Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


БЯСПЕКА. ЯЕ АСНОЎНЫЯ ПРАВІЛЫ

Трэці этап акцыі "Бяспека ў кожны дом" прайшоў у дашкольных установах раёна. З дзецьмі праведзены гульні, прэзентацыя кнігі "Формула бяспекі", часопіса "Юны ратаўнік". Ратаўнікі падрабязна расказалі дашкольнікам аб сваёй прафесіі.

Вучні Жукоўшчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы азнаёміліся з прафесіяй ратаўніка ў час экскурсіі ў пажарную аварыйна-ратавальную часць №1 Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.



РАСТЛУМАЧЦЕ ДЗЕЦЯМ АБ НЕБЯСПЕЦЫ ТОНКАГА ЛЁДУ

26 лютага ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне аб тым, што ў акваторыі Чыжоўскага вадасховішча дзіця правалілася пад лёд. Калі ратаўнікі прыбылі на месца выкліку, хлопчык паступова апускаўся пад ваду. Работнікі МНС выратавалі дзіця з вады, якое знаходзілася ўжо за 30 метраў ад берага, і да прыезду брыгады дактароў аказалі яму медыцынскую дапамогу. З дыягназам “агульнае пераахаладжэнне” ён быў шпіталізаваны.



У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ -- БЯСПЕКА ЖЫЦЦЯ

Завершаны два этапы акцыі "Бяспека ў кожны дом". Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі працоўныя калектывы раёна, нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці, прывялі статыстыку гібелі людзей у пажарах. Былі паказаны тэматычныя стужкі, якія датычыліся бяспекі жыцця.

З 10 па 14 лютага ратаўнікі наведалі ўстановы адукацыі, выступілі на бацькоўскіх сходах. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях звярнулі ўвагу бацькоў на адно з важных правілаў пажарнай бяспекі -- ва ўзросце да 14 гадоў нельга пакідаць дзяцей дома адных. Бацькам быў паказаны відэафільм на тэму дзіцячага свавольства з агнём.



КАЛІ РАЗБІЎСЯ ГРАДУСНІК

У многіх дома ёсць прыборы (градуснік, танометр, люмінесцэнтная лямпа), якія ўтрымліваюць ртуць.

Небяспечнае для здароўя рэчыва ртуць паражае цэнтральную нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы, страўнікава-кішачны тракт, органы дыхання, печань, селязёнку, ныркі. Калі ртуць паступае ў арганізм вельмі малымі дозамі, але на працягу доўгага часу, надыходзіць хранічнае атручэнне.

Вельмі небяспечна, калі разбіваецца такі прыбор і выліваецца ртуць. Вось некалькі парадаў, што неабходна рабіць у гэтым выпадку.



КАЛІ НА ВУЛІЦЫ ГАЛАЛЁД

Моцны галалёд -- адно з небяспечных метэаралагічных умоваў, якая можа паралізаваць наземны і паветраны транспарт, парушыць падвесныя камунікацыі электра і радыёсетак, тэлеграфа. Галалёд таксама прадстаўляе сур'ёзную небяспеку для людзей: расце колькасць траўмаў.

Каб пазбегнуць гэтага, варта надзяваць зручны абутак, хадзіць няспешна.

У выпадку траўмы пацярпеламу трэба аказаць першую медыцынскую дапамогу. Па-першае, як мага хутчэй прыкласці да пашкоджанага месца холад -- ён змяншае запаленне і паслабляе боль.



ПАЖАР У ВЁСЦЫ КАРШАКІ

Субота 1 лютага для сямейнай пары з вёскі Каршакі Жукоўшчынскага сельскага савета закончылася пажарам дома. Раніцай гаспадары хаты прапалілі печку, затым пайшлі ў госці ў пасёлак Гезгалы. Вярнуўшыся дахаты і адкрыўшы ўваходныя дзверы, гаспадар убачыў моцнае задымленне. Не зачыніўшы за сабою дзверы, пенсіянер паведаміў аб здарэнні жонцы, якая і выклікала ратаўнікоў. Ад прытоку кіслароду ў доме ўспыхнуў агонь. Да моманту прыезду ратаўнікоў агнём быў ахоплена ўся хата ўнутры, гарэў паддашак.



