Бяленка А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРАВЕДЗЕНА ПРАВЕРКА

Адным з накірункаў работы МНС з’яўляецца праверка супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян. У студзені-лютым 2013 года праведзена праверка 1796 жылых дамоў. Праінструктаваны 2694 чалавекі, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 100 чалавек. Вынесены патрабаванні аб спыненні эксплуатацыі 16 печак, 11 участкаў электраправодкі. Суб’ектам прафілактыкі накіраваны 62 інфармацыі, у тым ліку 9 – у Дзятлаўскую цэнтральную раённую бальніцу ЦРБ”, 25 – у пасялковыя і сельскія Саветы, 17 – у аддзел адукацыі, 6 – уласнікам ведамаснага жылля, 2 – у аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.

Варта нагадаць, што кожны год з надыходам вясны служба МНС сутыкаецца з праблемай вясновых выпальванняў сухой травы, якія нярэдка прыводзяць да пажараў.



ПРАВІЛЫ, ЯКІЯ ПАВІНЕН ВЕДАЦЬ КОЖНЫ

У Дзятлаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшла "Тэлефонная прамая лінія" з начальнікам аддзела Уладзімірам Аляксандравічам Нячаевым. Ён адказаў на пытанні жыхароў раёна па правілах пажарнай бяспекі.

Пытанне: у час паводкі вельма часта падтопліваюцца скляпы, падвальныя памяшканні, што прыводзіць да пашкоджання, прадуктаў, якія там захоўваюцца. Хто адказны за пагашэнне стратаў?
Адказ: што тычыцца самой паводкі, то кантроль за сітуацыяй на рэках, ліквідацыя наступстваў паводкі ўскладаецца на раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Што тычыцца стратаў і іх пагашэння -- гэта пытанне датычыцца дзейнасці "Белдзяржстраху". Праводзіцца масавае добраахвотнае страхаванне маёмасці, якая можа быць падтоплена ў час паводкі, -- гэта будзе з'яўляцца страхавым выпадкам.



Дайджэст МНС - 24

ЗАГАРЭЎСЯ ГАРАЖ

У гарадскім пасёлку Казлоўшчына адбылося ўзгаранне гаража. Папярэдняя прычына пажару -- кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку аўтамабіля. Па словах гаспадара аўтамабіля, раніцай ён прыйшоў у гараж, сеў у салон, паспрабаваў запусціць рухавік. Пасля няўдалай спробы зрабіць гэта і адчуўшы пах гару ў салоне, ён выйшаў з аўтамабіля. Зазірнуўшы пад яго, мужчына ўбачыў водблескі агню ля рухавіка.

Паведаміўшы аб пажары на нумар "101", мужчына накіраваўся за вадой, аднак агонь хутка распаўсюдзіўся на салон аўтамабіля, затым перакінуўся на згараемае перакрыццё гаража. Пашкоджаны дах гаража, перакрыццё, маёмасць, знішчаны аўтамабіль "Сітраен-Пікасо", 2000 года выпуску.



Служба 101: Падзеі, факты

СПРАЦАВАЎ АПАВЯШЧАЛЬНІК

9 сакавіка па лініі "101" паступіла паведамленне аб пажары жылога дома па вуліцы Піянерскай у вёсцы Арэхава Маларыцкага раёна. Гарэла веранда, у доме было моцнае задымленне, гаспадары жылля паспелі выбегчы на вуліцу.

Аб узгаранні паведаміў гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Дзякуючы яму, ў жывых засталіся пяць чалавек.
Магчымая прычына пажару -- выпадзенне вуглёў з топкі ацяпляльнага катла.



АКЦЫЯ “БЯСПЕКА -- У КОЖНЫ ДОМ”

У межах рэспубліканскай акцыі “Бяспека – у кожны дом” у Дзятлаўскім раёне першы этап гэтай акцыі з 4 па 8 лютага праходзіў у АСП “Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод”, УАЗ “Дзятлаўская ЦРБ”, ВУ “Дзятлаварайгаз”. У час мерапрыемства работнікам прадпрыемстваў тлумачылі асноўныя правілы бяспекі (правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзеянні пры пажары ў доме, неабходнасць устаноўкі АПА і іншыя), прыводзіліся статыстычныя даныя аб колькасці пажараў, гібелі ў іх людзей і прычынах пажараў. Усім удзельнікам акцыі раздавалі друкаваную прадукцыю з лагатыпам акцыі, памяткі пра меры пажарнай бяспекі. Прысутныя маглі задаць пытанні, якія іх цікавілі, і адразу атрымалі на іх адказы.



