Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У агні загінулі людзі

Раніцай 17 кастрычніка ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры па вуліцы Клары Цэткін у Дзятлаве. Аб бядзе паведаміла суседка, якая прачнулася ад паху дыму ў сваёй кватэры.

За лічаныя хвіліны да месца выкліку прыбылі выратавальнікі. Ускрыўшы металічныя дзверы, у спецыяльных сродках абароны яны ўвайшлі ў кватэру, якая была напоўнена дымам. У зале на падлозе быў знойдзены труп жонкі гаспадара кватэры. У спальні работнікі МНС знайшлі абгарэлы труп гаспадара жылля. Акрамя гэтага, з суседніх кватэраў выратавальнікі эвакуіравалі 8 чалавек.



Правілы эвакуацыі

У 13 установах Дзятлаўскага раёна 12 кастрычніка 2011 года праведзены мерапрыемствы па навучанні персаналу аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару і надзвычайных сітуацый.

Таксама праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі людзей з будынкаў пры пажары. Згодна з планам эвакуацыі, пры ўзнікненні пажару неабходна тэрмінова патэлефанаваць на нумар 101.

Выклікаючы выратавальнікаў, неабходна дакладна паведаміць назву населенага пункта, вуліцы, нумар дома, этаж, дзе адбылося ўзгаранне. Патрэбна паведаміць, хто тэлефануе, назваць нумар свайго тэлефона. Калі ў вас няма телефона і вы не можаце выйсці на вуліцу, адчыніце акно і клічце на дапамогу крыкамі "Пажар!", прыцягніце ўвагу людзей.



Праведзены праверкі

Інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаускага РАНС з 11 красавіка па 4 мая бягучага года, згодна з пунктам № 2062 каардынацыйнага плана кантрольнай (нагляднай) дзейнасці па Гродзенскай вобласці на 1 паўгоддзе 2011 года праводзілася планавая праверка СВК "Дварэц-Агра". Па яе выніках старшыні гаспадаркі былі ўручаны акт і прадпісанне №21 ад 16.06.2011 года.

СВК "Дварэц-Агра" прапанаваны 133 мерапрыемствы, скіраваныя на ўмацаванне пажарнай бяспекі на тэрыторыі гаспадаркі.

Па выніках планавай праверкі кіраўнік гаспадаркі і 5 адказных асобаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.



Дайджэст МНС - 81

БЯСПЕКА ПРЫ ПЯЧНЫМ АЦЯПЛЕННІ

3 надыходам халадоў гаспадары дамоў, у якіх ёсць пячное ацяпленне, выкарыстоўваюць яго. Для кантролю за ім варта прытрымлівацца наступных правілаў пажарнай бяспекі.

Перад пачаткам эксплуатацыі кожную печ, а таксама дымавыя каналы, дымавыя трубы на паддашку, трэба пачысціць, пабяліць растворам вапны ці гліны. Гэта дасць магчымасць заўважыць трэшчыны.

Многія домаўладальнікі, асабліва ў зімовы час, паляць печ адзін раз у суткі, выкарыстоўваючы вялікую колькасць паліва. Гэта вядзе да перагрэву печы і нярэдка — да пажару, Таму замест працяглага адзінкавага прапальвання лепш паліць печ два-тры разы ў суткі.



Калі ўзнік пажар

Перш-наперш неабходна як мага хутчэй паведаміць пра яго ў падраздзяленне МНС па тэлефоне 101. Нават калі вы змаглі патушыць узгаранне самастойна, выкпікаць работнікаў МНС усё ж такі неабходна.

Распаўсюджванню ўзгарання ў жылым доме могуць садзейнічаць вентыляцыйныя каналы, вокны, дзверы, праз якія трапляе свежае паветра. Таму не рэкамендуецца разбіваць шкло ў вокнах памяшкання, якое гарыць, пакідаць адчыненымі дзверы ў суседнія пакоі.

Тушыць пажар самастойна можна толькі на пачатковай стадыі, пакуль агонь не пачаў распаўсюджвацца.

