Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


КАЛІ ВЫ ЗАБЛУКАЛІ

Калі вы заблукалі ў лесе, трэба спыніцца і прысесці, падумаць, як выбрацца да таго месца, адкуль пачынаецца знаёмая дарога. Калі гэта не атрымліваецца, трэба прыгадаць знаёмыя арыенціры -- чыгунку, судаходную раку, шашу. Да людзей "прывядзе" рака, ручай.

Выйсці да населенага пункта дапамагаюць гукі -- гул трактара, брэх сабакі. Добрыя праваднікі ў лесе -- пчолы: трэба выйсці на паляну, паглядзець, у які бок яны ляцяць, ісці за імі.

Ёсць шэраг спосабаў, якія дазваляюць вызначыць частку свету. Напрыклад, поўнач -- па Палярнай зорцы. Апоўначы (калі ў вас з сабой гадзіннік з мясцовым часам) можна даведацца частку свету па месяцы. Калі месяц расце, ён знаходзіцца ў гэты час на захадзе, у поўню -- на поўдні, у апошняй чвэрці, калі серп месяца падобны на літару С, -- на ўсходзе.



МЕСЯЧНІК ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ

За прайшоўшы перыяд бягучага года ў Гродзенскай вобласці адбыліся 658 пажараў, загінулі 73 чалавекі, у тым ліку адно дзіця. У Дзятлаўскім раёне адбыліся 26 пажараў, у агні загінулі 2 чалавекі. Прычынай іх гібелі стала неасцярожнасць пры курэнні.

Згодна з планам дадатковых мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспечнай жыццядзейнасці насельніцтва, папярэджанні пажараў і надзвычайных сітуацый, зацверджаным старшынёй Гродзенскага аблвыканкама, з 1 па 31 кастрычніка пройдзе месячнік пажарнай бяспекі.



ПРАВІЛЫ ГРЫБНОГА СЕЗОНА

З надыходам грыбнога сезону ў аператыўнай зводцы праходзіць інфармацыя аб людзях, якія згубіліся ў лесе. Захопленыя пошукам грыбоў, яны зусім забываюцца пра уласную бяспеку, не сочаць за часам, не прытрымліваюцца пэўнага накірунку і ідуць у глыбіню лесу, адкуль не могуць выбрацца самастойна. Таму ў лес варта накіроўвацца не ў адзіночку, па правераным маршруце і быць вельмі ўважлівымі.

Таксама варта памятаць, якую небяспеку для чалавека ўяўляюць змеі. У Беларусі сустракаецца гадзюка, яд якой выклікае мацнейшае атручванне арганізма. Таму, збіраючы грыбы, неабходна ўважліва глядзець па баках. Абараняюць ад пакусаў змей гумавыя або скураныя боты, тоўстыя шарсцяныя шкарпэткі.



ПРАВЕРКА СРОДКАЎ АПАВЯШЧЭННЯ

У адпаведнасці з графікам праверкі сродкаў апавяшчэння грамадзянскай абароны на 2012 год, зацверджаным старшынёй абласнога выканаўчага камітэта, 26 верасня будзе праводзіцца комплексная праверка сувязі і апавяшчэння з уключэннем электрасірэн, радыёстанцый эфірнага вяшчання.

Электрасірэны ўстаноўлены ў гарадах, сельскіх населеных пунктах, дзе жывуць звыш 300 чалавек, на большасці прадпрыемстваў. Гук электрасірэнаў абазначае сігнал "Увага ўсім!". Ён нагадвае аб тым, што неабходна ўключыць радыёпрыёмнік, радыёкропку або тэлевізар на любы мясцовы канал, дзе прагучыць важная інфармацыя аб сітуацыі, якая склалася, парадку дзеянняў. Атрымаўшы інфармацыю, перадайце яе суседзям, якія, магчыма, яе не пачулі. Акажыце дапамогу хворым, дзецям і састарэлым людзям. Спыняйце любыя праяўленні панікі, планамерна выконвайце ўсе рэкамендацыі, якія прагучалі ў эфіры. Не спяшайцеся выключаць радыё ці тэлевізар, інфармацыя будзе ўдакладняцца і дапаўняцца.



Служба 101

ГАВОРАЦЬ ЛІЧБЫ

За прайшоўшы перыяд 2012 года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбылося 636 пажараў. Загінулі 72 чалавекі, у тым ліку адно дзіця. На пажарах пацярпелі 34 чалавекі, у выніку надзвычайных сітуацый -- 15 чалавек, у тым ліку 4 дзяцей. Работнікі МНС выратавалі жыццё 52 чалавекам, у тым ліку 4 дзецям.

ПАЖАРЫ Ў ЖЫЛЫМ СЕКТАРЫ

На пачатку верасня пажар адбыўся ў жылым доме Ваўкавыска. Пашкоджаны асабістыя рэчы гаспадыні дома. Прычына пажару -- падпал.
Пажар жылога дома адбыўся ў Мастах. Знішчаны дах, пашкоджана перакрыццё. Прычына пажару ўстанаўліваецца.



