Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дайджэст - 72

АЎТАНОМНЫ ПАЖАРНЫ АПАВЯШЧАЛЬНІК УРАТУЕ ЖЫЦЦЁ

Гэты прыбор не займе многа месца ў вашым доме, ён просты ў выкарыстанні, не патрабуе тэхнічнага абслугоўвання. Прынцып яго работы заснаваны на пастаянным кантролі шчыльнасці навакольнага паветра. У выпадку задымлення, аўтаномны пажарны апавяшчальнік падасць сігналы — разбудзіць, калі спіце, папярэдзіць пра небяспеку, калі страцілі пільнасць.

Калі вы установіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік, вы абароніце сябе і блізкіх ад трагедыі. Дамаўладальнікам, якія заключаць першапачатковыя дамовы дабраахвотнага страхавання маёмастных інтарэсаў грамадзян да 30 верасня, аўтаномны пажарны апавяшчальнік будзе ўстаноўлены за кошт фонду Белдзяржстраха.



Дайджэст МНС - 70

ПАЖАР 3-ЗА СМЕЦЦЯ

Пажар двух прыватных драўляных хлявоў адбыўся ў вёсцы Скіпоравічы Дзятлаўскага раёна. Знішчаны дахі, перакрыцці, пашкоджаны сцены. Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадара: вечарам за хлявом ён спальваў смецце.

"ВІНАВАТЫ" ПАДАЎЖАЛЬНІК

Пажар у прыватным доме адбыўся ў вёсцы Азёры Гродзенскага раёна. Знішчаны дах, перакрыццё, пашкоджаны сцены, маёмасць. Папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыкание падаўжальніка).



Дайджэст МНС - 69

ГІНУЦЬ ДЗЕЦІ

Праблема гібелі і траўмавання дзяцей на пажарах выклікае асаблівую трывогу. На сёння ў Беларусі ў агні загінулі 12 дзяцей (за аналагічны перыяд 2010 года — 15). У Гродзенскай вобласці ў бягучым годзе ад агню пацярпелі 4 дзяцей, на пажарах загінулі 5. У гібелі дзяцей на пажарах вельмі часта вінаваты даросльія — бацькі, родныя, якія пакінулі дзяцей без нагляду.

НЕБЯСПЕЧНЫЯ ВОГНІШЧЫ

Закончылася лета. Жыхары раёна стараюцца прыбраць свае двары і агароды ад смецця: вельмі часта спальваюць яго. Раённы аддзел па надзвычайных сітуацы-ях яшчэ раз нагадвае, што на тэрыторыі ля жылых дамоў, гаспадарчых пабудоваў не дапускаецца выпальванне сухой расліннасці, развядзенне вогнішчаў. За парушэнне гэтых правілаў супрацоўнікі МНС маюць права прыцягнуць парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.