Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АХВЯРЫ ТОНКАГА ЛЁДУ

Яшчэ не паўспеў усталявацца на вадаёмах першы тонкі лёд, а ўжо ёсць першыя яго ахвяры. У Гомелі на возеры праваліліся пад лёд тры хлопчыкі. Двое з іх загінулі.

4 снежня пасля 16 гадзін дня прахожыя, якія ішлі па вуліцы Камешчыкава ў Гомелі, пачулі крыкі аб дапамозе. Спусціўшыся да вадаёма, яны ўбачылі на паверхні вады двух дзяцей, адзін з якіх ужо не падаваў прыкметаў жыцця (вельмі хутка яго цела апусцілася пад ваду), другі спрабаваў выбрацца на бераг. Хлопчыка ўдалося выратаваць, яго даставілі ў Гомельскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу з дыягназам “пераахаладжэнне”.



НЕПАТУШАНАЯ ЗАПАЛКА

У аўторак, 3 снежня, на цэнтр аператыўнага упраўлення Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары па вуліцы Катоўскага ў Дзятлаве. Гарэў жылы дом.

Пажар пачаўся з пакоя, які быў адключаны ад электрычнасці, выкарыстоўваўся для складвання старых рэчаў. Як высветлілася, напярэдадні пажару пажылы госць гаспадароў хаты з дапамогай запалак асвятляў пакой, каб знайсці патрэбную яму рэч. Пакінуўшы пакой, мужчына не звярнуў увагу на кінутую непатушаную запалку. Гэта і разглядаецца як асноўная версія пажару. У выніку яго пашкоджана перакрыццё, часткова -- сцены і маёмасць у доме.
Пацярпелых людзей няма.



ЖЫЦЦЁ ТРЭБА БЕРАГЧЫ

З 15 па 30 лістапада ў Дзятлаўскім раёне праходзіла рэспубліканская акцыя "Не марнуй сваё жыццё". На трэцім этапе акцыі з 25 па 29 лістапада быў праведзены шэраг прафілактычных мерапрыемстваў. У ліку іх -- тэматычная дыскатэка, адзін з конкурсаў якой быў прысвечаны супрацьпажарнай тэме. Удзельнікі конкурсу мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі ратаўнікоў: юнакі выносілі дзяўчат з умоўнага ачагу пажару, праяўлялі свой спрыт і мужнасць. Самыя актыўныя атрымалі граматы ад Дзятлаўскага РАНС.

У сярэдняй школе №1 з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця і бяспекі ў быце з дзецьмі і іх бацькамі былі праведзены віктарыны і спаборніцтвы. Іх удзельнікі спаборнічалі ў апрананні баявой вопраткі ратаўнікоў, адказвалі на пытанні па пажарнай бяспецы. Таксама ў школе прайшоў конкурс малюнка "Не марнуй сваё жыццё".



"НЕ МАРНУЙЦЕ СВАЁ ЖЫЦЦЁ"

З 15 па 30 лістапада ў Дзятлаўскім раёне праводзіцца акцыя "Не марнуйце сваё жыццё". Мерапрыемства складаецца з чатырох этапаў.

15 лістапада адбудзецца першы этап акцыі. На цэнтральным міні-рынку г. Дзятлава і ля ўвахода ў Дом быту прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённай арганізацыі Беларускага моладзевага таварыства ратаўнікоў-пажарных будуць праводзіць сацыялагічнае апытанне насельніцтва па пытаннях пажарнай бяспекі.



ЭКСПЛУАТАЦЫЯ ЭЛЕКТРАПРЫБОРАЎ

Цяпер зусім немагчыма ўявіць сваё жыццё без электрапрыбораў. Без іх не абыходзіцца ні адна гаспадыня. Простага нажацця кнопкі, дастаткова, каб падагрэць ежу у мікрахвалевай печцы, памыць бялізну ў пральнай машыне.

Выкарыстоўваючы электрапрыборы, вельмі часта люддзі не звяртаюць увагу на інструкцыі па іх эксплуатацыі, лічаць гэта пустой тратай часу. Вось толькі прыклады пажараў, якія адбыліся з-за электраабсталявання, сведчаць зусім аб іншым. Па статыстыцы, прычынай кожнага шостага пажару ў Беларусі з'яўляецца парушэння правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.

