Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЗАПОЗНЕНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

У вёсцы Русакі Казлоўшчынскага пассавета 10 студзеня новага года адбыўся пажар у жылым доме. Гаспадар дома, пенсіянер 1951 года нараджэння, пачуў, што гарыць хлеў, які знаходзіўся пад адным дахам з домам. Хлеў быў поўнасцю ахоплены агнём, які ўжо пачаў распаўсюджвацца на дом, таму мужчына не мог сваімі сіламі патушыць пажар, а тэлефона, каб выклікаць ратаўнікоў, у яго і суседзяў таксама не было. Паведаміў пра пажар відавочца. У выніку здарэння пашкоджаны сцены і часткова маёмасць у доме, знішчаны дах. Прычына і абставіны пажару высвятляюцца.



ПАЖАР У ДВАРЦЫ

26 снежня паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Дварэц. Гарэў жылы дом. Аб надзвычайнай сітуацыі паведаміла суседка. Да месца выкліку накіраваліся чатыры баявыя разлікі, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, раённых электрычных сетак і газавай службы.

Высветлілася, што ў жылым пакоі знаходзіліся 80-гадовая пенсіянерка і яе аднавяскоўка. Жанчыны адчулі пах гарэлага. Гаспадыня хаты ўспомніла, што забылася выключыць святло ў двары, выйшла на веранду і выцягнула вілку з разеткі. На тое, што электравілка вельмі гарачая, жанчына не звярнула ўвагу. Хутка пах гарэлага стаў больш моцным, затрашчала радыёкропка. Усхваляваная гаспадыня выйшла на веранду, якая гарэла. Пенсіянеркі пакінулі жыллё праз іншы выхад, пасля чаго суседка пабегла да сябе, каб выклікаць ратаўнікоў.



"БЯСПЕЧНЫ НОВЫ ГОД"

Першы этап акцыі "Бяспечны новы год" праходзіў у арганізацыях раёна. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі ВУ "Дзятлаварайгаз", Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, растлумачылі асноўныя правілы бяспекі пры падрыхтоўцы да навагодніх і калядных святаў, нагадалі правілы карыстання піратэхнічнымі вырабамі.

Актывісты раённай арганізацыі Беларускага моладзевага таварыства юных ратаўнікоў-пажарных з гімназіі №1 Г. Дзятлава прынялі ўдзел у запісе радыёэфіру. Былі створаны аўдыёролікі, якія нагадалі аб правілах пажарнай бяспекі ў час навагодніх святаў.



КУДЫ ЗВЯРТАЦЦА ПРЫ НАДЗВЫЧАЙНАЙ СІТУАЦЫІ

У 2007 годзе ў Беларусі была створана Адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба 101, патэлефанаваўшы на нумар якой можна паведаміць пра любую надзвычайную сітуацыю – крадзеж на вуліцы, пажар у кватэры, уцечку газу або разлітую ртуць. А ў ліпені гэтага года ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях пачаў працаваць дадатковы нумар 112.

Зрабіўшы тэлефонны званок, вы можаце не хвалявацца – інфармацыя будзе аператыўна перададзена спецыялістам. Пры неабходнасці яны могуць задзейнічаць сілы розных падраздзяленняў, а таксама кантраляваць сітуацыю і непасрэдна ход аказання дапамогі. Дыспетчар за лічаныя секунды звязваецца з дзяжурна-дыспетчарскай службай па профілі: пажарная аварыйна-выратавальная частка, водаканал, хуткая медыцынская дапамога, міліцыя, ЖКГ і іншыя. Аднак працягваюць дзейнічаць і прамыя тэлефоны гэтых службаў, на якія вы можаце тэлефанаваць (102, 103, 104).



СМЯРОТНЫЯ СУТКІ

З 6 гадзін 11 снежня да 6 гадзін 12 снежня ў Беларусі адбыліся 24 пажары. У іх загінулі 12 чалавек, 4 атрымалі траўмы. 6 загінуўшых былі беспрацоўнымі, 6 -- пенсіянеры.

Адразу тры чалавекі загінулі ў агні ў час пажару, які адбыўся ў вёсцы Праскурня Жлобінскага раёна. Напярэдадні трагедыі суседзі бачылі гаспадара дома п'яным. Разам з ім жыў стрыечны брат, пенсіянер па інваліднасці. Вечарам да іх у госці завітаў знаёмы. Сустрэча праходзіла традыцыйна: выпівалі, курылі, заснулі. Непатушаная цыгарэта і стала прычынай пажару.



