Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЗНОЎ ШКВАЛ I ГРАД

Працяглая спёка з глебавай і атмасфернай засухам у аўторак, 5 жніўня, перарвалася навальніцай са шквалістым ветрам, ліўнем і градам. Гэта ўжо другое надзвычайнае прыроднае здарэнне за бягучае лета на Дзятлаўшчыне.

На горад Дзятлава шквал наляцеў а 14 гадзіне. Лівень часова затапіў, у прыватнасці, участкі вуліц Леніна і Чырвонаармейскай у цэнтры горада. Густая шрапнель градзінаў велічынёю з вішню збівала плады з яблыняў і грушаў, секла лісце на дрэвах, руйнавала градкі ў агародах.



ШТО РАБІЦЬ, КАЛІ ЗАБЛУКАЛІ

Паход у лес па грыбы і ягады - выдатная магчымасць адпачыць. Аднак вельмі часта “ціхія паляўнічыя” настолькі захапляюцца походам, што могуць заблукаць у лесе.

Калі гэта адбылося, не трэба панікаваць. Варта супакоіцца, спыніцца і падумаць. Гул машын, стук сякеры, галасы - усе гэтыя гукі могуць вывесці да людзей.

Не варта спрабаваць залезці на дрэва і штосьці ўбачыць - гэта небяспечна.

Калі заблукалі, пакідайце пасля сябе пазначэнні - напрыклад, засечкі на ствалах дрэваў, зламаныя галінкі. Адчуўшы пах дыму, ідзіце супраць ветру — да крыніцы дыму.



ПАСЛЯ СВАРКІ -- ПАЖАР

Пасля бытавой сваркі адбыўся пажар ў г.п. Наваельня. Паведамляючы аб здарэнні, жанчына патлумачыла, што да яго магла прывесці цыгарэта. Пасля сваркі маці жанчыны хадзіла па доме з прыкуранай цыгарэтай. Пасля таго, як маці пайшла з дому, дачка заўважыла, што гарыць пасцельная бялізна. Невялікае ўзгаранне жанчына патушыла сама, а пра здарэнне паведаміла па нумары 102. Прычыны і абставіны пажару высвятляць супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў.



ПАДПАЛІЎ КВАТЭРУ

Аб тым, што ў кватэры на першым паверсе ў доме па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве адбыўся пажар, паведамілі суседзі. На момант паведамлення аб здарэння ў кватэры ўжо нікога не было. Пазней высветлілася, што гэта быў наўмысны падпал, які ўчыніў былы сужыцель гаспадыні кватэры.



НОРМЫ ДЛЯ БУДАЎНІЦТВА ПЕЧКІ

Тым, хто плануе кладку печкі або каміна, іх рамонт, варта ведаць, што ў будаўнічыя нормы ўнесены змены. Яны датычацца памераў раздзелак і адступак печак і дымавых каналаў.

Раздзелка -- гэта нарміруемае патаўшчэнне сценкі печкі або дымавога канала, трубы ў месцы, дзе яны прымыкаюць да агараджальных канструкцый будынка, якія выкананы са згараемых матэрыялаў. Памеры раздзелак з улікам таўшчыні сценкі печкі павінны быць 380 мм (раней было 500 мм) да канструкцый будынкаў з гаручых матэрыялаў і 250 мм (раней было 380 мм) да абароненых канструкцый.



ДЗЯЦЕЙ ВЫРАТАВАЛАІ СУСЕДЗІ

Трое дзяцей выратаваліся ў час пажару, які адбыўся ў доме па вуліцы Суворава ў Навагрудку.

Бацькі дзяцей раніцай пайшлі на работу, дзеці засталіся адны. Праз некаторы час даглядаць за імі павінна была прыйсці бабуля. Малодшая з дзяцей -- 5-гадовая дзяўчынка спала у бацькоўскім пакоі. Пачуўшы пах дыму, яна паспяшалася ў суседні пакой, каб разбудзіць сёстраў -- вучаніц 2 і 8 класа. Выйсці з хаты дзеці не маглі з-за моцнага задымлення. На шчасце, дым з акна заўважыў сусед. Мужчына дапамог дзецям выйсці на вуліцу, а яго жонка выклікала ратаўнікоў.



