацыях сумесна з Дзятлаўскім участкам Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ і прадстаўнікамі раённай арганізацыі Беларускага моладзевага таварыства юных ратаўнікоў-пажарных правядуць акцыю на міні-рынку г. Дзятлава.

Жыхары змогуць набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.



ДАЙДЖЭСТ МНС - 78

АБАРВАНАЕ ЖЫЦЦЁ

18 верасня на цэнтр аператыўнага ўпраўлення Жлобінскага падраздзялення МНС ад вадзіцеля хуткай медыцынскай дапамогі паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Чырвоны Бераг.

У доме, дзе адбыўся пажар, жылі тры чалавека: жанчына і два яе сыны. На момант узнікнення пажару малодшы двухгадовы сын знаходзіўся ў доме адзін, маці пайшла ў лес па грыбы, старэйшы сын жыў у бабулі. Вярнуўшыся дахаты, жанчына заўважыла задымленне і паклікала на дапамогу суседа. Мужчына, увайшоўшы ў хату, вынес дзіця на вуліцу. На жаль, яно памерла.



ДАЙДЖЭСТ МНС - 76

АБАРВАНАЕ ЖЫЦЦЁ
18 верасня на цэнтр аператыўнага ўпраўлення Жлобінскага падраздзялення МНС ад вадзіцеля хуткай медыцынскай дапамогі паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Чырвоны Бераг.

У доме, дзе адбыўся пажар, жылі тры чалавека: жанчына і два яе сыны. На момант узнікнення пажару малодшы двухгадовы сын знаходзіўся ў доме адзін, маці пайшла ў лес па грыбы, старэйшы сын жыў у бабулі. Вярнуўшыся дахаты, жанчына заўважыла задымленне і паклікала на дапамогу суседа. Мужчына, увайшоўшы ў хату, вынес дзіця на вуліцу. На жаль, яно памерла.

У выніку пажару, прычына якога высвятляецца, часткова пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, частка сцяны, закопчаны сцены і падлога ў доме. Для аказання дапамогі сям'і загінуўшага дзіцяці на месца выязджаў псіхолаг МНС.



Дайджэст МНС - 75

САМ САБЕ НАШКОДЗІЎ

10 верасня ў вёсцы Алёхнавічы Дзятлаўскага раёна адбыўся пажар, на якім пацярпеў чалавек. Вінаваты ва ўзгаранні самастойна патушыў агонь, па дапамогу да ратаўнікоў не звяртаўся. У бальніцу з апёкамі 1, 2, 3 ступеняў грудзей, пляча і спіны ён паступіў толькі праз некалькі сутак. Са словаў 43-гадовага пацярпелага, ён у сваім доме напярэдадні здарэння, седзячы за сталом закурыў і заснуў. Прачнуўся ад болю, атрыманага ад апёкаў, сам патушыў на сабе адзенне, якое гарэла. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў чарговы раз з’явілася прычынай няшчаснага выпадку.



З ГАЗАМ ЖАРТЫ КЕПСКІЯ

Чатыры пажарныя разлікі, прадстаўнікі ВУ "Дзятлаварайгаз" і брыгада хуткай медыцынскай дапамогі выязджалі вечарам 12 верасня на тушэнне пажару ў вёсцы Рабкі Дзятлаўскага раёна. Прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавага абсталявання.

71-гадовы гаспадар пры дапамозе адкрытага агню правяраў герметычнасць злучэння газавага балона з рэдуктарам. Ідэя аказалася не самай паспяховай -- паветрана-газавая сумесь успыхнула, і полымя перакінулася на сцяну. Пенсіянер спалохаўся і не зрабіў ніякіх спробаў патушыць узгаранне. Аб пажары ў службу "101" паведаміла суседка.



ДАЙДЖЭСТ МНС

ЧАЙ З "ДЫМКОМ"

Трывожны званок паступіў ашмянскім ратаўнікам. Надзвычайная сітуацыя адбылася ў вёсцы Міхалоні. Сюды да сваёй 64-гадовай маці прыехала дапамагчы выкапаць бульбу дачка з трыма дзецьмі. Вечарам пенсіянерка паклала гасцей спаць, а сама вырашыла з дапамогай электракіпяцільніка згатаваць чай. Чакаючы, пакуль закіпіць вада, жанчына заснула. Калі прачнулася, дом быў напоўнены дымам. Жанчына разбудзіла дачку, а тая ў сваю чаргу -- траіх дзяцей, якіх пасля вывела на вуліцу. У выніку ўзгарання пашкоджаны стол, задымлены сцены і столь. Людзі не пацярпелі.



НАГАДАЛІ АБ ПРАВІЛАХ БЯСПЕКІ

Завершаны першы этап агульнарэспубліканскай акцыі "У цэнтры ўвагі -- дзеці". Ён праходзіў у месцах рэалізацыі тавараў для дзяцей. Каля гандлёвага павільёна "Школьны базар" работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, актывісты моладзевай раённай арганізацыі Беларускага моладзевага таварыства юных ратаўнікоў-пажарных і клуба юных ратаўнікоў размаўлялі з пакупнікамі на тэму папярэджання пажараў, раздавалі тэматычныя памяткі і лістоўкі, гулялі з дзецьмі ў тэматычныя гульні. Таксама была праведзена віктарына па правілах пажарнай бяспекі.