Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


НЕБЯСПЕЧНАЯ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦЬ

У 2012 годзе з-за парушэнняў правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання ў раёне адбыліся 4 пажары, у 2013 годзе – 5, за прайшоўшы перыяд 2014 года – 3 пажары. Асноўнымі прычынамі іх узнікнення з’яўляюцца “жучкі” ў лічыльніках, пакінутыя без нагляду электрычныя прыборы, самаробныя абагравальнікі, пашкоджаныя выключальнікі і разеткі.

Так, у красавіку адбыўся пажар у двухкватэрным драўляным жылым доме ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці. У выніку знішчаны дах дома па ўсёй плошчы, пашкоджана перакрыццё, часткова маёмасць у доме. Гаспадары былі шпіталізаваны ў бальніцу з апёкамі і атручэннем прадуктамі гарэння. Асноўная версія пажару – кароткае замыканне электраправодкі.



ДЗЕЦІ ПАВІННЫ ВЕДАЦЬ АЗБУКУ БЯСПЕКІ

За прайшоўшы перыяд 2014 года на пажарах у Беларусі загінулі 8 дзяцей. Летась агонь забраў жыцці 20 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Прычына пажару -- дзіцячае свавольства з агнём. Тэрмін, які выкарыстоўваюць ратаўнікі. Аднак віноўнікамі трагедый усё ж такі з'яўляюцца дарослыя, якія ў даступных для дзяцей месцах пакідаюць запалкі, іншыя сродкі, якія запальваюцца.

Дзеці, асабліва ва ўзросце да 7 гадоў, праяўляюць непасрэдную цікавасць да прадметаў, якія іх акружаюць, у тым ліку і да электрапрыбораў, відэатэхнікі. Дзеці не ўсведамляюць, з чым можна гуляць, а з чым -- не.



ПАЖАРНЫ АПАВЯШЧАЛЬНІК: ДРОБЯЗЬ ЦІ НАДЗЕЙНЫ ПАМОЧНІК?

Статыстыка сведчыць, што больш за 50% пажараў з гібеллю людзей адбываецца менавіта ў той момант, калі чалавек спіць. У сне ён не адчувае паху дыму і таму найбольш безабаронны. Своечасова выявіць узгаранне і тым самым прадухіліць пажар, гібель людзей і матэрыяльныя страты можна, устанавіўшы ў кватэры, доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік (АПА).

У 2013 годзе, дзякуючы своечасовай спрацоўцы АПА пры пажарах, былі выратаваны жыцці 23 чалавек, трое з якіх – дзеці (у 2014 годзе – 11 чалавек, з іх 4 -- дзеці).



МНС І ДОБРААХВОТНІКІ СУПРАЦЬ ПАЖАРАЎ

Дзеля стабілізацыі сітуацыі з пажарамі і недапушчэння трагедый, а таксама з мэтай інфармавання людзей аб правілах пажарнай бяспекі ў жыллі з 1 красавіка па 31 мая праводзіцца сумесная рэспубліканская акцыя Міністэрства па надзвычайных сіутацыях і добраахвотнага пажарнага таварыства.



ТРЫВОЖНАЯ СТАТЫСТЫКА

У Дзятлаўскім раёне на 1 красавіка 2014 года зарэгістраваны ўжо 12 выездаў пажарнай тэхнікі на ліквідацыю ўзгарання сухой расліннасці ад пакінутых без нагляду вогнішчаў. Пацярпелых па дадзеных фактах няма. А вось сітуацыя па рэспубліцы больш сур’ёзная: 209 паведамленняў аб загаранні травы толькі за апошнія выхадныя сакавіка, загінулі 3 чалавекі, пашкоджаны агнём 29 пабудоваў.

Будзьце асцярожныя з агнём, памятайце аб тым, што выпальваць сухую расліннасць забаронена. Растлумачце правілы бяспекі пажылым бацькам, сваякам, суседзям. Памятайце, што штраф за парушэнне пажарнай бяспекі можа складаць да 40 базавых велічыняў. Але ён не зможа абараніць вас ад апёкаў, страты здароўя і маёмасці.