З ГАЗАМ ЖАРТЫ КЕПСКІЯ

Аб тым, што ў гарпасёлку Казлоўшчына гарыць жылы дом, у службу 101 паведамілі пільныя суседзі.На момант узнікнення пажару гаспадыня хаты з дзіцём знаходзілася ў пакоі. На газавай пліце гатавалася ежа. Па папярэдняй версіі прычынай пажару стала парушэнне правілаў устаноўкі газавага абсталявання . У службе "Дзятлаварайгаз" дадзены абанент не лічыўся, замена балона адбывалася самастойна.

У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме. Гаспадыня хаты і дзіця не пацярпелі.

Аналагічны выпадак адбыўся ў пасёлку Асовіна Гомельскага раёна. Гаспадар хаты самастойна вырашыў замяніць газавы балон і пры гэтым курыў. Калі мужчына адкрыў балон, адбылася ўспышка, газапаветраная сумесь загарэлася. У выніку пажару пацярпелі сам гаспадар хаты, яго жонка і дачка. Яны шпіталізаваны.



ПАЧАЦЬ КУРЫЦЬ ЛЁГКА. ПАЗБАВІЦЦА СКЛАДАНА

Чаму і як курэнне з'яўляецца ў жыцці? Як пазбавіцца ад гэтай звычкі? Якое стаўленне да яе тых, хто не курыць? На гэтыя пытанні карэспандэнтка газеты папрасіла адказаць некалькіх рэспандэнтаў.

Мікалай Дзядовіч:
-- Упершыню я паспрабаваў курыць яшчэ ў школе. Адзін з настаўнікаў гэта заўважыў. Пасля гутаркі з ім я зразумеў, што курыць шкодна. Аднак ужо ў студэнцкія гады зноў вярнуўся да гэтай звычкі. Перад адным з экзаменаў я хваляваўся, чамусьці прыйшла думка, што трэба пакурыць. У выніку курэнне стала маёй шкоднай звычкай на больш чым дваццаць гадоў. Курыў я вельмі шмат, пакуль не з'явіўся такі характэрны для заядлых курцоў кашаль, пачаліся праблемы са здароўем. Захаваць здароўе -- гэта і стала для мяне матывацыяй кінуць курыць. А яшчэ курэнне -- гэта вельмі дарагая звычка ў матэрыяльным плане. Пазбавіцца ад яе -- значыць сэканоміць грошы.



"КАНІКУЛЫ БЕЗ ДЫМУ І АГНЮ!"

У час канікулаў значна ўзрастае рызыка пажараў з-за дзіцячага свавольства з агнём. Аб гэтым сведчаць і лічбы: у мінулым годзе у агні загінулі 20 дзяцей, на вадаёмах -- 34 дзіцяці.

З мэтай папярэджання трагедый у час летніх канікулаў Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіць прафілактычную акцыю "Канікулы без дыму і агню". Яна пройдзе ва ўсіх аздараўленчых лагерах раёна, а таксама ў рэспубліканскім аздараўленчым лагеры "Баравічок". Адбудуцца дэманстрацыя пажарнай тэхнікі і абсталявання, віктарыны і конкурсы.



"НЕ ПАКІДАЙЦЕ ДЗЯЦЕЙ АДНЫХ!"

1 чэрвеня пройдзе рэспубліканская акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!", прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей. У Дзятлаўскім раёне акцыя будзе праводзіцца раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама на пляцоўцы каля раённага Дома культуры. У акцыі таксама будуць задзейнічаны раённае таварыства АСВОДа, работнікі Дзятлаўскага ўчастка Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ, раённага прадстаўніцтва "Белдзяржстрах". У праграме прадугледжаны паказ пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікі і абсталявання, правядзенне віктарын і конкурсаў. Іх пераможцы атрымаюць памятныя падарункі.