102: Калі загарэўся аўтамабіль

Апошнім часам на тэрыторыі рэспублікі пачасціліся выпадкі ўзгарання аўтамабіляў. Грамадзянам важна імкнуцца іх не дапусціць і, калі такое адбылося, умець правільна рэагаваць.

Магчымыя прычыны узгарання аўтамабіля:

  • кароткае замыканне электраправодкі бартавой тэхнікі;
  • курэнне ў салоне;
  • уцечка паліва, масла і пападанне яго на нагрэтыя паверхні рухавіка;
  • выкарыстанне крыніцы адкрытага агню для нагрэву замёрзлага рухавіка;
  • неасцярожнасць пры ремонтных электрагазазварачных работах;
  • захоўванне ў багажніку сінтэтычных каністраў з бензінам, што прыводзіць да накаплення статычнай электрычнасці і выбуху.



Праверка пажарнай бяспекі

Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях у рамках каардынацыйнага плана правёў чарговую праверку захавання пажарнай бяспекі ў грамадскім сектары.

Інспекцыяй пажарнага нагляду Дзятлаўскага раёна былі абследаваны таварыства з абмежаванай адказнасцю "Белтэрміз", гаражны спажывецкі кааператыў "Мара-2", адкрытае акцыянернае таварыства "Дварэцкі льнозавод", даччынае прадпрыемства "Дзятлаўская МПМК-147" Гродзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблсельбуд", камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм "Дзятлаўскае ПМС". Таксама праведзена пазапланавая праверка будаўнічай пляцоўкі адміністрацыйнага будынка і гаспадарчых забудоваў Наваельнянскага лясніцтва.



Праверка пажарнай бяспекі на жніве

Інслекцыя дзяржаўнага пажарнага нагляду і асабісты састаў Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, згодна з зацверджаным графікам, правялі праверкі супрацьпажарнага стану сельскагаспадарчых аб'ектаў, звязаных з уборкай, перапрацоўкай і захоўваннем збожжа.

У ходзе рэйдаў не выяўлена грубых парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, заўважаныя нязначныя недахопы выпраўлены ў ходзе праверкі. 3 асобамі, занятымі на ўборцы, праводзіўся інструктаж па мерах пажарнай бяспекі.

Разам з інструктажамі праводзілася і праверка ведаў па патрабаваннях пажарнай бяспекі да месцаў уборкі і сушкі збожжавых, па веданні алгарытму паведамлення пра пажар і дзеянняў у выпадку яго ўзнікнення, па карыстанні першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Каб не дапусціць курэння ў недазволеных месцах, правяраліся спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі для курэння. У час наведвання палёў была праверана ўборачная тэхніка на наяўнасць падцёкаў машыннага масла і паліва, своечасовай чысткі тэхнікі ад назапашвання на ей спаленых матэрыялаў. Таксама было праверана, ці забяспечаны камбайны першаснымі сродкамі пажаратушэння (вогнетушыцелямі, рыдлёўкамі, супрацьпажарнымі палотнішчамі, швабрамі і вадой). Інспекцыя пракантралявала наяўнасць на кожным полі, дзе працуе ўборачная тэхніка, цыстэрны з вадой, якая павінна там быць.



Як ратавацца ў вадзе

Часта прычынай утаплення з'яўляецца ўдых пры нечаканым пападанні вады ў твар. Калі вы трапілі ў халодную ваду, прыміце аптымальную для сагравання позу, каб зменшыць плошчу судакранання цела з вадой.

Калі ў вас зводзіць ногі, выкарыстоўвайце шпільку або проста ўшчыкніце ікраножную мышцу. Можа дапамагчы і яшчэ адзін спосаб: вазьміцеся за вялікі палец нагі і рэзка выпраміце яе.

Людзям, якія не ўпэўнены ў сваіх сілах, рэкамендуецца браць з сабой у ваду поліэтыленавы пакет. Яго можна напоўніць паветрам і пакласці пад падбародак - гэта дапаможа пратрымацца на паверхні і дабрацца да берага.



Служба 101. Выяўлены парушэнні

Стан пажарнай бяспекі правераны ў ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод", фермерскай гаспадарцы А. I. Шчыкарэвіча, фермерскай гаспадарцы Ф. Б. Касіла, Дзятлаўскай міжраённай ветэрынарнай лабараторыі, Дзятлаўскім дзяржаўным сацыяльна-педагагічным цэнтры, упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, садаводчым таварыстве "Березина" Дзятлаўскага раёна.

Да цяперашняга часу з другога паверха бытавога памяшкання Дзятлаўскага сыраробнага завода ў якасці эвакуацыйнага выхаду выкарыстоўваецца вінтавая лесвіца, на перападзе вышыняў на шляхах эвакуацыі з цэха і пральні адсутнічаюць пандусы. У магазіне завода аўтаматычная пажарная сігналізацыя не адпавядае нормам.