Таму, каб пазбегнуць гэтага, варта прытрымлівацца правілаў бяспекі.



ДАЙДЖЭСТ МНС - 87

ЗАПАЛЬНЫ ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ

22 кастрычніка пяцігадовы жыхар вёскі Дравенікі Астравецкага раёна адзначаў свой дзень нараджэння. Хлопчык узяў запалкі і пайшоў з сябрамі ў хлеў, далей ад дарослых. Праз некаторы час дым з гаспадарчай пабудовы заўважылі мясцовыя жыхары і паведамілі пра здарэнне ў службу 101. У выніку пажару хлеў знішчаны поўнасцю. Дзеці не пацярпелі.



Здарэнні

ЗАСТАЎСЯ БЕЗ ДАХУ НАД ГАЛАВОЙ

Пажар у жылым доме з-за непатушанай цыгарэты адбыўся вечарам 16 кастрычніка ў вёсцы Кузьмічы Дзятлаўскага раёна. Гаспадар дома, нідзе не працуючы грамадзянін, 1963 года нараджэння, закурыў і заснуў. Калі прачнуўся, убачыў, што канапа, на якой сядзеў, гарыць. Сам ён не змог справіцца з агнём, суседка выклікала пажарных, аднак агонь вельмі хутка распаўсюджваўся па доме, і да моманту прыезду ратаўнікоў дом быў поўнасцю ахоплены агнём. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыццё, часткова пашкоджаны сцены і маёмасць.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што курэнне ў ложку вельмі часта заканчваецца трагедыяй. Гэта дрэнная звычка за 9 месяцаў бягучага года загубіла ўжо 37 жыхароў нашай вобласці.



“МОЛАДЗЬ ЗА БЯСПЕКУ”

З 14 па 26 кастрычніка на тэрыторыі нашага раёна Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных (БМГАРП), Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства праводзіў акцыю “Моладзь за бяспеку”.

У час яе работнікі МНС разам з актывістамі БМГАРП наведалі домаўладанні адзінокіх грамадзян, грамадзян, якія жывуць адзінока, шматдзетныя сем’і. на дадзеным этапе акцыі юныя ратаўнікі расказвалі людзям аб дзеючых патрабаваннях правілаў пажарнай бяспекі, дапамагалі замяняць элементы сілкавання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, уручалі памяткі і інструкцыі аб мерах пажарнай бяспекі.



ДАЙДЖЭСТ МНС - 85

ЗАСТАЎСЯ БЕЗ ДАХУ НАД ГАЛАВОЙ

Пажар у жылым доме з-за непатушанай цыгарэты адбыўся вечарам 16 кастрычніка ў вёсцы Кузьмічы Дзятлаўскага раёна. Гаспадар дома, нідзе не працуючы грамадзянін, 1963 года нараджэння, закурыў і заснуў. Калі прачнуўся, убачыў, што канапа, на якой сядзеў, гарыць. Сам ён не змог справіцца з агнём, суседка выклікала пажарных, аднак агонь вельмі хутка распаўсюджваўся па доме, і да моманту прыезду ратаўнікоў дом быў поўнасцю ахоплены агнём. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыццё, часткова пашкоджаны сцены і маёмасць.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што курэнне ў ложку вельмі часта заканчваецца трагедыяй. Гэта дрэнная звычка за 9 месяцаў бягучага года загубіла ўжо 37 жыхароў нашай вобласці.



АЎТАНОМНЫ ПАЖАРНЫ АПАВЯШЧАЛЬНІК – ПАТРЭБЕН

Своечасова выявіць пажар і паведаміць пра яго ў любы час сутак гаспадару дома дапаможа аўтаномны пажарны апавяшчальнік (АПА). Пра гэтае і многае іншае, што датычыцца выканання правілаў пажарнай бяспекі ў межах правядзення акцыі “Устанаві АПА – спі спакойна”, на вуліцах раённага цэнтра расказвалі яго жыхарам юныя ратаўнікі-пажарныя. Таксама ў ходзе правядзення акцыі ля цэнтральнага ўвахода ў будынак Дзятлаўскага камбіната бытавога абслугоўвання быў устаноўлены інфармацыйны пункт, дзе праводзілася сацыяльнае апытанне.