Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ АКЦЫЯ "НЕ МАРНУЙ СВАЁ ЖЫЦЦЁ"

З 1 па 25 лістапада праводзіцца рэспубліканская акцыя "Не марнуй сваё жыццё". Мерапрыемства складаецца з чатырох этапаў, першы з іх праходзіў 9 лістапада, а астатнія пройдуць 16, 23, 24 лістапада.

9 лістапада акцыя праходзіла на аўтастанцыі горада Дзятлава. Актывісты раённай арганізацыі Беларускага моладзевага таварыства юных ратаўнікоў-пажарных праводзілі тлумачальную работу сярод грамадзян па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх, раздавалі жыхарам тэматычныя буклеты і лістоўкі.

16 лістапада прафілактычная акцыя пройдзе ў аграгарадку Вензавец. Работнікі Вензавецкага сельскага дома культуры, юныя ратаўнікі пажарныя Вензавецкай сярэдняй школы прадэманструюць праграму супрацьпажарнай тэматыкі работнікам СВК "Вензавец".



УСТАНАВІЦЕ АЎТАНОМНЫ ПАЖАРНЫ АПАВЯШЧАЛЬНІК

Зарэгістраваны шэраг выпадкаў, калі аўтаномны пажарны апавяшчальнік выратаваў жыццё. Адно з апошніх здарэнняў адбылося ў кастрычніку, у вёсцы Паўлавічы Зэльвенскага раёна. Гук апавяшчальніка разбудзіў гаспадыню дома, які ўзгарэўся. Яна паспела выбегчы на вуліцу.

У Дзятлаўскім раёне, у вёсцы Таркачы, АПА выратаваў жыццё трох чалавек.

Гэтыя выпадкі яшчэ раз пацвярджаюць, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік з'яўляецца эфектыўным сродкам выяўлення ўзгарання на ранняй стадыі.

Аб гэтым жыхарам горада Дзятлава яшчэ раз нагадала акцыя "Устанаві аўтаномны пажарны апавяшчальнік і спі спакойна", якая прайшла на тэрыторыі гарадскога міні-рынку. Мерапрыемства праводзілі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, Гродзенскі камбінат супрацьпажарных работ, удзельнічалі прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага моладзевага таварыства ратаўнікоў-пажарных. У час мерапрыемства насельніцтва магло набыць АПА, вогнетушыльнікі рознай ёмістасці.



ПРЫЦЯГНУТЫ ДА АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ АДКАЗНАСЦІ

Планавая праверка стану пажарнай бяспекі прайшла ў гаспадарцы "Кантэль", індывідуальных прадпрымальнікаў Н. Харэвіч, Н. Свіб, фермерскай гаспадарцы "Стат-Слав", ТАА "Арс Лігнарыя", ААТ "Наваельнянскае міжраённае аб'яднанне па вытворча-тэхнічным забеспячэнні сельскай гаспадаркі". Парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі на гэтых аб'ектах не выяўлена, кіраўнікі атрымалі адпаведныя даведкі.

А вось у Міроўшчынскім вучэбна-вытворчым камбінаце ўстаноўлена, што будынак вучэбнага корпуса, гаражы, памяшканне тэхнічнага абслугоўвання і рамонту будынка майстэрняў не абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй з вывадам сігнала на пункт дыспетчарызацыі пажарнай аўтаматыкі МНС. Аддзелка сценаў на першым і другім паверхах, а таксама на лесвічнай пляцоўцы вучэбнага корпуса на шляхах эвакуацыі выканана з узгараемых матэрыялаў. На выхадзе з лесвічнай пляцоўкі ў калідоры 1 і 2 паверха адсутнічаюць дзвярныя палотны.



МЕСЯЧНІК ПА ЗБОРУ РТУЦІ

Згодна з планам асноўных мерапрыемстваў па арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Гродзенскай вобласці на 2012 год з 8 па 30 лістапада праводзіцца месячнік па прыёме ртуці ад насельніцтва і арганізацый.

У час месячніка праводзіцца бясплатны прыём ад насельніцтва ртуці і адходаў, якія яе ўтрымліваюць. Прыём люмінесцэнтных лямпаў, тэрмометраў і іншых адходаў, якія ўтрымліваюць ртуць, ад насельніцтва здзяйсняе пункт збору і часовага захавання ртуцьутрымліваючых адходаў на базе вытворчага ўчастка РУП ЖКГ па адрасе: г. Дзятлава, вуліца Навагрудская, 4. Адказны -- вядучы інжынер-энергетык Дзятлаўскай ЖКГ Аляксандр Валер'евіч Цалуеў (рабочы тэлефон 6-00-11).



КЛОПАТ ПРА БАЦЬКОЎ -- АБАВЯЗАК ДЗЯЦЕЙ

Дзеці павінны клапаціцца пра сваіх састарэлых бацькоў. Аднак даволі часта, адарваўшыся ад свайго радавога "гнязда", прадстаўнікі маладога пакалення забываюцца аб гэтым спрадвечным законе.

Як сведчыць статыстыка МНС, усё часцей на пажарах гінуць пажылыя людзі. У большасці выпадкаў яны не могуць самастойна вырашаць бытавыя праблемы, не могуць справіцца с пачуццём адзіноты.Застаўшыся без падтрымкі родных, вельмі часта чалавек адчувае сум, раўнадушна ставіцца да сябе, да таго, што адбываецца навокал. Здараецца, пачынае піць. А гэта нярэдка прыводзіць да трагедый.