"УВАГА ЎСІМ"

Сігнал электрасірэн, якія ўстаноўлены ў гарадах, сельскіх населеных пунктах, дзе жыве за 300 чалавек, і на большасці прадпрыемстваў, паведамляе "Увага ўсім!". Ён заклікае ў першую чаргу да таго, што неабходна настроіць радыёпрыёмнік, радыёкропку ці тэлевізар на любы мясцовы канал, дзе прагучыць важная інфармацыя аб сітуацыі і парадку дзеянняў. Атрымаўшы інфармацыю, перадайце яе суседзям. Спыняйце ўсе праявы панікі і слухі, паступова выконвайце ўсе рэкамендацыі, якія прагучалі ў эфіры. Не спяшайцеся выключаць радыё ці тэлевізар: інфармацыя будзе ўдакладняцца.



"БЯСПЕКА -- У КОЖНЫ ДОМ"

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі ў агні людзей з 4 па 28 лютага ў Беларусі праходзіць прафілактычная акцыя "Бяспека -- у кожны дом!".

У Дзятлаўскім раёне першы этап акцыі -- з 4 па 8 лютага -- праходзіць у ВУ "Дзятлаварайгаз", Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Другі этап акцыі пройдзе з 11 па 15 лютага ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №2 і яслі-садзе №1 г. Дзятлава.



Служба 101: № 6

ПРЫЧЫНА СМЕРЦІ - ЧАДНЫ ГАЗ

9 студзеня ад дзяжурнага АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла паведамленне аб тым, што ў вёсцы Коцькі ў жылым доме знойдзены труп гаспадара. Па папярэдняй версіі, ён прапаліў печ і, не дачакаўшыся поўнага згарання вуглёў, закрыў дымаход. Чадны газ і іншыя прадукты гарэння трапілі ў жылыя памяшканні, што і прывяло да трагедыі.

СПРАЦАВАЎ АПАВЯШЧАЛЬНІК

12 студзеня адбыўся пажар у вёсцы Плябанавічы. Да ўзгарання прывяло курэнне ў ложку.
Гаспадыня хаты знаходзілася ў бальніцы, дома засталіся яе ўнук і дачка, 1949 года нараджэння. Яе звычка курыць у ложку і стала прычынай узгарання. Жанчыну разбудзіў сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Прачнуўшыся, яна ўбачыла, што пачалі гарэць пасцельная бялізна, вопратка, якая вісела на шафе. Пасля безвыніковых спробаў патушыць узгаранне віноўніца пажару накіравалася ў суседні пакой, разбудзіла сына. Разам яны пакінулі дом.
У выніку пажару пашкоджаны перакрыццё столі, сцены, маёмасць.



ТРАГЕДЫІ НА НОВЫ ГОД

На пачатку 2013 года адбыўся шэраг надзвычайных сітуацый. Дзве з іх забралі жыцці дзяцей.
Адна з трагедый здарылася ў вёсцы Вуглы Мінскай вобласці. Загарэўся жылы драўляны дом. У адным з пакояў работнікі МНС знайшлі дзіця 2008 года нараджэння. Нягледзячы на намаганні ратаўнікоў і медыцынскіх работнікаў, хлопчыка выратаваць не ўдалося.

Як высветлілася, на момант пажару ён застаўся адзін у доме. Бацькі знаходзіліся на працы, за малодшым братам павінна была наглядаць старэйшая сястра. Аднак яна пайшла гуляць з сябрамі.

Пажар пашкодзіў сцены і маёмасць у доме. Адна з магчымых версій яго ўзнікнення -- выпаўшыя з печкі вуглі.

Устанаўліваецца прычына пажару, які адбыўся ў горадзе Асіповічы.



ЦІ ТАКІЯ НЕБЯСПЕЧНЫЯ ПЕТАРДЫ?

Навагоднія святы без гірляндаў, петардаў, феерверкаў не ўяўляюцца магчымымі ўжо нікому. Аднак часам замест радасці яны прыносяць расчараванні і непрыемнасці. Яшчэ не было ніводных навагодніх святаў, каб хтосьці не пацярпеў ад няякасных петардаў або хлапушак.

Вось некалькі сумных прыкладаў з мінулах гадоў. У навагоднюю ноч у бальніцу з апёкамі другой ступені твару і кісці левай рукі трапіў сямнаццацігадовы жыхар горада Масты, у якога ў руках узарвалася петарда. У Гродзенскі траўмапункт па дапамогу звярнуліся бацькі маленькага дзіцяці, які падняў “шыпячую” петарду, у выніку атрымаў апёк рукі.

У перыяд з 31 снежня 2011 года па 4 студзеня 2012 года ў нашай краіне ў выніку парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі пры карыстанні піратэхнічнымі вырабамі адбылося 50 няшчасных выпадкаў (траўмаваны 50 чалавек, 7 з якіх – дзеці, пажараў не дапушчана).