ДЫМ НАД ВЁСКАЙ І ГОРАДАМ

У Беларусі адбыліся 138 пажараў з-за выпальвання сухой травы, у агні загінулі 2 чалавекі.

З мэтай папярэджання такіх надзвычайных сітуацый ратаўнікі праводзяць рэйды-праверкі. У Дзятлаўскім раёне мерапрыемства прайшло 12 сакавіка.
Пачаўся рэйд з выезду ў пасёлак Гезгалы: у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях са скаргай звярнуліся некалькі жыхароў гэтага населенага пункта. Іх суседка спальвала сухую расліннасць у небяспечнай блізкасці ад чужога дачнага ўчастка. На момант рэйду віноўніцы парушэння не было на ўчастку, былі апытаны сведкі яе небяспечных дзеянняў, за якія жанчына будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці -- штрафу ад 130000 рублёў.
Заехаць у вёску Нагародавічы ратаўнікоў навялі "на думку" клубы чорнага дыму, якія былі заўважны з дарогі. Як высветлілася, гэта быў дым ад вогнішча, у якім пажылая жанчына з гэтай вёскі спальвала смецце. Вогнішча яна развяла за 5 метраў ад хлява. Улічваючы тое, што быў вецер, іскра, трапіўшы пад дах хлява, магла стаць прычынай пажару. Гэта і было растлумачана пенсіянерцы. У прысутнасці ратаўнікоў яна патушыла вогнішча. На першы раз за сваё парушэнне жанчына была папярэджана.



ЗА ВЫПАЛЬВАННЕ ТРАВЫ -- АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ АДКАЗНАСЦЬ

Выпальванне сухой расліннасці на прысядзібных участках штогод прыводзіць да пажараў. Так, сёлета за два тыдні сакавіка ратаўнікі Гродзеншчыны ўжо 37 разоў выязджалі тушыць ўзгаранне сухой расліннасці. 5 з іх закончыліся пажарамі гаспадарчых пабудоваў: 2 пабудовы згарэлі, 3 -- пашкоджаны.

Варта нагадаць, што выпальванне сухой расліннасці, а таксама пажніўных рэшткаў або непрыняцце мераў па ліквідацыі ўзгарання караюцца штрафам у памеры ад 1300000 рублёў да 5200000 рублёў.



"УВАГА ЎСІМ"

4 сакавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім" Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях у школах раёна правёў тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя дню абароны дзяцей ад надзвычайных сітуацый. Быў практычна адпрацаваны план эвакуацыі. Гэтыя веды ў экстрэмальнай сітуацыі гарантуюць зладжанасць дзеянняў, надаюць упэўненасць.

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і юныя ратаўнікі сярэдняй школы №1 г. Дзятлава правялі сацыяльнае апытанне сярод жыхароў горада наконт таго, ці ведаюць яны, як весці сябе ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, пачуўшы сігнал "Увага ўсім!"



БЯСПЕКА. ЯЕ АСНОЎНЫЯ ПРАВІЛЫ

Трэці этап акцыі "Бяспека ў кожны дом" прайшоў у дашкольных установах раёна. З дзецьмі праведзены гульні, прэзентацыя кнігі "Формула бяспекі", часопіса "Юны ратаўнік". Ратаўнікі падрабязна расказалі дашкольнікам аб сваёй прафесіі.

Вучні Жукоўшчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы азнаёміліся з прафесіяй ратаўніка ў час экскурсіі ў пажарную аварыйна-ратавальную часць №1 Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.



"УВАГА ЎСІМ"

4 сакавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім" Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях у школах раёна правёў тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя дню абароны дзяцей ад надзвычайных сітуацый. Быў практычна адпрацаваны план эвакуацыі. Гэтыя веды ў экстрэмальнай сітуацыі гарантуюць зладжанасць дзеянняў, надаюць упэўненасць.

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і юныя ратаўнікі сярэдняй школы №1 г. Дзятлава правялі сацыяльнае апытанне сярод жыхароў горада наконт таго, ці ведаюць яны, як весці сябе ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, пачуўшы сігнал "Увага ўсім!"