ГІРЛЯНДЫ: ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ

У снежні мінулага года было ўзгаранне ў магазіне па вуліцы Цэнтральнай горада Гродна. Гарэлі жалюзі і навагодняя ілюмінацыя. Прычынай пажару стала кароткае замыканне электрагірлянды.

Ратаўнікі яшчэ раз нагадваюць правілы бяспекі пры выкарыстанні электрагірляндаў.

-- Не купляйце электрагірлянды невядомай вытворчасці, не выкарыстоўвайце самаробныя. Да пажару з-за кароткага замыкання можа прывесці выкарыстанне гірляндаў без сертыфікату адпаведнасці.



ПІРАТЭХНІКА: УМОВЫ ЭКСПЛУАТАЦЫІ

Навагодняя ноч 2013 года не для ўсіх была радаснай: пры выкарыстанні піратэхнікі атрымалі траўмы рознай ступені 11 чалавек, сярод іх -- трое дзяцей.
Каб пазбегнуць трагедыі, нагадваем асноўныя правілы карыстання піратэхнікай.

Купляючы гэтыя вырабы, патрабуйце ў прадаўца сертыфікат адпаведнасці, правярайце, ці ёсць інструкцыя па выкарыстанні. Яна павінна быць на беларускай ці рускай мовах, утрымліваць найменне вырабу, папярэджанне аб яго небяспецы, умовы і абмежаванні пры выкарыстанні, спосабы бяспечнай падрыхтоўкі да эксплуатацыі, запуску і ўтылізацыі. У інструкцыі павінны быць указаны правілы захоўвання, дата вырабу і гарантыйны тэрмін, схема дзеянняў у выпадку няспраўнасці піратэхнічнага вырабу. Звярніце ўвагу на завадскую ўпакоўк -- на ёй не павінна быць пашкоджанняў.



ДЗЕЦІ ПАВІННЫ КЛАПАЦІЦЦА ПРА БАЦЬКОЎ

Актуальна

У 2013 годзе ў агні загінулі 24 пенсіянеры.

Вечарам 9 снежня чатыры баявыя разлікі былі накіраваны на тушэнне пажару ў вёсцы Верх-Крупава Лідскага раёна. Аб здарэнні паведаміла мясцовая жыхарка.

Калі ўдалося ўвайсці ў дом, на падлозе ў адным з пакояў ратаўнікі знайшлі абгарэлае цела 66-гадовага гаспадара.



НЕ ПАКІДАЙЦЕ ДЗЯЦЕЙ БЕЗ НАГЛЯДУ

Набліжаюцца навагоднія святы. Усе хочуць сустрэць свята весела, у цікавай кампаніі наведаць месцы масавых навагодніх мерапрыемстваў. Многія дарослыя, асабліва маладыя сем'і, пры гэтым пакідаюць дзяцей адных дома .
Колькасць пажараў, якія адбываюцца з-за дзіцячага свавольства з агнём, з году ў год практычна не змяняецца. За 10 месяцаў гэтага года адбыліся 143 пажары па гэтай прычыне, за аналагічны перыяд мінулага года -- 153.

Дзіцячае свавольства стала прычынай трагедыі, якая адбылася ў Лоеўскім раёне, што на Гомельшчыне. Шматдзетная маці, паклаўшы дзяцей спаць і ўзяўшы з сабой меншую дачку, пайшла да бацькоў, які жывуць па суседстве, варыць кашу. Праз паўгадзіны суседка ўбачыла, што з вокнаў ідзе дым. Трохгадовага хлопчыка удалося выратаваць, а вось яго двухгадовую сястру -- не.



ТРАГЕДЫЯ Ў ХВІНЯВІЧАХ

7 снежня дзятлаўскія ратаўнікі атрымалі паведамленне аб пажары ў вёсцы Хвінявічы. Гарэў жылы дом. Аб надзвычайнай сітуацыі паведаміла суседка.

Да прыезду ратаўнікоў дом поўнасцю быў ахоплены агнём, перакрыццё абвалілася. Пасля разборкі абгарэўшых канструкцый быў знойдзены труп жанчыны.
У хаце жыў сын гаспадыні дома і яго сужыцелька. Мужчына на момант пажару знаходзіўся ў бальніцы. Не выключана, калі б ён быў дома, ахвяраў агню магло быць больш.