“БЯСПЕКА – У КОЖНЫ ДОМ”. ЛЮТЫ

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх з 3 па 28 лютага ў рэспубліцы праходзіць прафілактычная акцыя “Бяспека – у кожны дом!”.

1-ы этап акцыі з 3 па 7 лютага прайшоў у ВУ “Дзятлаварайгаз”, Дзятлаўскім РУП ЖКГ.

2-і этап з 10 па 14 лютага будзе праходзіць у СШ №1, гімназіі №1, СШ №3 г. Дзятлава, Таркачоўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, Лявонавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, Казлоўшчынскай СШ.



ДАРОСЛЫЯ "ДЗЕЦІ"

Акцыя "Бяспечнае суседства"

У рамках акцыі "Бяспечнае суседства", якая праводзіцца з 27 студзеня па 9 лютага, аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі рэйд-праверку дамоў, дзе жывуць пенсіянеры разам са сваімі беспрацоўнымі дзецьмі. Многія з іх злоўжываюць алкаголем. Удзельнікі рэйду наведалі вёскі Хадзяўляны, Палубачкі, Маскалёўцы, Нарбутавічы Дзятлаўскага сельсавета.



ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ НА ЛЁДЗЕ

З надыходам маразоў на азёрах, рэках і сажалках утварылася ледзяное покрыва.

На працягу зімы лёд тоіць сур’ёзную небяспеку. Перш чым ступіць на лёд, неабходна праверыць, ці дастаткова ён трывалы. Прыкметы трываласці – яго зеленаваты колер, ён не прабіваецца пасля трох удараў палкай (нельга гэта рабіць нагой). Калі ж паказалася вада, ступаць на лёд нельга. Не трэба забываць і аб тым, што лёд неаднолькава моцны ў межах аднаго вадаёма. Акрамя гэтага тут могуць быць запарушаныя снегам палонкі, праталіны, рыбацкія лункі, умерзлая расліннасць і проста месцы, пакрытыя тоўстым слоем снегу. У час пераходу па лёдзе трэба ўважліва сачыць за яго паверхняй. Абмінайце месцы з цёмнымі плямамі на снезе! Калі на лёдзе рухаюцца некалькі чалавек, то неабходна ісці адзін за адным з інтэрвалам 5-6 метраў. Не варта збірацца на лёдзе вялікімі групамі. Трэба помніць, што бяспечная таўшчыня лёду – 5-7 сантыметраў для аднаго чалавека, 10-12 сантыметраў – для групы людзей. Масавае катанне на каньках дазваляецца пры таўшчыні лёду не менш за 25 сантыметраў.



ТРАГЕДЫЯ Ў СТОЛІНСКІМ РАЁНЕ

14 студзеня ў Столінскім раёне, вёсцы Беражное, адбыўся пажар. Гарэў жылы дом. Да прыезду ратаўнікоў дах абваліўся. Па словах відавочцаў, маці вынесла з агню траіх дзяцей, якія былі шпіталізаваны. На жаль, усе дзеці -- 2007, 2008 і 2010 гадоў нараджэння памерлі.

На момант узнікнення пажару, прычына якога ўстанаўліваецца, маці пакінула дзяцей адных дома, шчыльна закрыла дзверы, пайшла ў магазін. З верасня 2013 года сям'я стаяла на ўліку як сацыяльна ненадзейная з-за таго, што бацькі не належным чынам выконвалі свае абавязкі, маці злоўжывала алкаголем.
Паважаныя бацькі! Яшчэ раз нагадваем вам, што ні ў якім разе нельга пакідаць малых дзяцей дома адных. Гэта -- крок да бяды, назва якой пажар. Варта нагадаць і тое, што згодна з артыкулам 159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за пакіданне дзяцей у небяспецы прадугледжана крымінальная адказнасць -- пазбаўленне волі да трох гадоў.