Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Правілы пажарнай бяспекі - гарант жыцця

У рамках абласнога месячніка пажарнай бяспекі адбыўся чарговы рэид раеннага аддзела па надзвычаиных сітуацыях сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога". Увага надавалася праверцы стану пажарнай бяспекі ў дамах, дзе выхоўваюцца дзеці.

За прайшоўшы перыяд бягучага года ў Беларусі ахвярамі агню сталі чацвёра дзяцей. Як сведчыць статыстыка, вельмі часта віной трагедый становяцца дарослыя: пакідаюць дзяцей у хаце без нагляду, парушаюць правілы эксплуатацыі электраправодкі, пячнога ацяплення.



У агні гінуць людзі

Парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення — адна з асноўных прычынаў зімовых пажараў. Выпадзенне вуглёў на падпогу прывяло да пажару ў вёсцы Боркі Брэсцкай вобласці. Да прыбыцця работнікаў МНС жыхары вёскі змаглі выратаваць гаспадыню дома. 3 апёкамі другой ступені, атручваннем прадуктамі гарэння яна была шпіталізавана. А вось жыццё яе ўнучкі, 2011 года нараджэння, выратаваць не ўдалося.

У агні загінулі і дзеці з вёскі Вялікае Сяло, што на Віцебшчыне. Прычынай пажару стала дзіцячае свавольства з агнём. У маці ён забраў адразу двух сыноў, 2008 года нараджэння.



Недахопы павінны быць ліквідаваны

Чарговы рэйд-праверка стану пажарнай бяспекі жылых дамоў праведзены раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з рэдакцыяй раённай газеты Перамога . Рэйд прайшоў у рамках абласнога месячніка пажарнай бяспекі.

Акцэнт ставіўся на праверку дамоў, гаспадары якіх "сябруюць" з алкаголем, не цураюцца курыць у хаце, добра ведаючы, што гэта катэгарычна забаронена. Аб гэтым іх не раз папярэджвалі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.



Ідзе месячнік пажарнай бяспекі

Правілы бяспекі — гэта не проста словы на паперы. Іх выкананне дазволіць пазбегнуць трагедый, коштам якіх нярздка з'яўляецца жыццё чалавека. Аднак даволі часта, як сведчаць лічбы, людзі мяняюць самае дарагое, што ў іхёсць, на дробязь — шклянку гарэлкі, цыгарэту. Здараецца, яна становіцца апошняй.

Так, неасцярожнасць пры курэнні прывяла да трагедыі, якая нядаўна адбылася ў вёсцы Петралевічы-1 Слонімскага раёна. Калі да месца пажару прыехала першае падраздзяленне выратавальнікаў, дах драўлянай хаты быў поўнасцю ахоплены агнём. Як высветлілася пазней, загінулі два браты, 1959 і 1963 гадоў нараджэння.



Шкодная звычка каштавала жыцця

Нягледзячы на прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні пажараў, у Гродзенскай вобласці
захоўваецца трывожная абстаноўка: на пажарах гінуць людзі.

Толькі ў перыяд з 1 па 22 студзеня адбыліся 43 пажары, у якіх загінулі 12 чалавек. Шэсць чалавек загінулі у перыяд з 20 па 22 студзеня.

20 студзеня ў агні загінуў жывёлавод СВК "Шчорсы", жыхар вёскі Балотца Навагрудскага раёна. Пажар адбыўся з-за неасцярожнасці пры курэнні.



Бяспечнасць каштуе жыцця

За прайшоўшы перыяд 2012 года ў Гродзенскай вобласці адбыліся 27 пажараў. Большасць з іх "развіваліся" па схеме: выпіў — закурыў — заснуў. Да узгарання прывялі і неасцярожнае абыходжанне з агнём, няспраўнасць пячнога ацяплення, электрычнай праводкі.

Агонь забраў жыцці 6 чалавек. Трое грамадзян загінулі ў час пажару, які адбыўся ў вёсцы Асінаўка Смаргонскага раёна. У вёсцы Басіна Навагрудскага раёна ў агні загінула пажылая жанчына, 1937 года нараджэння. Пажар адбыўся з-за парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення — трэшчыны ў дымаходзе. Загаранне пакінутай без нагляду на газавай пліце ежы прывяло да ўзгарання дома ў вёсцы Бастуны Воранаўскага раёна. Загінуў гаспадар хаты.



Свята без праблем

Нярэдка ў час навагодніх святаў узгаранне адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання са свечкамі, петардамі, бенгальскімі агнямі. Пры іх выкарыстанні варта прытрымлівацца наступных правілаў. Перш за ўсё, яны тычацца ўстаноўкі навагодняй ёлкі. Яе галіны не павінны датыкацца да сценаў і мэблі, дываны з-пад ёлкі лепш адсунуць. Лясная прыгажуня не павінна стаяць побач з ацяпляльнымі прыборамі, тэлевізарам.

Лёгка ўзгараецца большасць штучных ёлак, якія пры гарант выдзяляюць таксічныя рэчывы. Гэта, у прыватнасці, датычыцца штучных ёлак старых мадэляў. Сучасныя штучныя ёлкі, як правіла замежныя і даволі дарагія, вырабляюць з матэрыялаў, якія не ўзгараюцца або апрацаваны спецы-яльным саставам, які абараняе ёлкі ад узгарання. Таму мэтазгодна навагоднюю штучную ёлку "не першай маладосці" замяніць жывой.



Зімовая азбука бяспекі

Зіма яшчэ не поўнасцю ўступіла ў свае правы, аднак з кожным днём становіцца халадней. Таму варта нагадаць асноўныя правілы бяспекі.

У час моцных снегападаў лепш абмежаваць свой рух па вуліцах.

Ведаючы аб надыходзе снежнай буры, трэба запасціся прадуктамі харчавання і вадой. У вясковай хаце трэба запасціся і палівам.



Пад пільнай увагай

"Не марнуй сваё жыццё" — пад такім дэвізам у лістападзе прайшла рэспубліканская акцыя па пажарнай бяспецы. Гэтыя словы можна лічыць і дэвізам рэйдаў-праверак, якія праводзяць супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага аддзела МНС.

Нядаўна былі правераны дамы вёсак Дзятлаўскага сельсавета. Стан пажарнай бяспекі ў дамах, асабліва ў тых, дзе жывуць дзеці ва ўзросце да 14 гадоў, правяралі на пачатку бягучага года. Рэйд у лістападзе выявіў, ці выкананы гаспадарамі дамоў прадпісанні па ліквідацыі парушэнняў пажарнай бяспекі ў жыллі.



Акцыя "Бяпечны Новы Год"

3 24 снежня 2010 года па 3 студзеня 2011 года ў Беларусі ў выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў адбыліся 3 пажары. 27 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей, атрымалі траўмы.