Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Небяспечная піратэхніка

Навагоднія святы без гірляндаў, петардаў, феерверкаў і салютаў уявіць немагчыма. Аднак з іх выкарыстаннем звязаны і шэраг праблемаў.

Вельмі часта ад няякасных піратэхнічных вырабаў людзі атрымліваюць траўмы. Павялічвае верагоднасць гэтага і алкаголь. Піратэхнікі называюць кашчунствам, калі Новы год будзе праходзіць без іх прадукцыі. А для ўласнай бяспекі, на іх погляд, патрэбна чытаць інструкцыю, прытрымлівацца мераў перасцярогі.

Аднак пасля святочнага застолля людзям не да інструкцый. Яны чакаюць свята, станоўчых эмоцый. Вельмі часта атрымліваецца наадварот. Вось толькі некалькі сумных прыкладаў.



Апавяшчальнік павінен быць спраўны

Аналіз сітуацыі з пажарамі ў Беларусі за апошнія гады сведчыць, што бяда часцей за ўсё здараецца ноччу.

Для чалавека, які спіць, небяспечна ў першую чаргу задымление, якое ўзнікае ў час пажару. Дым утрымлівае шэраг таксічных рэчываў, што прыводзіць да смерці на працягу некалькі хвілінаў. Таму вельмі важна своечасовае апавяшчэнне пра пажар. У гэтым дапамогуць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

У час праверак домаўладанняў работнікі МНС вельмі часта выяўляюць факты адсутнасці элемента сілкавання ў АПА. Гэта — парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.



Дайджэст МНС - 95

БЯСПЕЧНАСЦЬ КАШТАВАЛА ЖЫЛЛЯ

У вёсцы Камяніца Ваўкавыскага раёна згарэў дом. Папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печкі, а менавіта — перагрэў. Распаліўшы печ, гаспадар хаты накіраваўся па справах, пакінуўшы печку без нагляду. Цяпер мужчыне давядзецца шукаць новае жыллё.

ЗАГІНУЛА ДЗІЦЯ

За прайшоўшы перыяд 2011 года ў Беларусі ў пажарах загінулі 17 дзяцей, у Гродзенскай вобласці — 5 дзяцей. Шасцёра атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці.



Падведзены вынікі праверкі

3 26 кастрычніка па 1 лістапада інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага РАНС праводзілася кантрольная праверка аб'ектаў Дзятлаўскага РУП ЖКГ па выкананні мерапрыемстваў прадпісання №49 ад 15.08.2011 года.

Аналіз супрацьпажарнага стану аб'ектаў Дзятлаўскага РУП ЖКГ, работы кіраўніка і службовых асобаў па кантролі за выкананнем мерапрыемстваў, прапанаваных у прадпісаннях па раней праведзеных праверках паказаў, што ўзровень супрацьпажарнай абароны аб'ектаў і жылога фонду адпавядае патрабаванням не поўнасцю. 3-за недастатковай патрабавальнасці кіраўніка несвоечасова і ў няпоўнай меры забяспечваецца выкананне прадпісанняў дзяржаўнага пажарнага нагляду, кіраўніком недаацэньваецца важнасць пытанняў забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі будынкаў.



Дайджэст МНС - 92

ПАРУШЭННЕ КАШТУЕ ДОРАГА

Вельмі часта людзі не надаюць увагі стану электраправадоў, разетак, электрапрыбораў. На жаль, і ў некаторых жыхароў нашага раёна абматаныя ізаляцыйнай стужкай правады лічацца нормай. Напэўна, не ўсе ведаюць, што за гэта пагражае штраф у памеры да 30 базавых велічыняў. Як, дарэчы, і за ўстаноўку "жучкоў" у электралічыльніках.

Здараецца, што няспраўныя электрапрыборы прыводзяць да пажару, Менавіта гэта адбылося і ў сітуацыі з адной жанчынай. Яна не звярнула ўвагі, што халадзільнік працаваў з перабоямі. А аднойчы ноччу прачнулася ад едкага паху дыму, ратуючыся, атрымала апёкі.



Служба 101: Прафілактычная акцыя

За 10 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбыліся 852 пажары, на якіх загінулі 97 чалавек, з іх 5 дзяцей.

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна адбыліся 28 пажараў, у якіх загінулі 6 чалавек.

3 мэтай прафілактыкі з 1 лістапада ў Гродзенскай вобласці супрацоўнікамі МНС праводзіцца праверка супрацьпажарнага стану домаўладанняў, інструктаж людзей па пажарнай бяспецы.



Жыцці забраў пажар

Прычына пажараў — неасцярожнасць пры курэнні.

У вёсцы Ашнаравічы Слонімскага раёна адбыўся пажар у жылым доме. Загінуў яго гаспадар. Папярэдняя прычына пажару — пакінутая без нагляду ўключаная газавая пліта.

У вёсцы Беняконі Воранаўскага раёна адбыўся пажар, у якім загінуў чалавек. Магчымай прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.

Такая ж прычына пажару, які адбыўся ў гаражы вёскі Капцёўка Гродзенскага раёна. Загінуў грамадзянін 1976 года нараджэння — рабочы СВК "Капцёўка".



Правілы эксплуатацыі абагравальніка

3 надыходам халадоў для ацяплення людзі нярэдка выкарыстоўваюць абагравальнікі. Пры іх эксплуатацыі варта прытрымлівацца пэўных правілаў пажарнай бяспекі.

Набыўшы абагравальнік для ацяплення дома, пастарайцеся, каб ім не карысталіся дзеці, не пакідайце абагравальнік уключаным у сетку без нагляду.

Да адной крыніцы электраэнергіі небяспечна падключаць больш двух электрапрыбораў.

Варта купляць толькі тую тэхніку, якая мае пасведчанне аб гігіенічнай рэгістрацыі міністэрства аховы здароўя і сертыфікат дзяржстандарта.



Беспека ў шматкватэрных дамах

3 мэтай недапушчэння пажараў жыхарам шматкватэрных дамоў неабходна выконваць наступныя патрабаванні пажарнай бяспекі.

Між дамамі і збудаваннямі нельга складваць матэрыялы, ставіць транспарт. У калідорах, тамбурах, на лесвічных пляцоўках не ўстанаўлівайце мэблю і іншае абсталяванне, якое замінае эвакуацыі. Трымайце зачыненымі на замок дзверы падвалаў, паддашкаў, тэхнічных памяшканняў. На дзверы ўмацуйце таблічку з указанием месца захоўвання ключоў. Не складвайце згараемыя предметы на паддашку і ў памяшканнях тэхэтажоў.

Пры моцным паху газу ў памяшканні не ўключайце і не выключайце асвятленне. Перакрыйце вентыль падачы газу і праветрыце памяшканне. Мантаж (рамонт) электраправодкі даручайце толькі кваліфікаваным спецыялістам. Для таго, каб пазбегнуць узгарання электраправодкі і пашкоджання токам, пры наяўнасці трохправоднай сеткі ўстанавіце устройства ахоўнага адключэння.



Дайджэст МНС - 85

ПАЖАР 3-ЗА ЦЫГАРЭТЫ

У вёсцы Барчакі Смаргонскага раёна адбыўся пажар у жылым доме. У дзевяць гадзін раніцы ў прыхожай на выхадзе з дому знойдзены труп яго гаспадара. У выніку пажару знішчаны пасцельныя прыналежнасці, часткова пашкоджана перакрыццё І маёмасць у спальным пакоі. Прычынай пажару стала неасцярожнасць гаспадара пры курэнні.