Калі дом ці кватэра запаўняюцца дымам, дыхаць неабходна праз мокрую тканіну, а рухацца да выхаду з памяшкання — прыгнуушыся як можна бліжэй да падлогі (там менш дыму).



Дайджэст МНС - 78

ЗАГІНУЛІ ДЗЕЦІ

У вёсцы Паложына Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці адбыўся пажар у гаспадарчай пабудове, якая належала пенсіянерцы, 1947 года нараджэння. У агні загінуў унук гаспадыні — хлопчык 2007 года нараджэння. Папярэдняя прычына пажару — дзіцячае свавольства з агнём.

У вёсцы Галубіца Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці адбыўся пажар у жылым доме. Загінулі непрацуючы гаспадар хаты, яго жонка, іх дзеці, 2006 і 2011 гадоў нараджэння. Выратавана ўнучка гаспадароў хаты, якая з апёкамі 2-3 ступені (8% цела) і атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізавана ў бальніцу. Прычына пажару ўстанаўліваецца.



Дайджэст - 76

КУРЭННЕ МАГЛО КАШТАВАЦЬ ЖЫЦЦЯ

У вёсцы Малыя Азяркі Мастоўскага раёна адбыўся пажар у жылым драўляным доме. Пашкоджана канапа, пасцельная бялізна. Толькі дзякуючы таму, што спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, да прыбыцця падраздзяленняў МНС жыхарамі вёскі выратаваны сын гаспадыні хаты — рабочы сельскагаспадарчага кааператыва "Азяранскі". Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.



Заплацілі жыццём

У 2011 годзе на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбыліся 732 пажары. На пажарах і ў надзвычайных сітуацыях загінулі 82 чалавекі, у тым ліку 5 дзяцей. Апошнія пажары, якія адбыліся ў вобласці, забралі жыццё трох чалавек. Усе яны загінулі з-за неасцярожнасці пры курэнні.

Работнікі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях пастаянна нагадваюць грамадзянам аб небяспецы курэння ў п'яным стане. Аднак не ўсе прыслухоўваюцца да гэтых парадаў, за што і плацяць жыццём.

У садовым таварыстве "Родничок" каля вёскі Тарусічы Гродзенскага раёна адбылося ўзгарзнне дачнага доміка. Аб гэтым паведамілі суседзі. Пажарныя патушылі пажар, які забраў жыццё гаспадара доміка. Сваякі мужчыны паведамілі, што ён любіў перад сном ужыць алкаголь, пакурыць у ложку, што і прывяло да трагедыі.



Не жартуйце з агнём!

3 верасня па кастрычнік у гаспадароў прыватных домаўладанняў і дачаў павялічваюцца клопаты, якія звязаны з уборкай ураджаю. Некаторы час займае ўпарадкаванне прысядзібных участкаў — уборка лісця, зелля, навядзенне чысціні ў садзе.

На жаль, большасць агароднікаў і садаводаў выкарыстоўваюць для гэтага самы хуткі спосаб — спальваюць смецце, забываючыся пра супрацьпажарную бяспеку.

Таму яшчэ раз нагадваем, што прылеглая да жылога дома і гаспадарчых пабудоваў тэрыторыя павінна пастаянна ўтрымлівацца ў чысціні, ачышчацца ад рэшткаў смецця, якое спалілі.



Дайджэст МНС - 73

СУПРАЦЬПАЖАРНАЯ БЯСПЕКА Ў ГАРАЖЫ

Павялічыліся выпадкі пажараў гаспадарчых пабудоваў і гаражоў як на тэрыторыі вобласці, так і ў Дзятлаўскім раёне. Таму варта нагадаць асноўныя патрабаванні па супрацьпажарнай бяспецы ў прыватных гаражах.

У памяшканні гаража забараняецца пакідаць аўтамабілі пры наяўнасці ў іх працякання з паліўных бакаў, карбюратараў, а таксама з няспраўнымі сістэмамі электраабсталявання.