Калі здараецца бяда, то дзецям позна думаць аб тым, што яны не прыехалі да бацькоў, не дапамаглі ім з рамонтам печкі або заменай старой электраправодкі, не адрамантавалі дах або не адвязлі ў рамонт халадзільнік.



102. ЗДАРЭННІ

ЗНОЎ -- КУРЭННЕ

Узгаранне ў двухпакаёвай кватэры адбылося ў пасёлку Воранава. Пашкоджаны ложак і пасцельныя прыналежнасці. Работнікі МНС выратавалі жыццё пацярпелага, 1941 года нараджэння. У бальніцу ён шпіталізаваны з дыягназам "атручванне прадуктамі гарэння і стан алкагольнага ап'янення".

Да прыбыцця работнікаў МНС госць пацярпелага -- мужчына, 1972 года нараджэння, пачуўшы гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, прачнуўся і пакінуў кватэру самастойна. Папярэдняя прычына пажару -- неасцярожнае абыходжанне з агнём.

БЕНЗІНАВЫ ЗАПАЛ

З Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы на цэнтр аператыўнага ўпраўлення Ваўкавыскага РАНС паступіла паведамленне аб тым, што ў прыёмны пакой паступіў грамадзянін з тэрмічнымі апёкамі 2 ступені, у тым ліку тэрмічнымі апёкамі верхніх дыхальных шляхоў. Траўмы былі атрыманы ў выніку ўспышкі пароў бензіну. Гэта адбылося з-за курэння мужчыны ў час запраўкі газонакасілкі бензінам.



ПАЖАРЫ: ПРЫЧЫНЫ РОЗНЫЯ

ПРЫЧЫНА ПАЖАРУ -- КУРЭННЕ

Узгаранне жылога дома адбылося ў Лідзе. Пажар заўважылі суседзі, якія і выклікалі работнікаў МНС. У пакоі яны знайшлі цела мужчыны -- 42-гадовага гаспадара кватэры. Ён жыў адзін, нідзе не працаваў.
Верагодна, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.

ПАРУШАНЫ ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ

Узгаранне жылога дома адбылося ў вёсцы Кашалі Зэльвенскага раёна. Работнікаў МНС выклікаў гаспадар хаты. Да месца выкліку накіраваліся падраздзяленні Зэльвенскага і Ружанскага раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Пажар удалося ліквідаваць, аднак агонь паспеў знішчыць дах, пашкодзіць перакрыццё і сцены.



ІДЗЕ МЕСЯЧНІК ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ

З 1 па 31 кастрычніка ў Гродзенскай вобласці праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. Яго мэта -- папярэдзіць пажары ў жылым сектары, павысіць культуру бяспекі домаўладальнікаў. Узмоцненыя меры прафілактыкі абумоўлены надыходам асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду.

Па тэлефоне "101" жыхары Дзятлаўшчыны могуць паведаміць інфармацыю аб пустуючых хатах, дзе збіраюцца грамадзяне без вызначанага месца жыхарства, а таксама аб грамадзянах, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.



ЗА ПАРУШЭННІ -- АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ АДКАЗНАСЦЬ

У рамках месячніка пажарнай бяспекі, які на тэрыторыі Гродзенскай вобласці праходзіць з 1 па 31 кастрычніка, адбыўся сумесны рэйд Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і рэдакцыі раённай газеты "Перамога". Яго ўдзельнікі наведалі вёскі Дзятлаўскага, Вензавецкага сельскіх саветаў, Казлоўшчынскага пассавета.

Не пабелены дымаход, трэшчыны ў печцы -- усе гэта давялося назіраць у доме аднаго з жыхароў вёскі Хадзяўляны. Акрамя гэтага, патрабуе вырашэння і пытанне з электраправодкай: электрычная каробка не закрыта незгаральнай крышкай, на ёй -- павуцінне і пыл, электрычныя правады не ізаляваны. Пры павелічэннні нагрузкі на гэты ўчастак электрычнай сеткі можа адбыцца ўзгаранне.



ПРАВІЛЫ АЦЯПЛЯЛЬНАГА СЕЗОНУ

За прайшоўшы перыяд гэтага года на Дзятлаўшчыне адбыліся 26 пажараў, 25 з якіх -- у прыватным жыллёвым сектары. У сувязі з гэтым яшчэ раз варта звярнуць увагу ўладальнікаў індывідуальных жылых дамоў на неабходнасць строгага выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі. Гэта асабліва важна цяпер, калі пачынаецца ацяпляльны перыяд. У мінулым годзе ў час яго адбыліся 6 пажараў. Прычына -- безадказнасць асобных грамадзян пры эксплуатацыі печак. Таму яшчэ раз нагадаем асноўныя правілы.

Перад пачаткам ацяпляльнага сезона печкі і дымаходы трэба адрамантаваць, пабяліць, пачысціць ад сажы. Рэгулярнае ачышчэнне дымахода ад сажы дазволіць пазбегнуць перагрэву і ўтварэння трэшчынаў. Рамонтам і кладкай печак павінны займацца толькі майстры ці арганізацыі, якія атрымалі адпаведную ліцэнзію МНС.